Аркнэ́йскія астравы́ (па-ангельску: Orkney Islands, па-гэльску: Àrcaibh) — архіпэляг на паўночны ўсход ад Шатляндыі (Вялікабрытанія) і адна з 32 дарадчых тэрыторыяў Шатляндыі (council area).
У склад архіпэлягу ўваходзяць каля 20 заселеных астравоў і 50 зусім невялікіх. Аддаленыя ад паўночнага ўзьбярэжжа Кейтнэсу, рэгіёну на поўначы Шатляндыі, прыкладна на 16 кілямэтраў. Найбуйнейшы востраў, Мэйнлэнд, плошчай 523 км² — дзявяты паводле велічыні востраў, які атачае Вялікабрытанію.
Аркнэйскія астравы | |
анг. Orkney Islands гэльск. Àrcaibh | |
Сьцяг | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Вялікабрытанія |
Статус | дарадчая тэрыторыя Шатляндыі |
Уваходзіць у | Шатляндыю |
Адміністрацыйны цэнтар | Керкўал |
Кіраўнік | Алістэр Кармайкл |
Насельніцтва (2010) | 21 000 (32-е месца) |
Шчыльнасьць | 20 чал./км² |
Плошча | 990 км² (16-е месца) |
Месцазнаходжаньне Аркнэйскіх астравоў | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Код ISO 3166-2 | GB-ORK |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
На Аркнэйскіх астравох знаходзяцца характэрныя помнікі эпохі каменнага веку — Грабніца арлоў, Круг Брадгара, Мэйзгаў, Нэп-оф-Гаўэр, Дворфі-Стэйн, Скара-Брэй і шэраг іншых, занесеныя ў сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО. Таксама на Аркнэйскіх астравох разьмешчаная былая брытанская база ВМФ Скапа-Флоў.
Апосталам астравоў шануюць сьв. Конрана, біскупа Аркнэйскага.
Апроч іншага, дзеяньне кампутарнай ролевай гульні The Bard's Tale адбываецца на Аркнэйскіх астравах, дзе гулец можа наведаць такія гарады, як Керкўал, Фінстаўн ці Стромнэс.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Аркнэйскія астравы, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.