Дзясятаглаў

Дзясятагла́ў, Бі́блія Мацьве́я Дзяся́тага, Су́прасьлеўскі збо́рнік — біблійны рукапіс, напісаны кнігапісцам з Таропца Мацьвеем Дзясятым (Мацьвеем Іванавічам) у 1507 року ў Супрасьлеўскім манастыры.

Дзясятаглаў
Мацьвей Дзясяты
Дзясятаглаў, 1502—1507
пэргамэнт, рукапіс.
Расейская нацыянальная бібліятэка, Пецярбург

Зьмест

Дзясятаглаў 
Апошняя старонка Дзясятаглава з тайнапісам Мацьвея Дзясятага.

Рукапіс уяўляе сабой звод кніг Бібліі. Зьяўляецца другім усходнеславянскім (пасьля Генадзеўскай Бібліі 1499) поўным зводам біблійных кніг.

Складаецца з 545 аркушаў вялікага фармату (30,7×19,5 см), якія зьмяшчаюць большасьць кніг Старога і ўвесь Новы Запавет. Акрамя Бібліі, у Дзясятаглаве ёсьць Месяцаслоў.

На кожнай старонцы па 35 радкоў тэксту. На палёх шматлікія пазнакі перапісчыка і пазьнейшых уладальнікаў. Рукапіс сьпісаны цудоўным каліграфічным почыркам перапісчыка карычневым і чырвоным атрамантам, а ў Новым Запавеце яшчэ й золатам і сіняй фарбай. Пры гэтым золата выкарыстоўваецца для цытатаў са Старога Запавету і вылучэньня словаў і вучэньняў Ісуса Хрыста, а сіняй фарбай напісаныя рэмаркі, што ўводзяць простую мову.

На апошнім аркушы зьмешчаная прыпіска перапісчыка з падрабязнай аўтабіяграфіяй пад назваю «О напісавшем кнігі сія». Адтуль становіцца вядома, што Мацьвей быў дзясятым дзіцем у сям’і (адсюль ягоная мянушка Дзясяты).

У кнізе прысутнічае мініятура рэдкага сюжэту з пэрсаніфікацыяй Сафіі — мудрасьці Божай.

Мінуўшчына

Ідэя скласьці поўны збор кніг Бібліі на славянскай мове паходзіла зь вялікакняскага двара. Дзеля гэтага ў Вільню для працы над рукапісам быў прыцягнуты выхадзец з Маскоўскай Русі, спрактыкаваны кнігапісец Мацьвей Дзясяты. Праца цягнулася шэсьць гадоў (1502—1507), пад час якіх памёр замоўца — вялікі літоўскі князь Аляксандар, і Мацьвей сканчаў працу ўжо ў Супрасьлі.

Захоўваўся ў Супрасьлеўскім манастыры. У сярэдзіне XIX стагодзьдзя трапіў у асабістую бібліятэку япіскапа Паўла Дабрахотава, пасьля якога перайшоў у валоданьне акадэміка Сразьнеўскага. У 1910 року разам са зборамі Сразьнеўскага рукапіс трапіў у бібліятэку пецярбурскай Акадэміі навук.

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Дзясятаглаў ЗьместДзясятаглаў МінуўшчынаДзясятаглаў КрыніцыДзясятаглаў ЛітаратураДзясятаглаў Вонкавыя спасылкіДзясятаглаўРукапісСупрасьлеўскі манастырТаропец

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Сямейства (біялёгія)Дзяржаўны лад Рэспублікі БеларусьГама (літара)Тутэйшыя (літаб’яднаньне)Алег Янкоўскі1769ІндустрыялізацыяКрэўскі замакВікіпэдыяСьпіскі замакПлоцевы актСавушкін прадуктТаўканіцаКазімер ЯгайлавічЮрась БарысевічЭВадзім СаранчукоўЧовенСпакусьнікіМікі МаўсАркадзь КуляшоўАдзёрЖурІпаці ПацейТэракт у «Крокус Сіці Холе»Арцём АрашонакГомельE (літара)Кніга прарока ДаніілаМэрМясцовы час (гурт).neМарат КазейАляксей БелыПрастытуцыяБабёрКунілінгусЛіцэнзіі Creative CommonsВоршаГісторыя ЎшачаўБеларусь1923У краіне райскай птушкіСяргей Паўлавіч АбламейкаСярэдняя школа №104 (Менск)1493Славамір АдамовічПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 1994 годуСтолінУрманКрасны Бераг (Гомельская вобласьць)КавалёўАксана БязьлепкінаВалошкаКрумкачПрыдатак (мовазнаўства)Генадзь ШутаўПаўночная МакедоніяНармандыяВэб-дызайнСанскрытДзейнікКасілаўцыЯва (імя)Падвойнае пранікненьнеМаксім ЛужанінСадавінаЗагляне сонца і ў наша аконцаАндрэй КурэйчыкПрымакі (п’еса)🡆 More