Ветразь (старабел.: парус, парѹс (пароус), таксама жакгель (жагель)) — любы тып паверхні, прызначаны для стварэньня паветранага патоку шляхам зьмяшчэньня ў абдуваным ветрам месцы ў вэртыкальным становішчы.
Звычайна ўжываюцца ў мараходзтве.
Чоўны і караблі, што будаваліся каля 10 000 гадоў да н. э., былі або сплыўнымі плытамі, або выдзяўбанымі. Першыя папірусныя чаротавыя чоўны сустракаюцца ў эгіпцянаў каля 4-га тысячагодзьдзя да н. э. Грэкі і фінікійцы пачалі гандляваць на караблях прыкладна каля 1200 году да н. э. Арабы ўжывалі чоўны ў 2-м тысячагодзьдзі да н. э. і зарганізавалі гандлёвыя шляхі вакол Пэрсыдзкай затокі. Кітайцы мелі чоўны ў 3-м тысячагодзьдзі да н. э., а ў Віетнаме і дагэтуль сустракаюцца традыцыйныя драўляныя чоўны.
Ветразі пераважна ўжываюцца ветразьнікамі і шлюпкамі для стварэньня паступальнага руху па вадзе. У камэрцыйных мэтах ветразі былі замененыя іншымі спосабамі, такімі як рухавік унутранага згараньня. Ветразі, тым ня меней, папулярныя на адпачынку.
Самы просты тып ветразьнікаў, яхта, звычайна мае sail-plan, або шлюп, з двума прадольнымі ветразямі: на носе (галоўны ветразь) і на карме (клівэр).
На некаторых чоўнах сустракаецца таксама сьпінакэр. Гэта звычайна рознакаляровы ветразь і можа быць як сымэтрычным, так і асымэтрычным.
Прадольныя ветразі могуць варочацца ў розных напрамкаў для забесьпячэньня руху наперад у выпадку зьмяненьня напрамку ветру ці павароту яхты. Сучасныя чоўны могуць рухацца да 30 градусаў у бок ад ветру.
Ад 100 г/м² да 500 г/м² у залежнасьці ад надвор’я, да якога прызначаны.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Ветразь, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.