Арон Язэпавіч Юдэльсон (17 ліпеня 1907, Рыга — 29 кастрычніка 1937, Менск) — габрэйскі паэт і публіцыст.
Арон Юдэльсон | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 17 ліпеня 1907 |
Памёр | 29 кастрычніка 1937 (30 гадоў) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт |
Арон Язэпавіч Юдэльсон нарадзіўся ў Рызе ў настаўніцкай сям’і.
Пачаў публікавацца ў 1923 годзе ў нелегальным друку Латвіі. Да 1928 году жыў у Латгаліі (ўсходняй частцы сучаснай Латвіі), потым пераехаў у Беларусь.
З 1929 году выступаў у габрэйскім друку Беларусі. Лічыцца, што лепшыя свае творы стварыў у раньні латгальскі пэрыяд творчасьці, калі натуральныя пачуцьці яшчэ не былі дэфармаваныя клясавай ідэалёгіяй. Працаваў у рэдакцыі габрэйскай газэты «Акцябэр», на радыё. З 1935 году часта публікаваўся ў часопісе «Штэрн». Сябра Саюза пісьменьнікаў Беларусі з 1934 году. У 1935 годзе быў абраны сакратаром габрэйскай сэкцыі Саюза пісьменьнікаў.
11 верасьня 1937 году Арон Юдэльсон быў арыштаваны і 28 кастрычніка асуджаны да расстрэлу па абвінавачваньні ва ўдзеле ў «трацкісцкай арганізацыі і падрыхтоўцы тэрарыстычнага акту» (арт. 70, 76 КК БССР). Расстраляны ў ноч 29-30 кастрычніка 1937 году.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Арон Юдэльсон, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.