Палітычнае Клішэ Змагары: палітычнае клішэ

«Змагары́» (па-расейску: змагары, па-ангельску: zmagars, zmagary) — палітычны цэтлік, якім звычайна пазначаюць людзей, якія знаходзяцца ў апазыцыі рэжыму Лукашэнкі.

Спачатку гэты цэтлік ужываўся толькі сярод малазначных, маргінальных суполак антыбеларускай прарасейскай скіраванасьці і некаторымі расейскімі СМІ, а з кастрычніка 2020 году яго пачалі выкарыстоўваць на дзяржаўным тэлебачаньні Беларусі ў мэтах прапаганды.

«Змагар» зьяўляецца прыкладам беларусізму ў расейскай мове.

У палітыцы

Да 2020 году сярод прарасейскіх колаў «змагарамі» называлі збольшага беларускіх нацыяналістаў. Нацыяналістам, якіх пазначаюць «змагарамі», прыпісваюцца русафобія, палёнафілія ды «польскасьць» беларускага нацыяналізму, празахаднасьць ды падтрыманьне Захаду, а таксама тэрытарыяльныя прэтэнзіі на забраныя этнічныя землі беларусаў. Гэтак жа прыпісваецца «абеларушваньне польскай гісторыі» (паўстаньне Каліноўскага і інш.) ды «польскіх дзеячоў» (Тадэвуш Касьцюшка, Кастусь Каліноўскі і інш.).

Таксама за «змагара» могуць прызнаваць чалавека проста прабеларускай арыентацыі. Гэтая «прабеларускасьць» для радыкальных прарасейскіх рэсурсаў можа значыць падтрыманьне гербу Пагоні і бел-чырвона-белага сьцяга як гістарычных беларускіх сымбаляў або штодзённае ўжываньне беларускай мовы (хоць і не абавязкова). Часам гэты цэтлік даецца людзям, якія, на думку такіх рэсурсаў, заслаба падтрымліваюць паглыбленьне інтэграцыі з Расеяй.

У больш шырокім значэньні «змагары» — прадстаўнікі дэмакратычнай апазыцыі, праваабаронцы, актывісты культурнай сфэры.

Як зазначае дырэктар аналітычнага цэнтру EAST у Варшаве Андрэй Елісееў, з пачаткам пратэстаў у 2020 годзе «змагары» пры рабоце беларускай дзяржаўнай прапаганды хутка ператварыліся ў беларускі аналяг «бандэраўцаў» з расейскай прапаганды.

У дзяржаўных СМІ Беларусі

Беларускія дзяржаўныя тэлеканалы «змагарамі» пачалі называць любых пратэстоўцаў, нязгодных з палітыкай Лукашэнкі. Сам жа Аляксандар Лукашэнка кажа пра «змагароў» як ворагаў, «якія сядзяць у цёплых замежных кабінетах» і «прадаўжаюць вынаходзіць усё новыя падкопы супраць дзяржавы», якім таксама «трэба процістаяць».

Дыскрэдытацыя

Людзей, на якіх навешваюць дадзены цэтлік, звычайна дыскрэдытуюць наступным чынам:

  • Прыпісваньне разумовай непаўнавартасьці і нэгатыўных рысаў, генэралізацыя.
  • Бяздоказнае прыпісваньне экстрэмісцкіх і тэрарыстычных дзеяньняў, генэралізацыя.
  • Прыпісваньне крымінальных характэрыстык праз гісторыі асобных людзей, якія нібыта прымалі ўдзел у пратэставых акцыях.
  • Несьвядомыя абагульняльныя паралелі з крымінальнымі суполкамі, запісваньне ў шэраг нацыянальных здраднікаў.
  • Несьвядомыя паралелі з калябарантамі, фашыстамі, нацыстамі.

Моўны аналіз

Паводле мовазнаўца Барыса Нормана, «змагар» — гэта «апазыцыянэр, які стыхійна і агульна не прымае ўсё, што зьвязана з уладай».

Кандыдат філялягічных навук А. Л. Стрыжак зазначае, што значэньне лексэмы «змагар» трансфармавалася ў сьвядомасьці носьбітаў мовы «з-за шэрагу дзеяньняў прадстаўнікоў беларускай апазыцыі, якая актыўна крытыкуе сучасныя сацыяльна-палітычныя абставіны». Навуковец вылучае таксама асаблівасьць функцыянаваньня беларусізму «змагар» у расейскай мове, пры якой канатацыйны кампанэнт значэньня ўзьнікае не з-за ягонай чужасьці ў расейскамоўным тэксьце, а праз «апэляцыю да дэнатату — цалкам скампрамэтаванаму вобразу апазыцыянэра».

Філёлягі В. С. Горыцкая и М. В. Супрунчук вызначаюць слова «змагар» як найбольш часты беларусізм у расейскай мове і суадносяць яго зь літаратурным словам «апазыцыянэр» (па-расейску: оппозиционер), прычым, паводле аўтараў, адносная вага лексэмы «змагар» у беларускай расейскай мове складае 25%, а «оппозиционер» — 75%. Пры гэтым, на думку навукоўцаў, «змагар» розьніцца ад «оппозиционера» яскравай экспрэсіяй, якая робіць дадзены беларусізм патрэбным ў гутарковай мове, публіцыстыцы, інтэрнэце.

Вытворныя словы

У расейскай мове ад цэтліка «змагар» утвараецца нямала словаў, напрыклад: «змагарски», «змагаризм», «змагарства», «незмагар», «антизмагар», «антизмагарства», «антизмагарский», а таксама «змагаризация», «змагарьё».

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Палітычнае Клішэ Змагары У палітыцыПалітычнае Клішэ Змагары У дзяржаўных СМІ БеларусіПалітычнае Клішэ Змагары Моўны аналізПалітычнае Клішэ Змагары КрыніцыПалітычнае Клішэ Змагары ЛітаратураПалітычнае Клішэ Змагары Вонкавыя спасылкіПалітычнае Клішэ ЗмагарыАнгельская моваБеларусафобіяБеларускае тэлеграфнае агенцтваБеларусьПрапаганда ў БеларусіРасейская моваРасеяРэжым Лукашэнкі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Віктар МарціновічЛепельскі раёнРодныя гоні (1927)ПорнасайтШклоўГарацыё НэльсанАнатоль БутэвічІсьляндзкі коньМагаАкінчыцыМастацкая літаратураПошасьцьКалінінская акругаМы, беларусыЯндэксІмбрычакДобасна (рака)Сяргей СматрычэнкаМажэлаВэб-дызайнНямецка-савецкая вайнаСэкс па тэлефонеІсьляндзкая кронаЭякуляцыяБыў. Ёсьць. БудуЯўгенія ЯнішчыцСарMemento moriЧыгункаМажэйка (імя)ДзейнікБуркіна-ФасоДзень ПерамогіКарлес ПудждэмонПаўлінка (п’еса)Лінія КэрзанаВасіль ЖуковічЯдвіга ПаплаўскаяДабрыняСмаленскКсэнафобіяМіхал Фрыдэрык ЧартарыйскіМільянэр з трушчобаўВіетнамДругая сусьветная вайнаФЭмбэр ГердЯнка КупалаЦьверЖанчына з жанчынайВітольд Бялыніцкі-БіруляМіхаіл МураўёўКазахстанАтмасфэра (адзінка вымярэньня)ЗьвяздаПрацаУладзімер СьцяпанЛетувізацыяТленГорадня1955МаларытаСухотыДзеяслоў🡆 More