Турызм У Францыі

Францыя — сусветны лідар па развіцці турызму.

Маючы мноства прывабных прыродных ландшафтаў і шмат помнікаў культуры, Францыя ператварыла турызм у адну з найважнейшых галін сваѐй гаспадаркі, якая дае не менш за 9 % ВУП і забяспечвае больш за 2,9 млн працоўных месцаў. Штогод краіну наведваюць больш за 80 млн замежных турыстаў, якія накіроўваюцца на Французскае Міжземнамор’е, у Французскія Альпы і ў Парыж — найбуйнейшы цэнтр не толькі замежнага, але і ўнутранага турызму. Галоўны міжземнаморскі турысцка-рэкрэацыйны раён Францыі — Французская Рыўера, або Блакітны бераг (Côte d’Azur) — участак узбярэжжа, які працягнуўся на 115 км ад Тулона на Ментоны ля франка-італьянскай мяжы. «Сталіца» Французскай Рыўеры — курортны горад Ніца, у якім турызм дае працу палове насельніцтва. Яшчэ адным буйным турысцкім раёнам з’яўляецца даліна Луары са шматлікімі сярэднявечнымі і пазнейшага часу замкамі.

Турызм У Францыі
Сад de Marqueyssac, адзін з Выбітных садоў Францыі

Самымі папулярнымі сярод турыстаў аб’ектамі ў ХХІ стагоддзі застаюцца Эйфелева вежа, Версальскі палацава-паркавы комплекс, Нацыянальны музей натуральнай гісторыі, акведук Пон-дзю-Гар, Трыумфальная арка і Сент-Шапель, Мон-Сен-Мішэль. Асобна можна выдзеліць музеі, паміж якіх вылучаецца парыжская тройка — Луўр, Арсэ з імпрэсіяністамі, і Цэнтр Пампіду з сучасным мастацтвам. Выклікае цікавасць праект пад назвай «Выбітныя сады Францыі», які ўключае каля 200 помнікаў ландшафтна-паркавага дызайну.

Зноскі

Tags:

НіцаТулонФранцыя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

ПарэчкіБеларусыІнданезіяДагестанКароткая гісторыя БеларусіНашвілЧабор звычайныБеларуская народная дэманалогіяДэвід КроненбергГарэлкаМесны склонСухапутныя войскі Рэспублікі БеларусьПАЗ-3205Генадзь Пятровіч ПашкоўШасцідзясятнікіРаёўка (Маладзечанскі раён)ЭквадорСлавенская моваІарданіяЯнка МаўрСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікСпортРэкі і каналы БеларусіМінскГвязда БыдгашчРасійская Савецкая Федэратыўная Сацыялістычная РэспублікаБакштаўскі сельсавет (Іўеўскі раён)Нікала Леанар Садзі КарноУладзімір Пятровіч БутрамееўНаталля Уцелеўна АрынбасараваДзядыЭштан КутчэрУладзімір Ісакавіч ШолкВялікдзеньІранІлюстрацыяАўстраліяУзброеныя Сілы БеларусіПісьмоТайландКалумбійскае песаIPhone 5ЛідаHTTPКостшынСвіслацкая гімназія1706ДаведнікУзброеныя сілы Беларускай Народнай РэспублікіБарташы (Шчучынскі раён)БаграшкёльШэрлак ХолмсТулаЯн БаршчэўскіГісторыя КітаяЕжы ГедройцБеларускія народныя танцыЗычныя41Андрэй ПачобутТрыўмфальная арка ЦітаПрыметнікЗлучаныя Штаты АмерыкіУладзімір ДубоўкаЮр’еў дзень (вясенні)Францішак БагушэвічМінай Піліпавіч ШмыроўКлаўдзія Герасімаўна ВасінаПрыслоўе🡆 More