Вялікія Навасёлкі

Вялі́кія Навасёлкі — вёска ў Койданаўскім сельсавеце Койданаўскага раёну Менскай вобласьці Беларусі.

За 8 км ад Койданава, 34 км ад Менску, 10 км ад чыгуначнай станцыі Койданава.

Вялікія Навасёлкі
трансьліт. Vialikija Navasiolki
Вялікія Навасёлкі
Першыя згадкі: XVIII стагодзьдзе
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Койданаўскі
Сельсавет: Койданаўскі
Насельніцтва: 389 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1716
Паштовы індэкс: 222740
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°44′35″ пн. ш. 27°7′2″ у. д. / 53.74306° пн. ш. 27.11722° у. д. / 53.74306; 27.11722 27°7′2″ у. д. / 53.74306° пн. ш. 27.11722° у. д. / 53.74306; 27.11722
Вялікія Навасёлкі на мапе Беларусі ±
Вялікія Навасёлкі
Вялікія Навасёлкі
Вялікія Навасёлкі
Вялікія Навасёлкі
Вялікія Навасёлкі
Вялікія Навасёлкі
Вялікія Навасёлкі Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гісторыя

Вядома з XVIII стагодзьдзя як маёнтак Навасёлкі, належала панам Кастравіцкім. У 1793 г. у Койданаўскай воласьці Менскага павету. У 1900 г. належалі памешчыку Зьдзяхоўскаму, 233 жыхары, працаваў сьпіртзавод. У 1921 г. на землях памешчыка Зьдзяхоўскага быў арганізаваны саўгас «Вялікія Навасёлкі» — адзін зь першых жывёлагадоўчых саўгасаў у Беларусі. З 23 сакавіка 1932 г. цэнтар Навасёлкаўскага сельсавету ў Койданаўскім нацыянальным польскім раёне. 16 ліпеня 1954 г. сельсавет ліквідаваны, а тэрыторыя ўвайшла ў склад Койданаўскага сельсавету.

Насельніцтва

  • 2010 год — 389 жыхароў
  • 1 студзеня 2004 году — 173 двары, 454 жыхары
  • 1999 год — 480 жыхароў

Турыстычная інфармацыя

Вялікія Навасёлкі 
Магіла Каруся Каганца

У вёсцы помнікі архітэктуры — сядзіба Кастравіцкіх; помнік на магіле беларускага пісьменьніка і грамадзкага дзеяча Каруся Каганца (1988); помнік 78 землякам, якія загінулі ў ІІ-ю Усясьветную вайну; памятная мясьціна, якая зьвязаная са знаходжаньнем Міхаіла Іванавіча Пушчына, які зь лістапада 1821 г. па студзень 1822 г. жыў у маёнтку Кастравіцкага; з 1968 г. у будынку Навасёлкаўскай СШ існуе гісторыка-краязнаўчы музэй.

Каля вёскі, за 1,5 км на паўночны ўсход, на правым высокім беразе р. Вуса, зьлева ад дарогі ў в. Юцкі знаходзіцца селішча. Выявіў і абсьледаваў у 1983 г. Валеры Шаблюк. Знойдзена ганчарная кераміка і фрагмэнты зялёнай паліванай кафлі. Адносіцца да пэрыяду фэадалізму. Матэрыялы абсьледаваньня захоўваюцца ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі.

Крыніцы

Літаратура

  • Большие Новоселки // Валаханович А. И., Кулагин А. Н. Дзержинщина: прошлое и настоящее. Минск. 1986. С. 106—110.
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.
  • Nowosiółki (106) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VII: Netrebka — Perepiat. — Warszawa, 1886. — S. 286

Tags:

Вялікія Навасёлкі ГісторыяВялікія Навасёлкі НасельніцтваВялікія Навасёлкі Турыстычная інфармацыяВялікія Навасёлкі КрыніцыВялікія Навасёлкі ЛітаратураВялікія НавасёлкіБеларусьКойданаўКойданаўскі раёнМенскМенская вобласьць

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Tor BandКлёд СымонISSNГлыбокаеУладзімер ПуцінБеларуская ССРПлоўдзіўЛенінградзкая вобласьцьГіём Апалінэр994Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар францішканаў (Менск)2008СамасейВасіль БыкаўПінская вобласьцьHromadske.TVМіхал Піюс РомэрПасяніцкі сельсаветУладзімер ВысоцкіІрляндзкая моваГорадПалешукі1957Вагон1949Джордж ОрўэлПорнасайтГрэта ГарбуБерасьцеСьцепаніда СьцепанюкЛеў XРымская імпэрыяПалесьсе (прадпрыемства)Ставоцкі сельсаветБеларускі клясычны правапіс1998Агенцтва нацыянальнай бясьпекіЗлучаныя Штаты АмэрыкіКасьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага (Паставы)Рафал ЧарвякоўскіСымбаль драмуМарокаЮры КрываручкаАрамунская ВікіпэдыяІнданэзійская рупіяДжозэф Рабінэт БайдэнЛіцка-Сенская жупанія1581Гальяш ЛеўчыкЛапенеўцыГалакостДраўляныя цэрквы славацкіх КарпатаўГанзаСьцяг БеларусіУладзімер КараткевічКрэменецкі раёнДарданэлыБіпалярны транзыстарМаскоўская вобласьцьМ’янмаСлавянеВорша (футбольны клюб)Каталіцкая ЦаркваЭкзархатТутэйшыя (п’еса)Марат МаркаўТом ГэнксМаларыта🡆 More