Люўр Абу Дабі

Люўр Абу Дабі — мастацкі музэй у Абу Дабі, які адкрыўся ў 2017 годзе.

Люўр Абу Дабі
لوفر أبوظبي
Люўр Абу Дабі
Месцазнаходжаньне Абу ДабіАб’яднаныя Арабскія Эміраты
Створаны 7 сакавіка 2007
Адкрыты 8 лістапада 2017
Дырэктар Мануэль Рабатэ
louvreabudhabi.ae

У калекцыю Люўру Абу Дабі ўвайшлі экспанаты розных эпох і цывілізацый, у тым ліку карціны Пікаса, Гагена, Манэ, Магрыта, Бэліні.

Месцазнаходжаньне

Будынак музэю разьмешчаны на востраве Саадыят. На востраве таксама разьмесьцяцца філія музэю Салямона Гугенхайма ды Нацыянальны гістарычны музэй шэйха Зайда.

Архітэктура

У будынку Люўру Абу Дабі шмат водных каналаў і велізарны ажурны купал. Гэта дазваляе стварыць у наведвальнікаў адчуваньне, што музэй знаходзіцца як бы пад адкрытым небам у адкрытым моры. Плошча будынка складае прыкладна 24 000 м².

Будаўніцтва музэю

Архітэктарам Люўру Абу Дабі зьяўляецца Жан Нувэль(be). Рашэньне аб стварэньні музэю было прынята ў 2007 годзе. Будаўніцтва пачалося 26 мая 2009 году, на ўрачыстай цырымоніі прысутнічалі прэзыдэнт Францыі Жак Шырак і Мухамад ібн Зайд аль-Нахаян, наследны прынц эмірату Абу Дабі.

Першапачаткова меркавалася, што Люўр Абу Дабі адкрыецца ў 2012 годзе. У студзені 2012 году было абвешчана, што музэй адкрыецца ў 2015 годзе. Пазьней дата адкрыцьця была перанесена на 2016 год. У 2016 годзе ўлады Абу Дабі прызначылі дырэктарам музэю француза Мануэля Рабатэ і абвясьцілі, што музэй адкрыецца ў 2017 годзе. 6 верасьня 2017 году міністр культуры Францыі Франсуаз Нісэн назвала канчатковую дату адкрыцьця Люўру ў Абу Дабі — 11 лістапада таго ж году. На цырымоніі адкрыцьця была заплянавана прысутнасць высокапастаўленых афіцыйных гасьцей на чале з прэзыдэнтам Францыі Эманюэлем Макронам. 11 лістапада 2017 году музэй быў адкрыты для публікі; урачыстая цырымонія з удзелам прэзыдэнтаў Францыі і ААЭ адбылася 8 лістапада.

Калекцыя

Музэй паказвае каля 300 экспанатаў з Люўру, Цэнтру Жоржа Пампіду(be), Вэрсалю. У 2014 годзе было абвешчана, што Люўр Абу Дабі арэндуе ў францускіх музэяў «Цудоўную Феран’еру» Леанарда да Вінчы, карціны Матыса, аўтапартрэт Ван Гога, «Напалеона на перавале Сэн-Бэрнар» Жака-Люі Давіда, «Вакзал Сэн-Лязар» Клёда Манэ.

Таксама ў музэі існуюць тэматычныя залы, дзе выстаўлены старажытнасьці розных краін: Кітаю, Індыі, Іраку, Конга і г. д. У музэі прадстаўлены побач рэлігійныя прадметы розных культур: старонка з «Блакітнага Карану(be)» IX стагодзьдзя, емэнская Тора 1498 году і дзьве гатычныя Бібліі XIII стагодзьдзя. Іншыя музэі арабскіх краін пазычылі Люўру Абу Дабі 28 значных экспанатаў, у тым ліку двухгаловы бюст з Айн-Газаля(ru) (Ярданія, 6000 г. да н. э.), каля 400 дырхэмаў з Аману і каменную прыладу з Саудаўскай Арабіі (350 000 гадоў да н. э.). Музэй называюць першым у арабскім сьвеце універсальным музэем.

Кошт

Кошт будаўніцтва будынку Люўра Абу Дабі ацэньваюць у 83—107 мільёнаў эўра.

Парыскі Люўр у асобе агенцтва France-Muséums абавязваецца на працягу 30 гадоў аказваць кансультацыйныя паслугі, здаваць у арэнду прадметы мастацтва і даць права да 2037 году выкарыстоўваць брэнд Люўр — усё гэта абышлося стваральнікам музэю прыкладна ў мільярд эўра.

Крытыка

Рашэньне аб будаўніцтве Люўру Абу Дабі і перадачы яму карцін з калекцый францускіх музэяў выклікала крытыку сярод некаторых дзеячаў мастацтва Францыі. 4700 экспертаў па музэях, археолягаў ды гісторыкаў мастацтва падпісалі петыцыю, у якой заяўлена, што «[францускія] музэі не прадаюцца».

Таксама выказваліся абвінавачваньні ў эксплюатацыі рабочых, якія будавалі музэй. Напрыклад, газета The Guardian(be) назвала ўмовы працы будаўнікоў «сучасным рабствам».

Зноскі

Вонкавыя спасылкі

Люўр Абу Дабі  Люўр Абу Дабісховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Люўр Абу Дабі МесцазнаходжаньнеЛюўр Абу Дабі АрхітэктураЛюўр Абу Дабі Будаўніцтва музэюЛюўр Абу Дабі КалекцыяЛюўр Абу Дабі КоштЛюўр Абу Дабі КрытыкаЛюўр Абу Дабі ЗноскіЛюўр Абу Дабі Вонкавыя спасылкіЛюўр Абу Дабі2017Абу ДабіМузэй

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Перасяленьне беларусаў і палякаў (1944—1946)ВіцебскГабрэйская аўтаномная вобласьцьТэхналёгіяВілаАмсьціслаўБыў. Ёсьць. БудуМенскМастурбацыяЖугарАлтайСуботнікіУрліхНяпоўныя сказы2014Алесь ПетрашкевічПрэзыдэнтВікіслоўнікСтатут Вялікага Княства Літоўскага 1588 годуПрыродаРасеяАзіяКазімер ЯгайлавічРусіфікацыя БеларусіСыбілыКарэйская Народна-Дэмакратычная РэспублікаАўстраліяEBayМаксім ГарэцкіБеларусьДоўгія вёрсты вайны (фільм)Бурбалка даткомаўВіды сувязі словаўКатэхізіс Сымона БуднагаСельская гаспадарка БеларусіМураўёўкіЛявон ВашкоМагілёўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Аркадзя КуляшоваКлеапатраМэдыяВікіНор (імя)FTPШвэрынскі замакПрыгоды Тома СоераЛюдміла РублеўскаяСэкс-індустрыяСаратаўВіетнамПастава 69ЗлучокАнтонімыСыднэйГрамадзкі набытакАркаАтмасфэра (адзінка вымярэньня)Францішак СкарынаКругаварот рэчываў у біясфэрыСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССРАмонімАлесь КажадубПаўстаньне 1863—1864 гадоўСмаленскПадвойнае пранікненьнеСэкс па тэлефонеДругая сусьветная вайнаРодная моваБабёр🡆 More