Бабруйск, 2020 Марш За Свабоду

Марш за свабо́ду — адна з найбуйнейшых акцыяў пратэсту ў Бабруйску, якая адбылася 16 жніўня 2020 году.

Марш за свабоду
Пратэсты супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі (2020)
Дата16 жніўня 14:00 — 18:20
МесцаНацыянальны сьцяг Беларусі Плошча Леніна й шмат іншых; Бабруйск; Беларусь
ПрычыныФальсыфікацыя вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня
Мэтывызваленьне палітвязьняў, правядзеньне чэсных прэзыдэнцкіх выбараў
Спосабымасавае шэсьце, мітынґ
Удзельнікі канфлікту
Сілы бакоў
Некалькі тысячаў

Хада акцыі

Прыкладна а 14-й гадзіне бабруйчукі пачыналі зьбірацца на плошчы Леніна. Многія са сьцягамі і плякатамі, віталі адзін аднаго, скандуючы «Верым, можам, пераможам!» і «Жыве Беларусь!». На плошчы расьцягнулі 40-мэтровы бел-чырвона-белы сьцяг. А 15-й гадзіне ўжо сабраўся вялікі мітынґ з адкрытым мікрафонам.

А 15:10—15:20 пачаўся марш. А 15:40 пратэстоўцы выйшлі на вуліцу Менскую, ім таксама сыґналі самаходы. Людзі ішлі ходнікам, а на праезнай частцы калёну некаторы час суправаджала суполка матацыклістаў. Людзей, што маршуюць, падтрымліваюць прадаўцы крамаў і кафэ. Многія людзі зь цікаўнасьцю назіралі за тым, што адбывалася з вокнаў, некаторыя здымалі калёну на тэлефон.

Да 16:40 калёна расьцягнулася ўжо на некалькі кварталаў. Людзі прайшлі ад плошчы Леніна Савецкай, Менскай, дайшлі да могілак, перайшлі Менскую вуліцу ля будынка пракуратуры і пайшлі назад у мястэчка. На марш выйшла максымальная за час тутэйшых пратэстаў колькасьць людзей.

А 17:20 людзі зноўку сабраліся на плошчы Леніна, таксама з адкрытым мікрафонам, тутэйшыя валянтэры раздавалі маршнікам ваду. Ужо а 18:20 людзі разыходзіліся з плошчы. Яны разьвітваліся, кажучы адзін аднаму «Жыве Беларусь». Аднак каля помніка Леніну на той час яшчэ заставаліся людзі, што трымалі 40-мэтровы сьцяг, і невялікая кампанія маладых людзей. Яны гралі на гітары, сьпявалі песьні беларускіх выканаўцаў.

Галерэя

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Бабруйск, 2020 Марш За Свабоду Хада акцыіБабруйск, 2020 Марш За Свабоду ГалерэяБабруйск, 2020 Марш За Свабоду КрыніцыБабруйск, 2020 Марш За Свабоду Вонкавыя спасылкіБабруйск, 2020 Марш За СвабодуБабруйск

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Іван ПташнікаўБэер2008Ява (імя)Ірына Ханунік-РамбальскаяПалітычная партыяДобрапісАркадзь КуляшоўВасіль БыкаўДзейнікКірыл КоктышАчарэцінаБеларусыАлесь ПетрашкевічЯн ЧыквінАляксандар Мароз303Tor BandРакета-носьбітЛацінкаДожджВікінавіны1991Паўлюк ТрусДругая сусьветная вайнаАлесь АркушВершаваны памерСэрцаДаўгодЛезьбіянстваПаўночная МакедоніяСяброўстваКрумкачКарупцыяЯн ЧэрскіПастава 69ГранатамётСямейства (біялёгія)Беларуская мінуўшчына (часопіс)Плоцевы актДзеяслоўВэб-сайтАлесь РазанаўГенадзь ШутаўПаўлінка (п’еса)Калі-югаПростыя сказыСяргей СматрычэнкаПрымакі (п’еса)Парнаграфія ў ЯпонііКарольПуэрта-РыкаГомельАляксандар КосінецАляксандар ШыдлоўскіСлоўнік НасовічаМарына ВасілеўскаяБойрыкс (імя)ШляхтаУрманВасіль ІгнаценкаПаўзуныМікола МаляўкаСэксЛіцэнзіі Creative CommonsУнівэрсытэт🡆 More