Зако́ванка, Гуле́віцкі канал — рака ў Калінкавіцкім і Мазырскім раёнах Гомельскай вобласьці, левы прыток ракі Прыпяці (басэйн Дняпра).
Даўжыня 42 км. Плошча вадазбору 306 км². Выдатак вады ў вусьці 1 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5‰.
Закованка | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Лозкі |
Вусьце | Прыпяць |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Гомельская вобласьць |
Даўжыня | 42 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 1 м³/с |
Плошча басэйну | 306 км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,5 ‰ |
Асноўны прыток — рака Дымарка (леваруч).
Пачынаецца за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Лозкі Калінкавіцкага раёну, цячэ раўнінай Гомельскае Палесьсе, вусьце за 3 км на паўднёвы захад ад вёскі Лубня Мазырскага раёну.
Даліна невыразная, абалона асушаная. Рэчышча ад вытоку на працягу 38,5 км каналізаванае, шырыня яго 3—6 м, у нізоўях да 10 м.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Закованка, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.