«Красавіцкія тэзы» (па-расейску: Апрельские тезисы) — праграма дзеяньняў расейскіх бальшавікоў пасьля Лютаўскай рэвалюцыі, плян барацьбы за перарастаньне буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі ў рэвалюцыю сацыялістычную шляхам захопу ўлады, прапанаваны Ўладзімерам Леніным пасьля вяртаньня ў Петраград з эміграцыі ў красавіку 1917 году.
Тэкст тэзаў быў апублікаваны ў бальшавіцкай газэце «Праўда» 7 красавіка 1917 году.
«Красавіцкія тэзы» ўключаюць у сябе 10 палажэньняў:
Публікацыю саміх тэзаў Ленін суправадзіў кароткай прадмовай і прасторным камэнтарам, які сканчаецца крытыкай Пляханава. Фактычна ў «Красавіцкіх тэзах» былі сфармуляваны асновы ленінізму. Яны сталі праграмай дзеяньняў бальшавікоў у дакастрычніцкі пэрыяд, служылі ідэалягічнай базай для дзейнасьці камуністаў пасьля захопу ўлады і абгрунтаваньнем іхнай дыктатуры ў СССР. Вывучэньне «Красавіцкіх тэзаў» у савецкі час было важнай часткай ідэалягічнай адукацыі.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Красавіцкія тэзы, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.