Славацкая Нацыянальная Партыя

Слава́цкая народная па́ртыя (па-славацку: Slovenská národná strana, скарочана SNS) — нацыяналістычная, правацэнтрысцкая палітычная партыя ў Славаччыне, зарэгістраваная ў Міністэрстве ўнутраных справаў 7 сакавіка 1990 року.

Славацкая народная партыя
Slovenská národná strana
Славацкая Нацыянальная Партыя
Лідэр партыі Андрэй Данка
Дата заснаваньня 7 сакавіка 1990 (34 гады таму)
Штаб-кватэра Шафарыкава плошча, 3
81499 Браціслава
Саюзьнікі і блёкі Рух за Эўропу вольнасьці і дэмакратыі
Ідэалёгія кансэрватызм, нацыяналізм
Колькасьць 5150
Колькасьць дэпутатаў
· Эўрапарлямэнт
1 / 13
· Нацыянальная Рада
0 / 150
Афіцыйны сайт www.sns.sk

Гісторыя

Партыя паўстала ў 1989 року ў разгар аксамітнай рэвалюцыі ў Чэхаславаччыне. Устаноўчы сход адбыўся 19 траўня 1990 ў Жыліне. Партыя лічыць сябе пераемніцай аднайменнае партыі, якая дзейнічала да Другой сусьветнай вайны.

На парлямэнцкіх выбарах у чэрвені 1990 року партыя атрымала 13,94% галасоў і 22 мандаты з 150 у славацкай Нацыянальнай Радзе, а таксама атрымала прадстаўніцтва на агульначэхаславацкім узроўні ў Палаце нацыянальнасьцяў (11,44% галасоў ад Славаччыны і 9 месцаў з 75) і Народнай палаце (10,96% галасоў ад Славаччыны і 6 месцаў з 200). У 1992 року СНП некалькі паменшыла сваё прадстаўніцтва ў заканадаўчых органах (7,93% і 15; 9,35% і 9; 9,93% і 6 адпаведна). У 1992—1998 зь невялікім перапынкам у 1994 року СНП мела прадстаўнікоў у другім і трэцім урадах Ўладзімера Мэч’яра.

У 2001 ад СНП аддзялілася частка сябраў, якія назваліся Сапраўднай славацкай народнай партыяй (славац. Pravá slovenská národná strana, PSNS). У 2005 абедзьве часткі аб’ядналіся зноў.

На парлямэнцкіх выбарах 2002 року СНП ня здолела пераадолець пяціадсоткавы бар’ер, а ў 2004 року ня здолела правесьці сваіх кандыдатаў на выбарах у Эўрапарлямэнт. Аднак ужо на выбарах 2006 року СНП дамаглася значнага посьпеху, атрымаўшы 11,73% галасоў і 20 месцаў у парлямэнце. Акрамя таго, пасьля выбараў СНП увайшла ў кааліцыю зь левацэнтрысцкай партыяй Курс — сацыяльная дэмакратыя і Рухам за дэмакратычную Славаччыну.

З 2006 па 2010 партыя таксама кантралявала тры міністэрскія партфэлі — адукацыі, экалёгіі і рэгіянальнага разьвіцьця. У Эўрапарлямэнце па выніках выбараў 2009 року партыя мела аднаго дэпутата. На парлямэнцкіх выбарах 2010 року партыя ледзь пераадолела пяціадсоткавы бар’ер, атрымаўшы 128 490 (5,07%) галасоў і 9 мандатаў. На парлямэнцкіх выбарах 2012 року партыя атрымала 4,55% галасоў і 0 месцаў у парлямэнце.

Вынікі на выбарах

Рок выбараў Выбары ў Галасоў, % Атрымана мандатаў Месца на выбарах Статус
1990 Народная Рада Славаччыны 13,94% 22 трэцяе Апазыцыя
1992 Народная Рада Славаччыны 7,93% 15 чацьвёртае Кааліцыя з HZDS
1994 Народная Рада Славаччыны 5,40% 9 сёмае Кааліцыя з Курсам — сацыяльнаяй дэмакратыяй ды Зьвязам працоўных Славаччыны
1998 Народная Рада Славаччыны 9,07% 14 пятае Апазыцыя
2002 Народная Рада Славаччыны 3,32% 0 дзявятае Няўдзел
2004* Эўрапейскі парлямэнт 2,01% 0 дзявятае Няўдзел
2006 Народная Рада Славаччыны 11,73% 20 трэцяе Кааліцыя з Курсам — сацыяльнаяй дэмакратыяй ды Рухам за дэмакратычную Славаччыну
2009 Эўрапейскі парлямэнт 5,55% 1 шостае Удзел у фракцыі EFD
2010 Народная Рада Славаччыны 5,07% 9 шостае Апазыцыя
2012 Народная Рада Славаччыны 4,55% 0 сёмае Няўдзел

Дзейнасьць

Славацкая народная партыя прытрымліваецца ідэяў заснавальнікаў гістарычнай аднайменнай партыі (1871—1938), нацыянальных, хрысьціянскіх і сацыяльных прынцыпаў і кірыла-мятодаўскай традыцыі.

Лідар партыі ў 2003—2012 роках Ян Слота прыцягваўся да судовай адказнасьці за ўдзел у шэрагу правапарушэньняў (падпал, аўтамабільны крадзеж, злачынны напад). Падчас суду Слота прызнаўся ў некаторых злачынствах і зазначыў, што ганарыцца нападам і зьбіцьцём вугорца.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Славацкая Нацыянальная Партыя ГісторыяСлавацкая Нацыянальная Партыя ДзейнасьцьСлавацкая Нацыянальная Партыя КрыніцыСлавацкая Нацыянальная Партыя Вонкавыя спасылкіСлавацкая Нацыянальная ПартыяСлавацкая моваСлаваччына

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

27 красавікаМасачусэтсL (літара)Беларускі клясычны правапісЭдуар Анры АўрыльКліматГерэйкаЧэская моваГрэка-каталіцкая парафія Маці Божай Фатымскай (Горадня)ГердаСмаленскТрокіІнтэрнэтКасьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар дамініканаў (Ружаны)Ветразевы спорт на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 годуWordleЗьміцер ХведарукВалошкаVPNБагародзіца (гімн)Янка БрыльБеларускае слова (1920)17 красавікаБудынакГуданЯгайла (імя)Гісторыя ВугоршчыныКрывіч (часопіс)Беларускі рубельІсьляндзкі коньГаянаMac OSГрэнадаСтаніслаў ЗамбржыцкіВікіслоўнікЛіга чэмпіёнаў ЭГФ 2023—2024 гадоўБраўзэрСуботнікіКамэрунПаўстаньне 1830—1831 гадоўМіхал Клеафас АгінскіЖанчына зьверхуВадзянікБусел белыПершы Слуцкі полкІван ЮрынK (літара)Аляксандар КосінецСкірмантСяргей НавумчыкПагоня (песьня)ПсыхалёгіяАдольф ГітлерМагутны Божа2024ВершКурыцаМагілёў1945Беларуская Народная РэспублікаНясьвіжРасейская мова ў БеларусіАлімпійкаЛепельМікалай СьлюнькоўГенадзь ШутаўX (літара)Руген (імя)ПолацакМінэтСусьвет🡆 More