Папа Рымскі Грыгорыюс V

Грыгорыюс V (па-лацінску: Gregorius PP.

V), сьвецкае імя Бруна Карынтыйскі (па-нямецку: Bruno von Kärnthen; каля 972 году, Штайнах, Сьвятая Рымская імпэрыя — 18 лютага 999 году, Рым, Папская вобласьць) — папа рымскі з 3 траўня 996 году па сваю сьмерць у 999 годзе. Папа зьяўляўся сынам Атона I герцага Карынтыі, а таксама праўнукам імпэратара Сьвятой Рымскай імпэрыі Атона I. Стаў пераемнікам папы Яна XV ва ўзросьце 24 гадоў. Лічыцца першым нямецкім папам ці другім, калі браць ва ўлік папу Баніфацыюса II, які быў остготам паводле паходжаньня.

Грыгорыюс V (папа рымскі)
Папа Рымскі Грыгорыюс V
Пасьвечаньні
Кансэкрацыя
 Вілігіз
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 972
  • Саксонія[d]
Памёр 23 лютага 999
Пахаваны
ДэнамінацыяКаталіцкая царква
Бацькі Атон I[d]
Юдыта Баварская[d]
Заняткікаталіцкі сьвятар, пісьменьнік

Падчас панаваньня выдаў вялікую колькасьць прывілеяў манастырам Сьвятой Рымскай імпэрыі. Каранаваў Атона III у якасьці імпэратара 21 траўня 996 году. Разам празь некалькі дзён яны склікалі сынод, на якім яны аднавілі на сваёй пасадзе арцыбіскупа Рэймскага Арнульфа, а на ягоны спадкаемца Гербэрт д’Арыяк, будучы папа Сыльвэстар II, быў асуджаны як парушальнік. Кароль Францыі Робэрт II, які настойваў на сваім праве прызначаць біскупаў, быў у канчатковым рахунку вымушаны адступіць.

У Рыме Грыгорыюс V меў апазыцыю з боку антыпапы Яна XVI, якога падтрымліваў уплывовы рымскі патрыцый Ян Крэсцэнцыюс. Грыгорыюс V быў зрынуты з пасады, аднак яму на дапамогу выправіўся імпэратар Атон III, які захапіў Рым. Антыпапа Ян XVI быў вымушаны зьбегчы з гораду, а Ян Крэсцэнцыюс схаваўся ў замку Сьвятога Анёла. Войска імпэратара схапіла і затрымала Яна XVI, яму адрэзалі нос і вушы, вылупілі язык і асьляпілі, пасьля чаго правялі па вуліцах Рыму. Замак Сьвятога Анёла быў аброжаны, а пасьля таго як быў захоплены Ян Крэсцэнцыюс быў засілены на сьцянох замку.

Памёр раптоўна 18 лютага 999 году. Верагодна быў забіты. Пахаваны ў базыліцы Сьвятога Пятра каля папы Пэлягіюса I.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Папа Рымскі Грыгорыюс V  Грыгорыюс V (папа рымскі)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Баніфацыюс II (папа рымскі)Лацінская моваНямецкая моваПапаПапская вобласьцьРымСьвятая Рымская імпэрыяЯн XV (папа рымскі)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Лошыцкі яр800Барут (імя)СтратэгіяВікіпэдыя на мове ідышТану-ЎранхайПрагноз надвор’яСьцяпан НекрашэвічНатальля АрсеньневаГалоўная старонкаНавасады (гміна Міхалова)ВікіЛюдміла СільноваБлёкчэйнІндыяВольныя матэрыялыКаханьне без пранікненьняВугляродСэрыя АКалі-югаІван ШамякінЭдуард БелагураўДрыбінНовая ЗэляндыяФундацыя «Вікімэдыя»ШыізмЛюдзі на балоце (раман)ТурэччынаАпалонік (лічынка)Блакітная гадзінаКатавіцыГарнастайАркадзь КуляшоўМажMemento moriЗапарожжаУладзіслаў КарпеняБаркэмп17 ліпеняДзьмітры МендзялееўСэрбіяПростыя сказыСямейства (біялёгія)Галяктыка АндрамэдыЯгор Бабіч1 траўняІнданэзіяАрсень АчапоўскіІранАляксандар ЛукашэнкаЛявон ВашкоВіківэрсытэтЗьміцер10 траўняСавушкін прадуктФішынгШадзібор12 студзеня1923Stop Online Piracy ActЯўгенія ЯнішчыцЭратычнае мастацтва🡆 More