Чорная Ноч

«Чо́рная ноч» («Ноч расстраляных паэтаў») — расстрэл больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлектуальнай эліты — выбітных дзеячоў культуры, мастацтва і навукі, а таксама грамадзкіх дзеячоў тагачаснай БССР — у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году ў сутарэньнях менскай унутранай турмы НКУС («амэрыканкі»).

«Ноч расстраляных паэтаў»
Месца атакі Менск, вул. Урыцкага, унутраная турма НКУС БССР
Цэль атакі зьнішчэньне беларускай інтэлектуальнай эліты
Дата 29 кастрычніка 1937 (86 гадоў таму)
апоўначы
Спосаб атакі расстрэл
Зброя Рэвальвэр Наган
Колькасьць ахвяраў 132
Колькасьць тэрарыстаў некалькі дзясяткаў
Тэрарысты супрацоўнікі Народнага камісарыяту ўнутраных справаў
Арганізатары Ёсіф Сталін, Вячаслаў Молатаў, Лазар Кагановіч, Клім Варашылаў, Мікалай Яжоў, Уладзімер Цэсарскі (6)
Колькасьць закладнікаў 132
Закладнікі дзеячы культуры, мастацтва і навукі, грамадзкія дзеячы Беларусі
Геаграфічныя каардынаты 53°53′55″ пн. ш. 27°33′12″ у. д. / 53.89861° пн. ш. 27.55333° у. д. / 53.89861; 27.55333 27°33′12″ у. д. / 53.89861° пн. ш. 27.55333° у. д. / 53.89861; 27.55333
«Ноч расстраляных паэтаў» на мапе Беларусі
«Ноч расстраляных паэтаў»
«Ноч расстраляных паэтаў»
«Ноч расстраляных паэтаў»

Пазьней суды СССР амніставалі большасьць рэпрэсаваных у сувязі зь іх невінаватасьцю. Такім чынам, у гэтыя дні рэпрэсіі, якія чыніла кіраўніцтва СССР у тыя гады па ўсёй краіне, дасягнулі ў Беларусі свайго піку, бо з 4 сакавіка 1937 г. да 22 траўня 1938 г. (444 дні) на Беларусі было рэпрэсавана каля 100 тысячаў чалавек (у сярэднім за ноч арыштоўвалі 230 чалавек). У ліку расстраляных у тую ноч былі 22 беларускія пісьменьнікі, таму масавы расстрэл атрымаў назву «Ноч расстраляных паэтаў».

Падрыхтоўка расстрэлу

3 чэрвеня 1937 году Галоўная ўправа ў справах літаратуры і выдавецтваў Беларускай ССР (Галоўліт БССР) выдала Загад № 33 «Сьпіс літаратуры, якая падлягае канфіскацыі зь бібліятэк грамадзкага карыстаньня, навучальных установаў і кнігагандлю». Паводле Загаду № 33, які «не падлягае абвяшчэньню», «усе кнігі» 53 пісьменьнікаў прадугледжвалася «спальваць». Загад надрукавалі накладам 3000 асобнікаў і пад расьпіску часова раздалі кіраўнікам бібліятэак і кнігарняў. Тыя кіраўнікі мелі перагледзець паліцы і сабраць кнігі, скласьці акты ў 3-х асобніках і здаць адабраныя кнігі з актамі начальнікам акруговых, гарадзкіх або раённых аддзелаў Галоўліту БССР. Першы асобнік акту канфіскацыі перасылалі ў Галоўліт БССР у Менск, 2-і — у мясцовы аддзел НКУС, а 3-і заставаўся ў раённым аддзеле Галоўліту БССР. За 3 месяцы да расстрэлу, 1 жніўня 1937 г. ва ўнутраным двары Менскай турмы НКУС БССР спалілі некалькі дзясяткаў тысячаў рукапісаў ненадрукаваных твораў тых пісьменьнікаў, што не прайшлі цэнзуру.

У архіве прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі (АПРФ, вопіс № 24, справа № 411) захоўваецца «Сьпіс асобаў, падлеглых суду ваеннай калегіі Вярхоўнага суда Саюза ССР». У сьпіс уключаныя асобы з усяго Савецкага Саюзу. Ён датаваны 7 верасьня 1937 году і падпісаны Ё. Сталіным, В. Молатавым, Л. Кагановічам, К. Варашылавым, М. Яжовым. Сьпіс асуджаных па першай катэгорыі (да вышэйшай меры пакараньня — расстрэлу) па Беларускай ССР налічвае 103 чалавекі, па другой катэгорыі (прыгавораны да 10 і болей гадоў зьняволеньня ў канцлягерах) — 6 чалавек. Сьпіс па Беларускай ССР датаваны 15 верасьня 1937 году і падпісаны Ё. Сталіным, В. Молатавым і начальнікам 8-га аддзелу Галоўнага ўпраўленьня дзяржаўнай бясьпекі СССР старшым маёрам дзяржаўнай бясьпекі У. Цэсарскім.

У дадатак да першапачаткова сьпісу, які паступіў з Масквы, мясцовымі супрацоўнікамі НКУС БССР былі дададзеныя яшчэ шэраг дзеячоў. Ніжэй прыведзены абагульняючы сьпіс расстраляных у гэтую ноч у сутарэньнях унутранай турмы НКУС у Менску, так званай «амэрыканкі».

Сьпіс расстраляных

Імя Занятак Партрэт Заўвагі
1 Абухоў Барыс Аляксандравіч загадчык катэдры анатоміі, Віцебскі вэтэрынарны інстытут
2 * Арабей Мікалай загадчык аддзела школаў ЦК КП(б)Б
3 Аронаў Навум Мееравіч
4 * Аўгусьціновіч Анатоль начальнік упраўленьня будаўнічых работ пры СНК БССР
5 Афанасьеў Ігнат Ільіч выкладчык Менскага Белпэдтэхнікуму(be)
6 Бабкоў Сямён Дзьмітрыевіч
7 Барзуноў Георгі Фёдаравіч дырэктар трэсту «Галоўхлеб» БССР
8 * Башкевіч Вадзім начальнік Упраўленьня вышэйшай школы Наркамата асьветы БССР
9 Бейлін Саламон Хаімавіч
10 Белацаркоўскі Абрам Давыдавіч
11 * Бранштэйн Якаў літаратурны крытык
12 Бурдыка Іван Сямёнавіч адказны сакратар СНК БССР
13 * Вайноў Віктар Лявонцевіч загадчык экспэдыцыі карамэльнага цэху фабрыкі «Камунарка»;
беларускі журналіст, сябра КПЗБ
14 * Варончанка Аляксандар Наркам асьветы БССР, кандыдат у сябры УКП(б)
15 Варшаўскі Станіслаў Юльянавіч
16 Васільеў-Вашчылін Рыгор Мікітавіч
17 Вольны Анатоль заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі Чорная Ноч 
18 Габаеў Моўша-Нохім Ізраілевіч
19 Габрусёў Апанас Сьцяпанавіч
20 * Галавач Платон празаік, выключаны з ВКП(б) у 1937 Чорная Ноч 
21 Гейштэрн Антон Міхайлавіч
22 * Гершон Ёсіф Хаімавіч намесьнік Наркама асьветы БССР, сябра/кандыдат у сябры УКП(б) з 1919
23 Гінзбург Якаў Яфімавіч
24 Госін Абрам Мендзелевіч
25 Гурскі Канстанцін Ёсіфавіч старшы вэтэрынарны доктар, вэтэрынарнае ўпраўленьне Наркамзема БССР паводле некаторых зьвестак, расстраляны 17.10.1937
26 Гурэвіч Нохман Гіршавіч Наркам унутранага гандлю БССР, сябра ЦК КП(б)Б, сябра ЦВК БССР, сябра/кандыдат у сябры УКП (б) з 1920
27 * Дзеніскевіч Мікалай Міхайлавіч партыйны работнік, другі сакратар ЦК КП(б)Б, сябра/кандыдат у сябры УКП(б)
28 Дзьмітраў Мікалай Андрэевіч
29 Дзякаў Ананій Іванавіч рэктар БДУ у 1934—1935 гг., наркам асьветы БССР, сябра ВКП(б)
30 Дракахруст Абрам Генрыхавіч
31 Дудар Алесь паэт Чорная Ноч 
32 * Дунец Хацкель крытык і публіцыст
33 Елянсон Гірш Барухавіч
34 Ермакоў Мікалай Паўлавіч
35 Жывуцкі Іван Сьцяпанавіч настаўнік
36 Замалін Навум Міхайлавіч дацэнт Віцебскага вэтэрынарнага інстытуту
37 Зарэцкі Міхась празаік, выключаны з ВКП(б) у 1929 Чорная Ноч 
38 Зянковіч Аляксандар Сазонавіч
39 Іваноў Аляксандар Васілевіч
40 Іспраўнікаў Прохар Іванавіч нам. загадчыка сельскагаспадарчага аддзела газ. «Віцебскі пралетарый»
41 * Кавалёў Захар сакратар Варашылаўскага РК КП(б)Б
42 Каваль Васіль празаік
43 * Кавальчук Захар старшыня ЦК прафсаюзаў БССР, выключаны з КП(б)Б у 1937 Чорная Ноч 
44 * Кандрашук Мікалай начальнік упраўленьня шкляной прамысловасьці Наркамата лёгкай прамысловасьці БССР
45 Кантар Саламон Мендзелевіч дырэктар Белпрамторга
46 Капітанакі Міхаіл Васілевіч загадчык лябараторыі Віцебскай вэтэрынарнай станцыі 10 гадоў папраўча-працоўных лягераў
47 * Каранеўскі Язэп Пятровіч дзяржаўны дзеяч, пэдагог, публіцыст, 2-і рэктар Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, сябра КП(б)Б Чорная Ноч 
48 Карпенка Іван Іванавіч загадчык лябараторыі Віцебскай вэтэрынарнай станцыі
49 Качанаў Герасім Антонавіч
50 Кляніцкі Віктар Сямёнавіч
51 Кляшторны Тодар Тодаравіч паэт Чорная Ноч 
52 Кудзелька Ёсіф Фадзеевіч начальнік упраўленьня па ахове аўтарскіх правоў пры СП БССР
53 * Кульбак Майсей празаік Чорная Ноч 
54 Кучынскі Аляксей Сьцяпанавіч дзяржаўны і грамадзкі дзеяч, пэдагог, рэдактар, выключаны з ВКП(б) у 1937
55 * Лабадаеў Міхаіл загадчык асобага сэктару (аддзела) ЦК КП(б)Б
56 * Лашкевіч Леанард намесьнік наркама Наркамата саўгасаў БССР
57 Левін Аляксандар Самойлавіч літаратурны крытык
58 Левін Саламон Вульфавіч літаратурны крытык
59 Лейбін Піня Майсеевіч
60 Ліхтэнштэйн Сямён Давыдавіч
61 Лукашонак Мікіта Сяргеевіч
62 Лявонны Юрка паэт
63 Ляйбовіч Хаім Элясавіч
64 Лямперт Саламон Рыгоравіч студэнт 5-га курсу БДУ
65 * Ляўкоў Максім Наркам юстыцыі БССР
66 Мазель Элізар Якаўлевіч нам. дырэктара па навуковай рабоце Віцебскай навукова-дасьледчай вэтэрынарнай станцыі
67 * Майсееў Леў сакратар Барысаўскага РК КП(б)Б
68 Малаў Барыс Міхайлавіч загадчык аддзела хлебнай групы наркамата ўнутранага гандлю
69 Маракоў Валеры Дзьмітрыевіч паэт Чорная Ноч 
70 Маргелаў Сьцяпан Прохаравіч загадчык сэкцыі геаграфіі Інстытуту эканомікі АН БССР
71 Марголін Міхаіл Саламонавіч
72 * Мар’янаў Барыс сакратар Дзяржынскага РК КП(б)Б, сябра ЦК КП(б)Б (з 1937 г.)
73 Масленьнікаў Павал Аляксандравіч
74 Мелік-Шахназараў Андрэй Паўлавіч
75 Мірлін Абрам Навумавіч
76 Місьнікоў Мікалай Данілавіч
77 * Міхайлаў Дзямьян кансультант Упраўленьня справамі СНК БССР
78 Міхееў Мікалай Іванавіч
79 * Міцькоў Сяргей дырэктар Гідролізнага досьледнага завода Наркамата мясцовай прамысловасьці БССР
80 Мурзо Сяргей Мікітавіч паэт
81 Мухін Павал Максімавіч загадчык лябараторыі Віцебскай навукова-дасьледчай вэтэрынарнай станцыі
82 Навахрэст Якаў Пятровіч
83 Нёманскі Янка празаік, грамадзкі дзеяч
84 Несьцяровіч Іван Іванавіч
85 Падсявалаў Іван Іванавіч
86 Паплыка Іван Майсеевіч
87 Пасмарнік Іван Майсеевіч
88 * Петрушэня Васіль кансультант СНК БССР па камунальных і транспартных справах
89 Півавараў Зяма паэт
90 Пітомцаў Міхаіл Мікітавіч
91 Пратапопаў Апалон Уладзіміравіч
92 * Пратасеня Рыгор вучоны-аграхімік
93 Пурыс Ізраіль Лейзеравіч
94 Пуцілоўскі Аляксандар Андрэевіч
95 Пуцінцаў Іван Андрэевіч
96 Пятрашын Кузьма Рыгоравіч
97 Разумоўскі Арон-Лейб Сіманавіч
98 Рыдзеўскі Міхаіл Антонавіч загадчык вучэбнай часткі Менскага пэдагагічнага інстытуту
99 Самахвалаў Аляксандар Рыгоравіч
100 Сандамірскі Якаў Рыгоравіч загадчык катэдры Віцебскага вэтэрынарнага інстытуту
101 Сапрыцкі Оскар Абрамавіч намесьнік наркама земляробства БССР
102 Сарокаш Іван Усьцінавіч
103 Спектар Якаў Мееравіч загадчык сакратарыяту СНК БССР
104 Старынскі Васіль Сямёнавіч
105 Сташэўскі Васіль Пятровіч празаік Чорная Ноч 
106 Стрэле Георгі Ўладзімеравіч дырэктар конесаўгаса № 120
107 Суроўцаў Микалай Якаўлевіч
108 Сялоў Дзьмітры Паўлавіч начальнік плянава-фінансавага ўпраўленьня наркама асьветы БССР
109 Сярдзюк Панцялей Іванавіч загадчык лябараторыі біяфабрыкі № 5 у Віцебску
110 Таненбаўм Мірон Барысавіч
111 Таўбін Юдаль Абрамавіч паэт Чорная Ноч 
112 Троцкі Іван Васілевіч
113 Трумпацкі Эля Хацкелевіч
114 * Турлай Андрэй Наркам саўгасаў БССР
115 Усьпенскі Яўген Канстанцінавіч фізык
116 Фалкін Рыгор Якаўлевіч
117 Фінкельштайн Аба Алтэравіч
118 Фломбаўм Яўсей Еўнавіч
119 * Фрыдман Ісак начальнік аддзела землеўпарадкаваньня Наркамата земляробства БССР
120 Харлац Дзьмітры Сямёнавіч
121 * Харык Ізі паэт, сябра ВКП(б) Чорная Ноч 
122 Хатулёў Пётр Фёдаравіч літаратурны крытык
123 Чарнушэвіч Аляксандар Анікеевіч загадчык забесьпячэньнем, Белгеаразьведка; Наркам асьветы БССР у 1933—1936 гг., сябра УКП(б)
124 Чарняк Мікалай Платонавіч
125 Чарот Міхась паэт, сябра ВКП(б) Чорная Ноч 
126 Чачура Канстанцін Георгевіч
127 Шалай Макар Ксенафонтавіч літаратурны крытык
128 Шапіра Юдаль Ісакавіч
129 Шастакоў Павал Пятровіч журналіст
130 * Юдэльсон Арон паэт
131 Юлькін Якаў Веньямінавіч
132 * Яркін Віктар начальнік службы Днепра-Дзьвінскага параходзтва ў Гомелі
    Зорачкай (*) пазначаныя прозьвішчы, дададзеныя ў першапачатковы сьпіс мясцовым НКУС.

Памяць

З 2017 году групай актывістаў, якія абаранілі ахоўную зону Курапатаў (Менскі раён) ад забудовы бізнэс-цэнтра, ва ўрочышчы распачалі 29 кастрычніка ладзіць «Ноч расстраляных паэтаў» з чытаньнем іхніх вершаў і выступамі. У 2017 годзе прадусар Сяргей Будкін выдаў музычны альбом «(Не)расстраляныя» на вершы расстраляных аўтараў. Іх прасьпявалі і паклалі на музыку такія беларускія выканаўцы, як Лявон Вольскі, Сьвятлана Бень і Павал Аракелян, а таксама гурты «Тонкі Ход», «Акутэ» (Магілёў) і «Нака». Агулам 12 сучасных беларускіх гуртоў і сьпевакоў стварылі кампазыцыі на вершы такіх паэтаў, як Алесь Дудар, Ізі Харык, Юлі Таўбін, Валеры Маракоў, Анатоль Вольны, Юрка Лявонны, Уладзіслаў Галубок, Зяма Півавараў, Тодар Кляшторны, Цішка Гартны, Майсей Кульбак і Міхась Зарэцкі.

У кіно

  • «Купала» (2020) — фільм пра Янку Купалу, у якім празь лёс паэта апавядаецца пра забарону беларускай мовы ўладамі Расейскай імпэрыі, зьнішчэньне беларускай інтэлігенцыі ў 1937, дэпартацыю беларусаў савецкімі ўладамі ды русіфікацыю краіны

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Чорная Ноч Падрыхтоўка расстрэлуЧорная Ноч Сьпіс расстраляныхЧорная Ноч ПамяцьЧорная Ноч У кіноЧорная Ноч Глядзіце таксамаЧорная Ноч КрыніцыЧорная Ноч ЛітаратураЧорная Ноч Вонкавыя спасылкіЧорная НочАмэрыканка (турма)Беларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаМенскНКУС

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ДуброўнаЛёнік ТарасэвічАлагЎГеаграфічныя каардынатыЯкунБухарэстЯзэп ВаронкаСтараславянская мова26 сакавікаВойшаІван ШамякінБеларускія татарыПаўночная МакедоніяВятрак (млын)ЛёзнаЛетуваГлінішчаІгар ТурДзікае паляваньне караля Стаха (аповесьць)Прастытуцыя ў БеларусіБеларуская літаратураІндустрыяльная рэвалюцыяКамчацкі крайМячэтПарнаграфія ў ІталііКаталізПраваслаўная царкваMazdaПацукПратэсты ў Польшчы (1970)Блакітная сойкаBBCСацыялізмАпавядальны сказЧэрвеньПолымя (часопіс)Юры Алелькавіч (1559—1586)РыгаБарсэлёна (неадназначнасьць)ПрыназоўнікАлесь БяляцкіКірыл КоктышТэўда (імя)Б̣МаёмасьцьВанда ЛявіцкаяЛюбавічыМасачусэцкі тэхналягічны інстытутТатуіроўкаШпакРакаўАнжаліка АгурбашВольныя матэрыялыБяроза-Картускі канцэнтрацыйны лягер5,56×45 ммРэджайнаЛацінкаВаршаўская дамоваВалодзькаўскі сельсавет (Докшыцкі раён)Ліянэль МэсіГергардІван ЛуцкевічБісэксуальная парнаграфія🡆 More