Джэймз Бэлушы: амэрыканскі актор, камэдыянт, сьпявак і музыка

Джэймз Адам «Джым» Бэлу́шы (па-ангельску: James Adam «Jim» Belushi; 15 чэрвеня 1954 году, Чыкага, ЗША) — амэрыканскі актор, камэдыянт, сьпявак і музыка.

Вядомы, дзякуючы галоўнай ролі ў сыткоме «Як сказаў Джым», а таксама шэрагу фільмаў як то «Чырвоная сьпякота», «Містэр Лёс», «Як атрымаць посьпех у справах», «Кучараўка Сью» ды іншых. Зьяўляецца малодшым братам іншага камэдыянта Джона Бэлушы і ёсьць бацькам актора Робэрта Бэлушы.

Джэймз Бэлушы
Джэймз Бэлушы: амэрыканскі актор, камэдыянт, сьпявак і музыка
Дата нараджэньня 15 чэрвеня 1954(1954-06-15)[…] (69 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак актор, тэлеактор, кінаактор, сьпявак, кампазытар, комік, актор агучваньня, сцэнарыст, кінапрадусар
Бацька Адам Бэлушы[d]
Маці Агнэс Бэлушы[d]
Дзеці Робэрт Бэлушы[d], Jamison Belushi[d] і Jared Belushi[d]
IMDb ID nm0000902

Жыцьцяпіс

Бэлушы нарадзіўся 15 чэрвеня 1954 году ў Чыкага ў сям’і эмігрантаў з Альбаніі. Акрамя старэйшага брата, актора Джона, Джэймз таксама мае старэйшую сястру Мэрыян і малодшага брата Білі. Па заканчэньні школы ў прадмесьці Чыкага Джэймз паступіў у каледж Дзюпэйдж, а затым на тэатральны факультэт унівэрсытэта Паўднёвага Іліною ў Карбондэйле. З 1977 па 1980 гады Бэлуші, як і ягоны старэйшы брат Джон Бэлушы, працаваў з чыкагаўскай тэатральнай групай «Другі горад». У гэты ж час Джэймз дэбютаваў на тэлівізіі, зьявіўшыся ў сыткоме «Кто сочыць за дзецьмі» у 1978 годзе. Першай ягонай значнай рольлю сталася роля ў фільме «Злодзей» Майкла Мана ў 1981 году. Пасьля сьмерці старэйшага брата Джона з 1983 па 1985 гады ён зьяўляўся ў перадачы «Суботамі вечарам у жывым этэры».

Аднак, Бэлушы атрымаў большую вядомасьць дзякуючы другім ролям у фільмах «Чалавек з адным чырвоным чаравіком» (1985), «Пра мінулую ноч...», «Сальвадор» і «Крама жахаў» (усе 1986), якія адкрылі перад Джэймзам запрашэньні да іншых галоўных роляў. Ён здымаўся ў фільмах «Рэальныя мужчыны», «Чырвоная сьпякота», «Гамэр і Эдзі», «К-9», «Як атрымаць посьпех у справах», «Містэр Лёс», «Зразумее толькі самотны», «Кучараўка Сью» ды іншых. Пасьля таксама займаўся агучкай пэранажаў у мультыплікацыйных фільмах. У 2001 годзе быў запушчына папулярны сытком «Як сказаў Джым» тэлеканалу ABC, дзе Джэймз згуляў галоўную ролю.

У 2003 годзе Бэлушы і Дэн Экрайд выпусьцілі музычны альбом «Have Love, Will Travel» і ўдзельнічалі ў турнэ ў падтрымку альбому. У жніўні 2020 году Бэлушы распачаў здымку сэрыяла пра сваё жыцьцё на сваім маёнтку ў Арэгоне, дзе ён вырошчвае каноплю.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Ангельская моваЗлучаныя Штаты АмэрыкіМістэр ЛёсЧыкагаЯк атрымаць посьпех у справах

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Ойча нашРайнВалюта1942.adЭрэкцыя.bvАрцабыЗаслаўеТурэцкая ліраБеластокМікола МятліцкіЦарква Покрыва Багародзіцы (Магілёў)ValorantНавасёлкі (Хвойніцкі раён)Масаны.azРужанецАлесь ЗалеўскіІстанбул БашакшэхірРэжым ЛукашэнкіЛетувізацыяФранцуская Вікіпэдыя.sgКазка78Герб ГомляПаўночна-ўсходні дыялект беларускай мовыКунілінгус1997Герб Магілёва2009Герб ВіцебскуГоркіКлічны склонГрэнляндыяНарвэгія1.slПружаныНіна ВатацыЛюдовік ХІЦарква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла і манастыр базылянаў (Берасьце)BНіколь КідманАнтонімы.nf.lcМесны склонШпакПагоняГерб ПолацкуНільс БорСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССР.qaАнілінгус.ngПіЮры Попка1911.eeАдам МіцкевічСьпіс вялікіх князёў літоўскіхБеларуская моваВейшнорыяЯн ЧачотАрабская моваФрыдрых Шылер2216 траўняКіеўская РусьНаваградакЛацінскі альфабэт1929Вацлаў Ластоўскі🡆 More