Дэмет Еўгар: турэцкая актрыса

Дэмет Еўгар (турэцк.: Demet Evgar; нар.

18 мая 1980, Маніса, Турцыя) — турэцкая актрыса, вядомая сваімі ролямі ў мастацкіх фільмах і серыялах. Пачала сваю кар’еру ў 2000 годзе. Першай яе працай у вялікім кіно была роля ў серыяле «Сем суседзяў». Яна таксама робіць актыўную кар’еру ў якасці актрысы ў тэатры, дзе дэбютавала.

Дэмет Еўгар
турэцк.: Demet Evgar
Дэмет Еўгар: Біяграфія, Асабістае жыццё, Факты[5]
Дата нараджэння 19 мая 1980(1980-05-19) (43 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія акцёрка
IMDb ID 1728411
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Дэмет Еўгар пачала граць у 17 гадоў з аматарскай тэатральнай групай Afsem Theater. Яе першае з’яўленне на сцэне было ў п’есе Рэя Куні: «Гэта працуе ў сям’і». Падчас вучобы ў Нацыянальнай тэатральнай школе Стамбульскага універсітэта, Еўгар сфармавала са сваімі сябрамі тэатральную групу пад назвай «Тыятро Кілчык».

Працуючы ў групе як акторка, яна таксама была часткова і драматургам, бо дапамагала пісаць сцэнары. Затым Еўгар выступала ў знакамітым тэатры «Кентэр» у спектаклі «Блакітны пакой». Спектакль «Ганна Карэніна», «Басамак» і «Кімры» з яе ўдзелам былі ўдастоены ўзнагарод.

У 2007 годзе турэцкая актрыса Дэмет Еўгар з’явілася на сцэне ў пастаноўцы «Rock Musical». Яе пазнейшыя выступленні ў тэатры «Пангар», які яна сфармавала ў 2012 годзе, уключалі ў сябе такія шэдэўры, як «Макбет» і «Кароль Лір». Пасля гэтых спектакляў акторка атрымала добры акцёрскія навыкі, і навучылася паспяхова граць складаныя ролі.

Пераход актрысы на тэлебачанне і кіно здаваўся беспраблемным дзякуючы яе навыкам ў тэатры. Дэмет Еўгар з’явілася ў многіх тэлешоў, такіх як «Керэм з Аслы», «Мае дзеці» і «Камандзір заказаў», а пасля ішоў шэраг паспяховых фільмаў: «Ванны пакой», «Жанчыны бэйза», «Я бачыў сонца» і «Адважныя атаманкі».

Серыял «Мужчына і жанчына» быў створаны як рэмейк французскага тэлешоў «Un Gars, Une Fille». Яго трансляцыя ішла адразу па трох папулярных каналах: «Star TV», «Turkmax» і «Fox TV». У гэтым серыяле акторка грала ролю Зейнеп. Гэтая роля прынесла Дэмет Еўгар ўсеагульнае прызнанне і вядомасць у акцёрскім свеце Турцыі. Серыял доўжыўся 8 сезонаў, а ўсяго у ім было 465 серый.

Дзякуючы шырокаму спектру навыкаў і глыбокаму разуменню акцёрскага стылю Дэмет Еўгар атрымала мноства ўзнагарод у тэатральным, тэле- і кінамастацтве. Мае шмат узнагарод і намінацый. У 2016 годзе пачаўся даволі вядомы серыял «Ты мая Радзіма», у якім Дэмет сыграла Кару Фацьму.

У 2018 годзе Дэмет Еўгар была прызначаная на галоўную ролю ў серыяле «Двор»(Avlu), дзе яна грае зняволеную.

Асабістае жыццё

16 сакавіка 2022 года Дэмет Еўгар выйшла замуж за бізнэсмэна Левента Бабаташа. Пра гэта акторка паведаміла ў сваім Instagram.

17 жніўня 2022 года ў Дэмет Еўгар і Левента Бабаташа нарадзілася дачка Маві.

Факты

  1. Скончыла Стамбульскі ўніверсітэт Нацыянальнай кансерваторыі ў тэатры.
  2. Яе брат Ігіт Еўгар.
  3. Яна дачка Бінгул Эўгар і Левента Еўгара.
  4. Яна ўдзельнічала ў спектаклі «Ганна Карэніна» у 2006 годзе.
  5. Пра актрысу кажуць, што яна сапраўдны працаголік, і ўсё яе жыццё — гэта сцэна і здымачная пляцоўка.
  6. У 2017 годзе яна знялася ў камедыі, у якой знялася Гюльсэ Бірзель.
  7. Яна атрымала прэмію за «Лепшую камедыю тэлесерыяла» на 37-й цырымоніі ўручэння прэміі «Залаты Матылёк» у 2010 годзе.
  8. Яна атрымала прэмію за «Лепшую жаночую ролю ў камедыі» на 23-й прэміі тэатра і кіно імя Садры Алішыка ў 2018 годзе.
  9. У 2018 годзе яна была абраная «Жанчынай года» па версіі GQ Turkey.

Фільмаграфія

2020 — Яркае полымя / Alev Alev (серыял) … Джэмрэ Каябэйлі

2019 — Палёт на дыване-самалёце 2 / Organize Isler 2 (фільм).

2018 — Двор / Avlu (серыял) … Дэніз Дэмір.

2018 — Абедзенны стол з сакрэтам / Sofra Sırları (фільм) … Несліхан.

2017 — Няма неабходнасці ў назіральніках / Aşkın Gören Gözlere ihtiyacı Yok (фільм) … Хандан.

2017 — Паміж сям’ёй / Aile Arasında (фільм) … Салмаз.

2017 — Мая Радзіма — Ты / Vatanım Sensin (серыял) … Кара Фатма.

2016 — Дрэнны кот Серафетцін / Kötü Kedi Serafettin (серыял) … Міскет.

2015 — Вось яшчэ / Yok Artık (фільм) … Сейда.

2013 — Вы асвятліце ноч / Sen Aydınlatırsın Geceyi (фільм) … Ясмін.

2013 — У мяне ёсць роля / Cast-ı Olanmı Var (фільм).

2011 — Пачатак / Başlangıç (фільм) … Дуйгу.

2011 — Нічога сабе знаёмства / Vay Arkadaş (фільм) … Ніл.

2009 — Адважныя атаманкі / Yahşi Batı (фільм) … Сузан Ван Дзіку.

2009 — Нявінны / Masumlar (серыял)… Башак.

2009 — Я бачыў сонца / Güneşi Gördüm (фільм) … Хавар.

2009 — Мужчына і жанчына / 1 Kadın 1 Erkek (серыял) … Зейнеп.

2007 — Макіяж у цемры / Karanlıkta Makyaj (фільм) … Сеслендырме.

2006 — Мужчыны не плачуць / Erkekler Ağlamaz (серыял) … Зейнеп.

2006 — Тэатр Дэмет / Bir Demet Tiyatro (серыял) … Шэрміе.

2005 — Загадвай, камандзір / Emret Komutanım (серыял) … Устэймен Чыдем.

2005 — Жанчыны Бейзы / Beyza’nın Kadınları (фільм) … Бейза Цюркер.

2005 — Ванны пакой / Banyo (фільм) … Хюлья.

2004 — Мае дзеці / Bütün çocuklarim (серыял) … Эйсі.

2003 — Чынаралці / Çınaraltı (серыял) … Нілюфер.

2003 — Падзенне сферы / Yuvam Yıkılmasın (серыял) … Хюлья.

2002 — Керэм з Аслі / Aslı ile Kerem (серыял) … Эліз.

2002 — Салодкае жыццё / Tatlı Hayat (серыял)… Дэфнэ.

2000 — Сем суседзяў / Едзі Нумара (серыял) … Эліз.

Зноскі

  • Архівована копія. Архівавана з першакрыніцы 30 вересня 2020. Праверана 5 квітня 2020.
  • https://zen.yandex.ru/media/turkdnevnik/pochemu-izvestnye-turchanki-otkazyvaiutsia-ot-materinstva-5d8857b4e4f39f00ad44280d
  • Haber3. Demet Evgar anne oldu(нявызн.). https://www.haber3.com/magazin/demet-evgar-anne-oldu-haberi-6091056 (18 жніўня 2022). Праверана 18 жніўня 2022.
  • https://smartfacts.ru/person/5193-demet-evgar
  • This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Дэмет Еўгар, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Дэмет Еўгар БіяграфіяДэмет Еўгар Асабістае жыццёДэмет Еўгар Факты[5]Дэмет Еўгар ФільмаграфіяДэмет Еўгар18 мая1980Маніса (горад)ТурцыяТурэцкая мова

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    216 да н.э.Ахова птушак БацькаўшчыныСкандыйЛюдзі на балоце (раман)27 сакавікаВіктар Дзмітрыевіч ДаніленкаKufar.byНарматыўны кантрольЭтнагенез беларусаўБеларускі алфавітБізнес-анёлКасцёл Святога Духа (Мінск)Пінхас ПалонскіКанстанцін Сяргеевіч ЗаслонаўЗмітрок БядуляЭдвін Паўэл ХаблВалерый Станіслававіч МянжынскіПрыгоннае праваНацыянальная парламенцкая бібліятэка ЯпонііВялікае БушкаваГарады БеларусіТрагедыя ў НалібокахСалах аль-МухтарПарламенцкія выбары ў Беларусі (2024)Карым БенземаМастурбацыяЗвычайны прэзідэнтБеларускі вызвольны рух (арганізацыя)Ла-Хоя (Каліфорнія)Аўстралія (кантынент)Кіраўнікі МінскаМножаннеБапба ГокленМукаСтаніслаў Аўгуст ПанятоўскіНацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі КупалыСласцёны (Дрыбінскі раён)Джон Рональд Руэл ТолкінБела-чырвона-белы сцягКліматГомельГамеланТомас ЛубангаМарфінApraxiaБэзВялікая Айчынная вайнаЯдвігін Ш.КатавіцыРэкі і каналы БеларусіГран-Пры Канады 2014 года20021695Мікола МятліцкіІерыхон (тэлесерыял)ЧыанджурБеларуская літаратураСаша ФіліпенкаІнданезіяПорцік АктавііСлонімЯндэкс.КартыСубарбітальны касмічны палётЕва ВежнавецАдольф Гітлер Уунона🡆 More