Лівонскі ордэн (па-лацінску: Fratres miliciae Christi de Livonia, па-нямецку: Bruder der Ritterschaft Christi von Livland) — каталіцкая дзяржаўная і ваенная арганізацыя нямецкіх рыцараў-крыжакоў у Лівоніі на землях куршаў, ліваў, земгалаў у 1237—1561.
Ордэн быў створаны ў 1202 годзе біскупам Альбэртам Буксгёўдэнам і цыстэрцыянскім абатам Тэадорыкам. Першапачаткова ордэн называўся Браты рыцарства Хрыстовага (лац. Fratres militae Christi). Афіцыйнай ягонай мэтай была абвешчана абарона заснаванага ў Інфлянтах лацінскага касьцёла і пашырэньне хрысьціянства сярод ліваў, латгалаў і эстаў.
У 1205 годзе папа рымскі Інакенцыюс III зацьвердзіў ордэн і надаў яму статут на ўзор ордэна храморнікаў (тампліераў). Паводле гэтага статуту, чальцы ордэна падзяляліся на братоў-рыцараў, братоў-сьвятароў і братоў-службовых. Браты-рыцары насілі белыя пылавікі з выявай чырвонага мяча і крыжа над ім, меч над крыжам быў і на ордэнскай пячатцы (адсюль пашыраная ў Сярэднявеччы назва рыцараў).
Пацярпеў шэраг сур’ёзных паразаў (на Чудзкім возеры 1242, бітва пры Дурбэ 1260 і іншыя). У Лівонскай вайне разгромленыя расейскімі войскамі, пасьля чаго ліквідаваныя.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Лівонскі ордэн, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.