Паказьнік Адмоваў

Паказьнік адмоваў (па-ангельску: bounce rate — ) — тэрмін у вэб-аналітыцы й інтэрнэт-маркетынгу, які пазначае адсоткавыя суадносіны колькасьці наведнікаў, якія пакінулі сайт непасрэдна са старонкі ўваходу або праглядзелі ня больш за адну старонку сайту.

Вызначэньне

Паказьнік адмоваў — адсотак ад агульнай колькасьці наведваньняў, у рамках якіх адбылося ня больш за адзін прагляд старонкі. Паказьнік адмоваў ня варта блытаць з паказьнікам выхадаў (па-ангельску: exit rate — [экзіт рэйт]), які толькі паказвае колькасьць наведваньняў, завершаных на пэўнай старонцы сайту.

Для таго, каб зразумець, што ёсьць паказьнік адмоваў, трэба даць вызначэньне панятку «адмова» ў вэб-аналітыцы. Адмова — гэта візыт, падчас якога наведнік, які зайшоў на сайт, прагледзеў толькі адну старонку, ня зьдзейсьніўшы пры гэтым пераходу на іншую старонку да часу заканчэньня сэсіі.

Агульнапрынятага стандарту мінімальнай або максымальнай колькасьці часу, які наведнік павінен правесьці на сайце перш, чым выйсьці, каб адбылася адмова, не існуе. Працягласьць сэсіі вызначаецца прамежкам часу паміж першым і апошнім праглядам у сэсіі.

Прычынамі адмовы могуць быць:

  • Сыход з вашага сайта па пераходзе па спасылцы
  • Закрыцьцё акна або ўкладкі браўзэра
  • Увод новага URL ў адрасны радок або пераход па закладцы ў браўзэры
  • Націск кнопкі «Назад» для вяртаньня да пошукавай выдачы
  • Заканчэньне часу сэсіі

Паказьнік адмоваў можна вылічыць па наступнай формуле:

Паказьнік Адмоваў 

дзе

  • Rb = Паказьнік адмоваў
  • Tv = Колькасьць наведнікаў, якія прагледзелі адну старонку (колькасць адмоваў)
  • Te = Колькасьць праглядаў старонкі

Уплывовыя чыньнікі

  • Pop-up блёкі, рэклама, што ўсплывае, самаўзнаўляльнае відэа і/або аўдыё-кантэнт
  • Складаны ў пляне юзабіліці дызайн сайту
  • Хуткасьць загрузкі старонкі
  • Выходныя спасылкі
  • Тэматыка сайта.
  • Від трафіку (пошукавы, рэклямны, прамы, рэфэральны і да т. п.)

Паказьнік адмоваў і падзеі

Падзеі — дзеяньні на старонцы, якія не прыводзяць да перазагрузкі старонкі. Выкананьне падзеі не залічваецца як адмова сыстэмай Google Analytics. Падзеі можна прымяніць да:

  • Прагляд павялічаных вэрсіяў ілюстрацыі
  • Фокус на палях формы (увод дадзеных у полі формаў)
  • Адкрыцьцё ўсплываючых блёкаў (падказак і г. д.)
  • Пераход між табамі (часткамі ў блёку апісаньня)

Для адсочваньня падзеяў неабходна перайначыць код старонкі.

Tags:

Ангельская моваВэб-сайт

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Вагінальны сэксКазаваФранцуская рэвалюцыяНэалітФрансіска ФранкаВершаваны памерКасьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар францішканаў (Вільня)БудызмАнабаптызмЛічэбнікКітайСоф’я КавалеўскаяВікіцытатнікРэн (горад)ЦыркулярЧула-ВістаЛагішынскі сельсавет (Пінскі раён)Парнафільм2024Mozilla FirefoxВаршаваБерасьцеПрыназоўнікЯўген ШатохінАхоўскі сельсаветЧанстаховаВінцук ВячоркаМузэй Беларускага ПалесьсяВалошкаIron MaidenСамотнікЯрыжкаДрам-н-басЛеон (Гішпанія)Беларуская Народная РэспублікаТрынідад і ТабагаВысокаеВасіль БыкаўШатляндыяМацуа БасёЧыліВікісховішчаМанастырыскаІван ШамякінПрэспанскае пагадненьнеТэракт у «Крокус Сіці Холе»120-я зэнітна-ракетная брыгадаБутлегСымбаль драмуГрэгар МэндэльАрамунская Вікіпэдыя1xbetКампутарная гульняДжордж ОрўэлВорша (футбольны клюб)УйгурыШвэдзкая ВікіпэдыяБацьвіньнеУльянаўская вобласьцьТаль (імя)АстанаІвацэвіцкі раёнЖабінкаўскі раёнСэксНаваградакСэптуагінтаЗбаражЧэрвеньТоні МорысанФрыт’яф НансэнБахрэйнФілёляг🡆 More