Бюро Дапамогі Камуністычнай Партыі Заходняй Беларусі

Бюро дапамогі Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі пры ЦК КП(б)Б (мела таксама назву «закардоннае бюро».

Дзейнічала з ліпеня 1924 да 21 лютага 1925 у Мінску. Створана пры садзейнічанні прадстаўніцтва ЦК Камуністычнай рабочай партыі Польшчы пры Выканкаме Камінтэрна з мэтай арганізацыі дапамогі Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі.

У розны час у Бюро ўваходзілі Я. А. Адамовіч, А. А. Асаткін-Уладзімірскі, У. М. Ігнатоўскі (да кастрычніка 1924 кіраваў тэхнічнай работай і арганізоўваў выкананне задач), А. І. Крыніцкі, І. К. Лагіновіч (П. Корчык), А. С. Славінскі (агульнае кіраўніцтва), А. Р. Чарвякоў.

Бюро вяло перапіску па пытаннях палітычнага і арганізацыйнага характару з ЦК КПЗБ, які знаходзіўся ў падполлі, аказвала яму дапамогу ў выданні падпольнай літаратуры, рабоце друкарняў, фінансавала яго культурна-асветніцкую дзейнасць, рыхтавала кадры для падпольнай партыйнай работы ў Заходняй Беларусі і інш.

Да лістапада 1924 правяло 8 пасяджэнняў, на якіх было разгледжана каля 40 арганізацыйных, кадравых, палітычных і тэхнічных пытанняў. У сувязі з утварэннем у ЦК КПЗБ у лістападзе 1924 фракцыйнай групы інтэнсіўнасць работы Бюро значна павялічылася. Дзейнасць Бюро была спынена як вычарпаўшага свае функцыі рашэннем Бюро ЦК КП(б)Б.

Літаратура

  • Ладысеў, У. Ф. Бюро дапамогі Кампартыі Заходняй Беларусі / У. Ф. Ладысеў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 2: Беліцк—Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 536 с. — С. 154. — ISBN 5-85700-142-0.

Tags:

1924192521 лютагаКамуністычная партыя Заходняй БеларусіКамуністычная партыя ПольшчыКамінтэрнМінск

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Язэп Юр’евіч ЛёсікСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікБеларускі фальклорАзотАўстра-ВенгрыяІосіф ФлавійПій XIКаралеўскія батанічныя сады К’юФанемаPornhubРоджэр ФедэрэрНаркамаўкаЛуі ДавуМаксім Філімонавіч УсДжавані ПаскаліКуфарБорджыяNode.jsРуская мова ва УкраінеСавецкі партызанскі рух у Беларусі (1941—1944)Аўген КалубовічМянушкаЖазефіна БагарнэНарвалКрыс ЭвертІерыхон (тэлесерыял)Прудок (Гомель)Беларуская градаВануатуРымска-Каталіцкая ЦаркваЁдПалітычныя партыі БеларусіМіхась ЛынькоўТаежная зонаЧэске-БудзеёвіцыПаўлінава вока малоеМаксім ГарэцкіСловазлучэннеСанцэнаГенрык Ібсен.tgПанграмаНойПастава на каленяхКаростаАфра БазальдэлаМаніёк2001ПанямоннеБаскетболГерманіяХто смяецца апошнім (п’еса)Рыгор АстапеняНацыянальная парламенцкая бібліятэка ЯпонііФіліп НуарэТворны склонКабардзінская моваТроіцкая царква (Слонім)ЦыянабактэрыіAMZ DzikГомельPink FloydФіліп Сеймур ХофманТобі АлдэрвейрэлдМностваНарачанская група азёрЗайменнікГродзенская вобласцьРасійская імперыяПа што ідзеш, воўча?66-я цырымонія «Грэмі»Спіс памерлых у 2024 годзеГарады БеларусіMicrosoft WindowsМінет🡆 More