Каталіцтва Ў Канадзе

Каталіцкая царква ў Канадзе зьяўляецца часткай сусьветнай Каталіцкай царквы ў Канадзе.

Колькасьць каталікоў у краіне складае каля 13 мільёнаў чалавек. Большасьць каталікоў у Канадзе пражываюць у правінцыі Квэбэк, дзе яны складаюць каля 83% ад агульнай колькасьці насельніцтва.

Гісторыя

На пачатку XVI стагодзьдзя на тэрыторыю сёньняшняй Канады разам з першымі эўрапейскімі пасяленцамі сталі прыбываць каталіцкія місіянэры. Пасьля заснаваньня горада Квэбэк у 1608 годзе ў Канадзе пачалася місіянэрская дзейнасьць Каталіцкай царквы. У краіну сталі прыбываць манахі францысканцы, аўгусцінцы, урсулінкі. У 1611 годзе ў Новую Францыю прыбылі айцы езуіты. Езуіты засноўвалі селішча сярод індзейцаў, самым вядомым зь якіх была місія «Сьвятай Марыі сярод Гурон». Сталыя ўзброеныя канфлікты паміж Англіяй і Францыяй за новыя калоніі ў Паўночнай Амэрыцы істотна ўплывалі на прапаведніцкую дзейнасць езуітаў, якія былі ўцягнутыя ў войны супрацьстаялых індзейскіх плямёнаў. З 1642 па 1649 год ад рук індзейцаў загінулі восем айцоў езуітаў, якія ў 1933 годзе былі кананізаваныя.

Рымскі папа Аляксандар VII у 1657 годзе заснаваў першую пастаянную каталіцкую структуру - Апостальскі вікарыят Паўночнай Амэрыцы з цэнтрам у горадзе Квэбэк, першым ардынарыям якой быў прызначаны біскуп Франсуа дэ Манмарансі-Лаваль. У 1674 годзе рымскі папа Клімэнт X ператварыў Апостальскі вікарыят ў ранг архідыяцэзіі.

З паразай францускіх войскаў у 1759 г. Канада перайшла пад кіраванне Вялікабрытаніі, якая стала перашкаджаць прыезду з Францыі каталіцкіх місіянэраў. У Канадзе была забароненая дзейнасьць Ордэна Езуітаў. У 1774 годзе ў Канадзе быў выдадзены «Акт Квэбэка», які дазваляў рэлігійную свабоду. Падчас грамадзянскай вайны ў ЗША ангельскія ўлады, каб канадзкія католікі не падтрымлівалі барацьбу за незалежнасьць паўночна-амэрыканскіх штатаў, дазволілі прыяжджаць у Канаду каталіцкім сьвятарам.

У XIX ст. колкасьць каталікоў у краіне значна павялічвалася. У Канаду сталі прыбываць шматлікія эмігранты з Ірляндыі. У 1843 годзе ў Канаду вярнуліся езуіты. У 1844 годзе ў краіне ўжо было восем каталіцкіх дыяцэзій.

У 1867 годзе Канада стала незалежнай. Каталіцкая царква пачала імкліва разьвівацца. Рымскі папа Пій IX утварыў ў Канадзе новыя каталіцкія мітраполіі ў Галіфаксе, Таронта, архідыяцэзію сьвятога Баніфацыя ў Вініпегу, а таксама дзесяць іншых дыяцэзій. У 1886 годзе былі створаныя яшчэ тры архідыяцэзіі ў Манрэалі, Атаве і Кінгстане.

У канцы XIX ст. ў краіну сталі прыбываць ўкраінскія грэка-каталікі з Заходняй Украіны, для якіх у 1912 годзе быў утвораны асобны ардынары. У 1941 годзе ардынарыя была ператворана ў Апостальскі экзархат. У 1956 годзе Сьвятым Пасадам была заснавана Вініпегская мітраполія для грэка-каталікоў. У цяперашні час у Канадзе існуе свая ўкраінская грэка-каталіцкай сэмінарыя ў Робліне.

9—21 верасьня 1984 году Канаду наведаў з пастырскім візытам рымскі папа Ян Павел II.

XX стагодзьдзе

У XX ст. Каталіцкая царква ў Канадзе прымала актыўны ўдзел у грамадзка-палітычным жыцьці краіны. У 20-ыя гады ствараліся каталіцкія прафсаюзы працоўных. У 1943 годзе была створана Канфэрэнцыя каталіцкіх біскупаў Канады. Пасьля II Сусьветнай вайны сталі ўзьнікаць шматлікія рухі, сярод якіх найбольш вядомы каталіцкі рух «Дом Марыі», заснаваны расіянкай Кацярынай Дохэрті.

У XX ст. актыўна разьвіваліся каталіцкія пэрыядычныя выданьні. У 1994 годзе выходзілі каля дзесяці газэт, 21 штотыднёвік і 11 часопісаў.

У Канадзе сёньня налічваецца 4963 парафіі, 136 біскупаў, 5670 сьвятароў, 3978 манахаў-сьвятароў, 2128 манахаў, 23 079 манашак.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Каталіцтва Ў Канадзе  Каталіцтва ў Канадзесховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Каталіцтва Ў Канадзе ГісторыяКаталіцтва Ў Канадзе XX стагодзьдзеКаталіцтва Ў Канадзе КрыніцыКаталіцтва Ў Канадзе Вонкавыя спасылкіКаталіцтва Ў КанадзеКвэбэк

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

7 (лік)ПуняВіктар Шніп2008Узброеныя сілы Рэспублікі БеларусьМалітва ўкраінскага нацыяналістаQR-кодСтарое места (Ерусалім)Аб’яднаныя Арабскія ЭміратыДотык пісі рукоюГлёбус БеларусіКанстытуцыяКаліфорніяМарыя АнтуанэтаБусел белыБеларускі альфабэтАльпыJavaScriptБудзьма беларусамі!КрыжЖанчына з жанчынайВіктар МарціновічСьцяг РасеіБеларусьІгар СідарукВарончаРоварНізкатэмпэратурны полікрышталічны крэмнПэкінАдольф ГітлерКрытычнае мысьленьнеРагачоўАльжырВыказьнікІсус ХрыстосГрыпПаўлінка (п’еса)БелазарМаксім БагдановічРамэнСядзібаЗнак бядыКатэхізіс Сымона БуднагаСьнежаньВасіль ЖуковічГлеб КрыўцоўГлябальнае пацяпленьнеВікіслоўнікАкторы парнафільмаўРыекаБісэксуальная парнаграфіяГарэлкаАльхіміяГорадняУладзімер КараткевічДогінгПаўлюк ТрусСпадарСяргей ДарожныКілбасаСьпіс сысуноў АзэрбайджануУладзіслаў ГалубокЗакон ПарэтаПрымакі (п’еса)Андрэй ФедарэнкаБагуслаў РадзівілЖнівеньЯтвідПрыпяць🡆 More