Аўтаномная Вобласьць Немцаў Паволжа

Аўтаномная вобласьць немцаў Паволжа, Працоўная камуна немцаў Паволжа (па-расейску: Автономная область немцев Поволжья, па-нямецку: der Arbeitskommune des Gebietes der Wolgadeutschen) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Саратаўскай губэрні РСФСР, якая існавала з 19 кастрычніка 1918 году па 19 сьнежня 1923 году.

Аўтаномная вобласьць немцаў Паволжа
рас. Автономная область немцев Поволжья,
ням. Arbeitskommune des Gebietes der Wolgadeutschen
Агульныя зьвесткі
Краіна СССР
Статус Аўтаномная вобласьць
Уваходзіць у РСФСР, Саратаўская губэрня
Адміністрацыйны цэнтар Саратаў
Улучае 13 раёнаў, з 22 чэрвеня 1922 году — 14 раёнаў
Найбольшы горад Саратаў
Іншыя буйныя гарады Марксштат, Пакроўск, Бальцар
Дата ўтварэньня 19 кастрычніка 1918 году
Дата скасаваньня 19 сьнежня 1923
Афіцыйныя мовы нямецкая, расейская
Насельніцтва
  • 452 629 чал. (1920)
Плошча
  • 26,763 км²
Аўтаномная Вобласьць Немцаў Паволжа   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы
Аўтаномная Вобласьць Немцаў Паволжа
Нямецкая Паволская камуна, 1922 год

Гісторыя

19 кастрычніка 1918 году згодна з дэкрэтам Савету народных камісараў РСФСР была ўтвораная першая ў РСФСР аўтаномная вобласьць — аўтаномная вобласьць немцаў Паволжа (выкарыстоўвалася таксама назва Працоўная камуна немцаў Паволжа) у складзе Саратаўскай губэрні РСФСР з адміністрацыйным цэнтрам у горадзе Саратаве. Саратаў зьяўляўся адміністрацыйным цэнтрам з 20 кастрычніка 1918 году па травень 1919 году. Затым адміністрацыйным цэнтрам стаў горад Марксштат, які да 4 чэрвеня 1919 году зваўся Екацерыненштат. 24 ліпеня 1922 году адміністрацыйны цэнтар вобласьці быў перанесены ў далучаны да аўтаноміі 22 чэрвеня горад Пакроўск, які ў 1931 годзе будзе пераназваны ў горад Энгельс.

19 сьнежня 1923 году Аўтаномная вобласьць немцаў Паволжа ператвораная ў Аўтаномную ССР немцаў Паволжа.

Адміністрацыйнае дзяленьне

  • Пры ўтварэньні Аўтаномнай вобласьці немцаў Паволжа ў яе склад былі ўключаныя тры новаўтвораныя паветы Саратаўскай губэрні.
    • Галакарамыскі павет з цэнтрам у сяле Голы Карамыш (нямецкая назва — Бальцар, сучасная назва — горад Краснаармейск;
    • Екацерыненштацкі павет з цэнтрам у горадзе Екацерыненштаце, які з 1918 году стаў горадам Марксштатам.
    • Ровенскі павет з цэнтрам у сяле Роўнае (нямецкая назва — Зэльман).

(да 1918 гады тэрыторыі Екацерыненштацкага й Ровенскага паветаў уваходзілі ў склад Наваўзенскага павету Самарскай губэрні).

  • 17 лютага 1921 году на тэрыторыі Аўтаномнай вобласьці немцаў Паволжа было ўтворана 13 раёнаў:
    • Антонаўскі — с. Антонаўка (з 15.02.1922 — с. Тонкашураўка)
    • Верхне-Ілаўлінскі — с. Каменка
    • Верхне-Караманскі — с. Флорскае (Гнадэнфлюр)
    • Ерусланскі — с. Красты (Лангэнфэльд)
    • Карамыскі — г. Голы Карамыш (Бальцар)
    • Марксштацкі — г. Марксштат
    • Мядзьведзіцкі — с. Мядзьведзіцкі Крастовы Буярак
    • Ніжне-Ілаўлінскі — с. Ніжне-Дабрынка
    • Ніжне-Караманскі — с. Чырвоны Яр
    • Панінскі — с. Панінскае (з 15 лютага 1922 году — с. Унтэрвальдэн)
    • Ровенскі — с. Роўнае (Зэльман)
    • Тарлыцкі — с. Вольскае (Кукус)
    • Таргунскі — с. Паласаўка (п. Нэй-Галка)
  • 22 чэрвеня 1922 году ў склад вобласьці ўключаны Пакроўскі павет.

Кіраўнікі найвышэйшых органаў улады

Старшыня Паволскага камісарыяту па нямецкіх справах

  • 1918 — Эрнст Ройтэр (Ernst Reuter)

Старшыня ВРК Аўтаномнай вобласьці немцаў Паволжа

  • 1919—1920 — Гуга Шаўлер (Hugo Schaufler)

Старшыні Выканаўчага камітэту рады Аўтаномнай вобласьці немцаў Паволжа

  • 1920 — Аляксандр Доц (Alexander Dotz)
  • 1920—1921 — Васіль Пакун
  • 1921—1922 — Аляксандр Моор (Alexander Moor)
  • 1922—1923 — Вільгельм Курц (Wilhelm Kurz)

Глядзіце таксама

Крыніцы

Tags:

Аўтаномная Вобласьць Немцаў Паволжа ГісторыяАўтаномная Вобласьць Немцаў Паволжа Адміністрацыйнае дзяленьнеАўтаномная Вобласьць Немцаў Паволжа Кіраўнікі найвышэйшых органаў уладыАўтаномная Вобласьць Немцаў Паволжа Глядзіце таксамаАўтаномная Вобласьць Немцаў Паволжа КрыніцыАўтаномная Вобласьць Немцаў ПаволжаНямецкая моваРСФСРРасейская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

КойданаўБеларуская моваАльманМаксім ТанкУНІАНВіртуальная супольнасьцьДразды (гурт)Ян ДамельЗянон ПазьнякСьцяг БеларусіФранцішак СкарынаІндыяГратэскАкіянБерасьцеАкалічнасьцьШтучны інтэлектСьпіс беларускіх імёнаўКарыстальнік.auMemento moriРагачоўЛюдзі на балоце (раман)Данііл Шапко1БэйЛіцэнзія вольнай дакумэнтацыі ГНУВалерыя КуставаЭль НіньнёПарнафільмЭнэргіяМаскваГлеб КрыўцоўЭякуляцыяПорнгабISSNСьпіс сысуноў АзэрбайджануДняпро МагілёўЦарква Сьвятых Барыса і Глеба (Полацак)Нямецка-савецкая вайнаДамэннае імяПрымакі (п’еса)Аральны сэксЭтнічная тэрыторыя беларусаўЎСлуцкі збройны чынЖанчына зьверхуРэфактарынгТутэйшыя (п’еса)QR-кодВіцебскДэміюргГарнастайВыказьнікПарнафільм у ФранцыіМарат МаркаўСяброўстваМікалай ГастэлаВэб-старонкаБеларускі клясычны правапісГедымінас КіркіласПлошчаАляксей ПысінАлег ЖданСяргей Дарожны🡆 More