Апалён-11: місія касьмічнай праграмы „Апалён“

«Апалён-11» (па-ангельску: Apollo 11) — пілятаваны касьмічны карабель сэрыі «Апалён», які першым зьдзейсьніў пілятаваную чалавекам пасадку на Месяц 20 ліпеня 1969 року.

У 20:17:39 UTC Ніл Армстранг і Баз Олдрын пасадзілі месяцовы модуль карабля ў паўднёва-заходнім раёне Мора спакою. Яны заставаліся на паверхні Месяцу на працягу 21 гадзіны 36 хвілінаў і 21 сэкунды. Увесь гэты час пілёт каманднага модулю Майкл Колінз чакаў іх на калямесяцовай арбіце.

Астранаўты зьдзейсьнілі адзін выхад на паверхню Месяца, якое працягвалася 2 гадзіны 31 хвіліну 40 секундаў. Першым чалавекам, які крочыў па паверхні Месяцу, стаў Ніл Армстранг. Гэта адбылося 21 ліпеня а 02:56:15 UTC. Празь 15 хвілінаў да яго далучыўся Олдрын.

Астранаўты ўсталявалі на месцы пасадкі сьцяг ЗША, разьмясьцілі камплект навуковых прыладаў і ўзялі 21,55 кг узораў месяцовага грунту, якія былі пасьля дастаўлены на Зямлю. Пасьля прызямленьня удзельнікі місіі й узоры грунту прайшлі строгі карантын, які ня выявіў ніякіх чужаземных мікраарганізмаў.

Пасьпяховае выкананьне праграмы палёту «Апалёна-11» азначала дасягненьне нацыянальнай мэты, пастаўленай прэзыдэнтам ЗША Джонам Кенэдзі ў траўні 1961 року — да канца дзесяцігодзьдзя ажыцьцявіць высадку на Месяц.

Крыніцы


Tags:

196920 ліпеняАнгельская моваАпалён (касьмічная праграма)АрбітаМесяц (спадарожнік)Ніл АрмстрангУнівэрсальны каардынаваны час

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Бітва на НёманеБэртальд1285БайтКінарэжысэрМаксім ГарэцкіІтальянская моваМіхайлаўская брамаЛетувіская моваВільняФільмПрыкладная матэматыкаЛідаУладзімер КараткевічТэзэ (Сона і Люара)Напалеон IIIГотыТрояДотык пісі рукоюТэнісСьвяты ЯзэпTor BandGoogle searchДалас МэвэрыксСпортынг ЛісабонISSNЮры БеленькіСыд БарэтНэаклясыцызмПарнафільм у Францыі4 верасьняФранкісцкая ГішпаніяЛацінская моваГенрыхТэхналёгіяГомельскі дзяржаўны ўнівэрсытэтРэформа беларускага правапісу 1933 годуЗборная Расеі па футболеМінэапалісСэвільля (футбольны клюб)Узровень жыцьцяРадаслаў АстроўскіРайт (браты)Галяктыка АндрамэдыКасьцёл Сьвятога Францішка Ксавэрыя і калегіюм езуітаў (Горадня)НубіяЖулію БаптыстаЯўхім КарскіЦмокРАУСМэлятанінНор (імя)ДжыдаЗолатаПрыдатак (мовазнаўства)АньАкторы парнафільмаўЗнак бядыСавецкі партызанскі рух у БеларусіПалачкаЮпітэрМіхаіл ШыбунУ капцюрох ГПУЛетувізацыяГорст КёлерСярэднебасьнійскі кантонЗебра (кінастудыя)🡆 More