Максі Лёпэс: Аргентынскі футбаліст

Максіміля́на Гасто́н Лёпэс (па-гішпанску: Maximiliano Gastón López; нарадзіўся 3 красавіка 1984 году, Буэнас-Айрэс, Аргентына) — былы аргентынскі футбольны нападнік.

Лёпэс мае падвойнае аргентынскае й італьянскае грамадзянства.

Максі Лёпэс
Максі Лёпэс: Кар’ера, Дасягненьні, Крыніцы
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 3 красавіка 1984(1984-04-03)[…] (40 гадоў)
Рост 186 см
Вага 81 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2001—2005
2005—2007
2006—2007
2007—2010
2009
2010—2014
2012
2012—2013
2014
2014—2015
2015—2017
2017—2018
2018—2019
2019—2020
2020—2021
Рывэр Плэйт
Барсэлёна
Мальёрка (арэнда)
Масква
Грэмію (арэнда)
Катанія
Мілян (арэнда)
Сампдорыя (арэнда)
Сампдорыя (арэнда)
К’ева
Тарына
Удынэзэ
Вашку да Гама
Кратонэ
Самбэнэдэтэзэ
70 (16)
14 (0)
29 (2)
22 (9)
25 (12)
78 (23)
8 (1)
17 (4)
11 (1)
13 (1)
60 (14)
28 (2)
24 (9)
14 (1)
23 (3)

Кар’ера

Клюбная

Кар’еру пачаў у 1997 у структуры «Рывэр Плэйт». 19 жніўня 2001 году, у 17-гадовым узросьце, дэбютаваў у дарослым клюбе. У ягоным складзе правёў 60 матчаў, забіў каля 20 галоў, станавіўся чэмпіёнам у 2002, 2003 і 2004 роках.

У студзені 2005 Максі Лёпэс перайшоў у гішпанскую «Барсэлёну» за 6,2 мільёну эўра. У сваім дэбютным матчы ў Лізе чэмпіёнаў 23 лютага 2005 ён выйшаў на замену ў другім тайме і праз 4 хвіліны зраўнаў лік у матчы з «Чэлсі». Аднак у асноўным складзе клюбу Лёпэс ня здолеў замацавацца, у сэзоне 2006—2007 быў аддадзены ў арэнду ў «Мальёрку», а ўлетку 2007 быў прададзены ў «Маскву» за 2 мільёны эўра.

У расейскім клюбе Максі Лёпэс згуляў 22 матчы і забіў 9 галоў, перш чым 13 лютага 2009 быў аддадзены ў арэнду ў бразыльскі «Грэміё».

20 студзеня 2010 Лёпэс перайшоў у «Катанію», клюб італьянскай Сэрыі А. У гэтым сэзоне форвард забіў 12 галоў у 17 матчах. У сэзоне 2010—2011 Лёпэс забіў толькі 8 мячоў, аднак стаў найлепшым форвардам у складзе «Катаніі». 27 студзеня 2012 ён перайшоў у «Мілян» на ўмовах арэнды.

Па сканчэньні арэнды ў «Міляне» Максі Лёпэс вярнуўся ў «Катанію» і 11 ліпеня быў аддадзены ў арэнду «Сампдорыі» да канца сэзону. Сэзон 2013—2014 пачаў у «Катаніі», а 28 студзеня 2014 ізноў быў аддадзены ў арэнду «Сампдорыі».

30 чэрвеня 2014 нападнік падпісаў гадавы кантракт з клюбам «К’ева».

Міжнародная

Максі Лёпэс абараняў колеры зборных Аргентыны да 15, 17 і 20 гадоў, браў удзел у Паўднёваамэрыканскім моладзевым чэмпіянаце 2003 року. Ён мае падвойнае аргентынска-італьянскае грамадзянства.

Дасягненьні

Максі Лёпэс: Кар’ера, Дасягненьні, Крыніцы 
Лёпэс у складзе «Барсэлёны»

«Рывэр Плэйт»:

  • Чэмпіён Аргентыны: 2002(к), 2003(к), 2004(к)

«Барсэлёна»:

«Вашку да Гама»:

  • Уладальнік Кубка Гуанабара: 2019

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Максі Лёпэс Кар’ераМаксі Лёпэс ДасягненьніМаксі Лёпэс КрыніцыМаксі Лёпэс Вонкавыя спасылкіМаксі ЛёпэсАргентынаБуэнас-АйрэсГішпанская моваНападнік (футбол)Футбол

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Сымбіёз3.cl.si2014.ccМанівідВілейка (імя)Жалеза.sg.ytТравень2009183456.sm39Манчэстэр.adНясьвіжАнгельская моваРадаўніца.agЧорны сьпіс Эўразьвязу.ciІгнат Дамейка.eu22СэксАнатоль Сыс67Германішкі (неадназначнасьць)КуфніцаФіксікіМарат МаркаўКарл V МудрыДэмакратычная партыяВагінальны сэкс1980.idПолацак1976Сафі МарсоСяржук Цімохаў1964Парнаграфія для жанчын.ae2006.chБеларуская ВікіпэдыяТалін.lkНобэлеўская прэмія ў галіне літаратурыМікола Ермаловіч1957СтрафаБел-чырвона-белы сьцяг2008.uaБеларуская моваАльтэрнатыўная парнаграфія70Мазырскі паветЧжэн Хэ.pyВялікабрытанія1954.zmМагдэбурскае праваКазіно🡆 More