«Рудакова» — дзяржаўны біялягічны заказьнік рэспубліканскага значэньня ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці.
Біялягічны заказьнік «Рудакова» знаходзіцца паміж азёрамі Мядзел і Рудакова, на землях, якія не выкарыстоўваюцца ў сельскагаспадарчых мэтах калгасу «Ленінскі шлях» і Навамядзельскага лясьніцтва. Агульная плошча заказьніка складае 369 га (3,69 км²). Функцыянуе на тэрыторыі Нацыянальнага парку «Нарачанскі».
Тэрыторыя, якую займае заказьнік, — тыповы ўчастак поўдня Беларускага Паазер’я. Таксама тэрыторыя разьмяшчэньня заказьніка зьяўляецца найбольш узвышанай часткай Сьвянцянскіх градаў на тэрыторыях, прылеглых да возера Нарач. У межах заказьніка сканцэнтраваная валікая колькасьць рэдкіх відаў і відаў, якія зьнікаюць. Сярод іх: асака валасавідная, асака птушканожкавая, ятрышнік дрэмлік, гарачаўка крыжападобная, пальчатакарэньнік балтыйскі, тайнік авальны, палапялёстнік зялёны, ужоўнік звычайны, вераніка шыракалісьцёвая, арніка горная, дрэмлік цёмна-чырвоны, прастрэл шыракалісьцёвы, вязель рознакаляровы, медуніца вузкалісьцёвая і іншыя.
Усяго на тэрыторыі заказьніка выяўленыя 14 рэдкіх відаў і відаў, якія зьнікаюць.
Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Рудакова (біялягічны заказьнік), which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.