Ві́шнеўскае — возера ў Беларусі, у басэйне ракі Страчы.
Знаходзіцца ў Вялейскім раёне Менскай вобласьці, на мяжы зь Мядзельскім раёнам Менскай вобласьці і Смаргонскім раёнам Гарадзенскай вобласьці, за 32 км на паўночны захад ад Вялейкі. Належыць да групы Сьвірскіх азёр. Плошча паверхні возера 9,97 км². Даўжыня возера 4,38 км, найбольшая шырыня 3,52 км. Найбольшая глыбіня дасягае 6,3 м, сярэдняя складае 2 м. Аб’ём вады 19,79 млн м³. Даўжыня берагавой лініі 13,6 км.
Возера Вішнеўскае
± Вішнеўскае | |||||||||||||||||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
На заходнім беразе возера стаіць гістарычнае мястэчка Вішнеў.
Катлавіна рэшткавага тыпу, крыху выцягнутая з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Схілы маюць вышыню 2—3 м, знаходзяцца пад хваёвым лесам. Берагі нізкія, часта забалочаныя і затарфаваныя, знаходзяцца пад хмызьняком. На поўдні і захадзе берагі высокія. Абалона мае шырыню 5—50 м, забалочаная і знаходзіцца пад хмызьняком. Дно вадаёма роўнае, да глыбіні 1,5 м высьцілаецца пяском і глеем, на большых глыбінях — сапрапэлем.
Паласа прыбярэжнай расьліннасьці складае 100—800 м, расьліннасьць пашыраецца да глыбіні 2 м.
На поўначы выцякае рака Смолка, якая злучае Вішнеўскае з возерам Сьвірам.
У возеры водзяцца шчупак, акунь, карась, плотка, сазан ды іншыя віды рыбаў, сустракаецца вугор.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Вішнеўскае возера, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.