Гродна Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі Вастрабрамскай Маці Міласэрнасці

Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі Вастрабрамскай Маці Міласэрнасці — мураваны каталіцкі храм у горадзе Гродна.

Знаходзіцца на вуліцы Рэпіна, 2.

Каталіцкі храм
Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі Вастрабрамскай Маці Міласэрнасці
HGЯO
Краіна Гродна Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі Вастрабрамскай Маці Міласэрнасці Беларусь
Горад Гродна
Канфесія Каталіцызм
Епархія Гродзенская дыяцэзія
Дэканат Дэканат Гродна-Захад 
Архітэктар Аляксандр Адамавіч Штэн

Гісторыя

Капліца

Гродна Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі Вастрабрамскай Маці Міласэрнасці 
Капліца святых апосталаў Пятра і Паўла (1901—1939)

Гісторыя мясцовай парафіі пачалася ў 1818 годзе, калі генерал Маўрыкій дэ Ласі пабудаваў ва ўласным маёнтку Аўгустовак мураваную капліцу ў стылі класіцызму. Яна была асвечана 29 чэрвеня 1818 года як капліца святых апосталаў Пятра і Паўла.

20 снежня 1818 года па распараджэнні магілёўскага архібіскупа Станіслава Богуш-Сестранцэвіча пры капліцы была заснавана філія парафіі гродзенскіх францысканцаў. Праз год Маўрыкій дэ Ласі перадаў капліцу айцам францысканцам.

Капліца ўяўляла сабой кубападобную ратонду пад паўсферычным купалам. Інтэр’ер меў круглы план. У галоўным алтары быў змешчаны абраз Маці Божай у пазалочанай раме, па баках знаходзіліся абразы святога Пятра (злева) і святога Паўла. Над уваходам былі зроблены хоры на 4-х слупах.

Пры савецкай уладзе капліца была закрыта і разрабавана. У сярэдзіне 1990-х гадоў гродзенскія айцы францысканцы пачалі аднаўляць капліцу. У адноўленай капліцы пачалі адпраўляць святую імшу, аднак у хуткім часе тут з’явіўся грыбок і службы перанеслі у часовую капліцу.

Касцёл

Увосень 1997 года ў якасці часовай капліцы было рэканструявана былое сховішча будаўнічых матэрыялаў побач з капліцай.

10 студзеня 1998 года гродзенскі біскуп Аляксандр Кашкевіч уласным дэкрэтам заснаваў новую парафію.

Парафія хутка расла і ў пачатку ХХI стагоддзя востра стала пытанне аб будаўніцтве касцёла. Доўгі час мясцовыя ўлады не давалі дазволу, і пасля пратэстнай акцыі, якая доўжылася з 1 па 6 снежня 2006 года, быў атрыманы ліст аб дазволе на будаўніцтва касцёла.

На 2019 год касцёл цалкам збудаваны і вядуцца ўнутраныя працы.

Пробашчы

  • Аляксандр Шэмет.

Зноскі

Спасылкі

Tags:

Гродна Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі Вастрабрамскай Маці Міласэрнасці ГісторыяГродна Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі Вастрабрамскай Маці Міласэрнасці ПробашчыГродна Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі Вастрабрамскай Маці Міласэрнасці СпасылкіГродна Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі Вастрабрамскай Маці МіласэрнасціВуліца Рэпіна (Гродна)Гродна

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Параўнанне (літаратуразнаўства)МагілёўМядзведзіЗборная Бельгіі па футболеГЗвычайны прэзідэнт30 красавікаСімвалізмГеаграфія БеларусіАляксандр Васілевіч БранцэвічАтамная арбітальПольшчаДаждзьбогКастрычніцкая рэвалюцыяАлег Антонавіч ЛойкаПаэтУладзімір Пятровіч БутрамееўКамедулыКанфлікт у Судане (з 2023)Першага маяБелсатКанадаЛісты з-пад шыбеніцыМы, беларусыЯцвягіПалавы актПраспект Жукава (Мінск)ЕпіскапУніверсітэт рэк ТомпсанАлена Валер’еўна Брава163Рэч ПаспалітаяЛьвоўЛевыя (палітыка)Беларуская ВікіпедыяНавум Якаўлевіч ГальпяровічБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаReform.byСтары замак (Гродна)Паўночная АмерыкаКрыж Ефрасінні ПолацкайБелы легіёнВольга Міхайлаўна ІпатаваПершы крыжовы паходСяргей Аляксандравіч ШавельТэрмінМасавы расстрэл дзеячаў Беларусі ў 1937 годзеНасельніцтва КанадыФранцішак АляхновічПарнафільмПрыродны газУсходняя ЕўропаVII Усебеларускі народны сходІван Мікітавіч СерадаАльгерд БахарэвічГомельская вобласцьВялікая хартыя вольнасцей74-ы асобны полк сувязіЧайка (значэнні)Навуковы стыльРуская моваАкцёрПагоня (гімн)У краіне райскай птушкіВожык (часопіс)Паўстанне 1863—1864 гадоўПалескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнікІосіф Аляксандравіч БельскіФілалагічны факультэт БДУМаркетынгЗінаіда Мартынаўна ПартноваПрылівы і адлівыТрагедыя ў НалібокахМабільны тэлефон🡆 More