Брылевічы

Брыле́вічы — спальны мікрараён у паўднёва-заходняй частцы Менску (Маскоўскі раён).

Узьнік у 2005—2008 гадах. Назву атрымаў ад маёнтку Брылевічы.

Брылевічы
Падчас будоўлі, жнівень 2007

Маёнтак

Маёнтак Брылевічы ўпершыню ўзгадваецца ў 1577 годзе, як месца пражываньня ўладальнікаў побач разьмешчанай вёскі Рылаўшчына. У 1858 годзе згадваецца як маёнтак, уласнасьць А. Вісьнеўскага. У 1897 годзе Брылевічы — маёнтак Сеніцкай воласьці, 2 двары, 17 жыхароў. У 1917 годзе — двор, 6 жыхароў.

30 ліпеня 1964 указам Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету БССР вёска Рылаўшчына была пераназваная ў Дружбу як немілагучная.

Мікрараён

Новы мікрараён праектаваўся пад назвай «Дружба». Але ў сьнежні 2006 году Менскі гарадзкі Савет дэпутатаў прыняў рашэньне «ў мэтах эстэтызацыі гарадзкога асяродзьдзя надаць гістарычныя назвы наступным новым праектуемым мікрараёнам г. Менску: мікрараёну, які праектуецца ў межах праспэкта Дзяржынскага. МКАД і чыгункі Менск — Берасьце (будаўнічая назва — 'мікрараён Дружба'), прысвоіць назву мікрараён Брылевічы і надалей называць яго 'мікрараён Брылевічы (Брилевичи)…»

У мікрараёне знаходзяцца вуліцы Яна Чачота, Каралінская, Напалеона Орды, Ежы Гедройца.

Адлюстраваньне ў тапаніміцы Менску

Назва менскай вуліцы Брылеўская паходзіць ад маёнтку Брылевічы, да якога гістарычна была скіраваная.

Крыніцы

Tags:

Брылевічы МаёнтакБрылевічы МікрараёнБрылевічы Адлюстраваньне ў тапаніміцы МенскуБрылевічы КрыніцыБрылевічыМаскоўскі раён (Менск)Менск

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Сьпіс гарадоў БеларусіБеларускі рубельВікікрыніцыСяргей НавумчыкЖанчына зьверхуПуэрта-РыкаЭротыкаНацыянальны тэатар опэры і балету АльбанііКазімер ЯгайлавічWYSIWYGСловаСпакусьнікіКонрадВікіслоўнікКадзіла сармацкаеQR-кодБеларуская Народная РэспублікаАнтон ЯльчынСтрахШвэцыяПарнафільм у ФранцыіУсяслаў ЧарадзейСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікMelbetПятро ВасючэнкаЗнак рашоткі (актаторп)LinuxКанадаМаланкаБерасьцейская вобласьцьЛіцэнзіі Creative CommonsБойрыкс (імя)Крэўскі замакТэхналёгіяАльтэрнатыўная парнаграфіяВаенная апэрацыяДомінік СобаслаіДзяржаўны лад Рэспублікі БеларусьІталіяБеларуская ВікіпэдыяМы выйдзем шчыльнымі радаміЛагойскАндрэй ДынькоПратэстанцкая Рэфармацыя1769МурманскСьвятлана АлексіевічВячаслаў АдамчыкУрадСямейства (біялёгія)Паўлінка (п’еса)НармандыяПалітычная партыяШляхтаНіл ГілевічДалярСтарыя ДарогіВостраў сьлёз19191874ТаўканіцаАдлігаВільняАўгустоўскі каналБеларуская моваЮры Беленькі🡆 More