Нікляс Зюле: нямецкі футбаліст

Ні́кляс Зю́ле (па-нямецку: Niklas Süle; нар.

3 верасьня 1995 году) — нямецкі футбаліст, цэнтральны і правы абаронца дортмундзкай «Барусіі» і нацыянальнай зборнай Нямеччыны.

Нікляс Зюле
Нікляс Зюле: Кар’ера, Дасягненьні, Крыніцы
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 3 верасьня 1995(1995-09-03) (28 гадоў)
Рост 195 см
Вага 93 кг
Пазыцыя цэнтральны абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Барусія Дортмунд
Нумар 25
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2012—2013
2013—2017
2017—2022
2022—
Гофэнгайм-2
Гофэнгайм
Баварыя
Барусія Дортмунд
6 (0)
110 (7)
114 (6)
48 (3)
Зборныя
2016— Нямеччына 49 (1)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
9 сакавіка 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
18 кастрычніка 2023.

Кар’ера

Клюбная

Нікляс Зюле: Кар’ера, Дасягненьні, Крыніцы 
Зюле ў кашулі «Гофэнгайму».

У 2006 годзе Зюле ўладкаваўся ў футбольную акадэмію франкфурцкага «Айнтрахта», але да запачаткаваньня прафэсійнай кар’еры пасьпеў яшчэ павучыцца ў акадэміях «Дармштату-98» і «Гофэнгайму». У апошнім з клюбаў дэбютаваў 11 траўня 2013 году ў матчы Бундэсьлігі супраць «Гамбургу». Зюле выйшаў у першай адзінаццатцы, але быў зьменены на 81-й хвіліне. Цягам сэзону абаронца зьявіўся яшчэ ў адным матчы лігі ды яшчэ ў двух пераходных матчах супраць «Кайзэрсьляўтэрну». Ужо ў наступным сэзоне 2013—2014 гадоў гулец стаў адным з ключавых футбалістаў клюбу, пры гэтым забіўшы чатыры галы. У наступным годзе Зюле згуляў у 14 матчах, але пасьля атрымаў траўмы. У выніку быў вымушаны прапусьціць рэшту сэзону.

У наступныя гады абаронца працягнуў трымацца ў асноўным складзе, а сэзон 2016—2017 гадоў быў адным з найлепшых ня толькі «Гофэнгайму», які фінішаваў чацьвертым, але і для самога гульца. У выніку па сэзоне цікавасьць да спартоўца зьявілася ў «Баварыі» і «Чэлсі». У выніку ўлетку 2017 году Зюле поруч з Сэбастыянам Рудзі прыядналіся да «Баварыі». Ужо ў першым матчы сэзону супраць «Баеру» Зюле зьявіўся ў стартавым складзе. 12 верасьня 2017 году абаронца дэбютаваў у матчы Лігі чэмпіёнаў у матчы супраць «Андэрлехту». Зюле згуляў ладную частку матчаў клюбу ды стаў чэмпіёнам краіны паводле вынікаў айчыннага турніру. Праз год колькасьць тытулаў нацыянальнага першынства павялічылася ўдвая. Цягам сэзону паказьнік дакладнасьці перадачаў Зюле трымаўся на роўні 95%, займаючы пры гэтым чацьвертае месца паводле колькасьці дакрананьняў сярод усіх гульцоў Бундэсьлігі. У тым жа 2019 годзе гулец здабыў Кубак Нямеччыны.

Зюле пашкодзіў крыжападобны вяз на 12-й хвіліне восьмага матчу Бундэсьлігі сэзону 2019—2020 гадоў, выбыўшы на доўгі час. 8 жніўня 2020 году абаронца згуляў супраць «Чэлсі» ў Лізе чэмпіёнаў, адзначыўшыся сваім першым зьяўленьнем на пляцоўцы з кастрычніка 2019 году. У наступных матчах эўракубка пачынаў з лавы запасных. Гэтак жа выйшаў з рэзэрвы 23 жніўня 2020 году ў фінале Лігі чэмпіёнаў 2020 году. У тым сэзоне «Баварыя» выйграла як кубак і чэмпіянат, гэтак і Лігу чэмпіёнаў. Перад сэзонам 2022—2023 гадоў далучыўся да дортмундзкай «Барусіі».

Міжнародная

Злюе прыцягваўся да складу зборных Нямеччыны розных узростаў. Таксама браў удзел у футбольным розыгрышы Алімпійскіх гульняў 2016 году, дзе Нямеччына здабыла срэбныя мэдалі. У нацыянальную зборную Нямеччыны быў выкліканы ў жніўні 2016 году на матчы супраць зборных Фінляндыі і Нарвэгіі. Ён быў заменены на 59-й хвіліне матчу супраць зборнай Фінляндыі.

Дасягненьні

«Баварыя»:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі


Tags:

Нікляс Зюле Кар’ераНікляс Зюле ДасягненьніНікляс Зюле КрыніцыНікляс Зюле Вонкавыя спасылкіНікляс ЗюлеБарусія ДортмундЗборная Нямеччыны па футболеНямецкая мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

НарэйкаЛесьбійская эротыкаДзярэйка@Міжнародны жаночы дзеньПалестынцыЖыдыМарат МаркаўПорнасайтУладзімер ЗяленскіАнтон Сокал-КутылоўскіЛСанкт-ПецярбургГарацыё НэльсанГарнастайБеларусьДыялектЯстСудаМужчына зьверхуРагуляЛеўкацытПаўднёва-Ўсходняя АзіяАнатоль СысМаркетынгІмбрычакАлесь БадакІнтэрнэтПортуСьпіс стагодзьдзяў2014Міс СусьветВусаўЛепельскі раёнМузэй прафэсійнай мастацкай мініятуры Генрык Ян Даміняк у ТыхахКойданаўНідэрляндыТравеньЧПрыбытакПятрусь БроўкаСтачкаПарнаграфія ў БеларусіMemento moriРэжым ЛукашэнкіСмаленскГомельКастусь ЕзавітаўІван ЦерцельГрупавы сэксДругі падзел Рэчы ПаспалітайРадаўніцаКазаньБанкаўскі рахунакЯндэксЦукровы буракВасіль ІгнаценкаВершаваны памерФінансыЭякуляцыя2015Пошукавая аптымізацыяКаскадныя табліцы стыляўНасельніцтва БеларусіСяргей АлейнікАкіянТрахея🡆 More