Выдавецкі дом «Зьвязда» — рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Беларусі, заснаваная ў лістападзе 2012 году.
Заснаваная | 2012 (11 гадоў таму) |
---|---|
Краіна | |
Разьмяшчэньне | Менск, Савецкі раён, вул. Б. Хмяльніцкага, д. 10а |
Ключавыя фігуры | Алесь Карлюкевіч |
Галіна | выдавецкая |
Прадукцыя | кнігі |
Матчына кампанія | Міністэрства інфармацыі Беларусі |
Створана ў лістападзе 2012 году. У склад РВУ уваходзяць літаратурна-мастацкія і грамадзка-палітычныя часопісы «Полымя», «Маладосць», «Нёман», альманах «Вожык», газэта «Літаратура і мастацтва»), выдавецкі аддзел, які ажыцьцяўляе выпуск кніг (раней уваходзілі ў склад рэдакцыйна-выдавецкай установы «Літаратура і мастацтва»), а таксама газэта «Зьвязда». У студзені 2014 году да Выдавецкага дому «Зьвязда» далучылі ілюстраваны часопіс «Родная прырода», заснавальнікам якога было Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Беларусі.
За 2023 год выдалі 86 кніг агульным накладам 120 147 асобнікаў. Большасьць кніг выдалі ў межах дзяржаўнага заказу ў якасьці сацыяльна значнай літаратуры. Найбольшы наклад займеў «Зборнік твораў для дадатковага чытаньня ў VI клясе», які пабачыў сьвет у сэрыі «Школьная бібліятэка» і налічваў 23 119 асобнікаў.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Выдавецкі дом «Зьвязда», which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.