300-Я Партызанская Брыгада Імя К. Я. Варашылава

300-я партызанская брыгада імя К.

Я. Варашылава — партызанская брыгада, створаная ў сакавіку 1942 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Капыльскага, Уздзенскага, Дзяржынскага, Чырвонаслабодскага, Нясвіжскага раёнаў. 2 ліпеня 1944 года брыгада (1204 партызаны, 4 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.

300-я партызанская брыгада імя К. Я. Варашылава
Гады існавання 1942—1944
Краіна 300-Я Партызанская Брыгада Імя К. Я. Варашылава СССР
300-Я Партызанская Брыгада Імя К. Я. Варашылава Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Уваходзіць у Мінскае партызанскае злучэнне
Тып партызаны
Функцыя змаганне з акупантамі
Колькасць 1204 партызаны (2.4.1944)
Дыслакацыя Капыльскі, Уздзенскі, Дзяржынскі, Чырвонаслабодскі, Нясвіжскі раёны
Войны Другая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна
Удзел у
Камандзіры
Вядомыя камандзіры В. Р. Яроменка

Склад

Брыгада была арганізавана на базе атрадаў імя Катоўскага (арганізаваны ў сакавіку 1942 года на базе групы В. Р. Яроменкі, якая дзейнічала з верасня 1941 года), «Баявы» (пазней партызанскі атрад «Баявы» імя Дунаева), імя Пархоменкі, вылучаных партызанскай брыгадай імя К. Я. Варашылава. У жніўні 1943 атрады «Баявы» і імя Аляксандра Неўскага перададзены ў Беластоцкае партызанскае злучэнне; на базе атрадаў «25 гадоў Кастрычніка» і імя Фурманава створана 200-я партызанская брыгада імя К. К. Ракасоўскага. У верасні 1943 года быў вылучаны атрад імя Пархоменкі, у маі 1944 на яго базе была створана 32-я партызанская брыгада імя М. І. Калініна.

На момант злучэння з Чырвонай Арміяй у склад брыгады ўваходзілі:

  • атрад імя Катоўскага;
  • атрад «Патрыёт Радзімы»;
  • атрад імя Кутузава;
  • атрад імя Багдана Хмяльніцкага.

Камандаванне

Камандзір

  • В. Р. Яроменка

Камісары

  • І. С. Савелаў;
  • М. С. Сцяпанаў.

Начальнікі штаба

  • Я. П. Грыцаневіч;
  • М. Ю. Баранаў;
  • І. І. Радчанка.

Гісторыя

Партызаны ў жніўні 1943 года ўдзельнічалі ў «рэйкавай вайне» (перагон КоласаваНегарэлае); 20 чэрвеня 1944 года на ўчастку БаранавічыЦімкавічы падарвалі больш за 400 рэек. У лютым 1943 вялі баі з карнікамі, прарвалі блакаду і выйшлі ў паўночна-ўсходнія раёны Пінскай вобласці, потым у Капыльскі раён, дзе 12 красавіка 1943 года правялі баі каля вёсак Заракаўцы і Савічы і выйшлі ў Уздзенскі раён. 14 снежня 1943 года разам з брыгадамі 27-й імя Чапаева і 200-й імя Ракасоўскага на шашы МінскСлуцк каля вёскі Валяр’яны знішчылі нямецкую аўтакалону: разбілі 20 грузавых, 1 легкавую аўтамашыны, падбілі бранявік, 3 гарматы. У баі немцы страцілі каля 170 салдат. 28 чэрвеня 1944 года занялі гарадскі пасёлак Узда і ўтрымлівалі яго да падыходу Чырвонай Арміі.

Зноскі

Літаратура

Tags:

300-Я Партызанская Брыгада Імя К. Я. Варашылава Склад300-Я Партызанская Брыгада Імя К. Я. Варашылава Камандаванне300-Я Партызанская Брыгада Імя К. Я. Варашылава Гісторыя300-Я Партызанская Брыгада Імя К. Я. Варашылава Літаратура300-Я Партызанская Брыгада Імя К. Я. ВарашылаваДзяржынскі раёнКапыльскі раёнНясвіжскі раёнПартызанская брыгада (СССР, 1941—1944)Уздзенскі раёнЧырвонаслабодскі раёнЧырвоная Армія

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Слава КораньЖураўліны крыкСымон БудныПяроСаудаўская АравіяМюнхенКапюшонУладзіслаў ВазаКрасавік1969Бела-чырвона-белы сцягБеларускія імёныЗагляне сонца і ў наша аконцаТлумачальны слоўнік беларускай мовыТрайчасты нервСакавікНаш край39Гарэлка1978Беларускі алфавітАлесь Мікалаевіч КарлюкевічBetfairРэзюмэБарыс Аляксеевіч КрэпакСтарыя ДарогіФінляндыяЮрась СвіркаIPhone 5Volkswagen TouranБараўАзербайджан41КірыліцаБарань (Барысаўскі раён)Маша і МядзведзьПАЗ-3205ДаведнікТунісРаскіданае гняздо (п’еса)РымБукакэЛюдовік VII МаладыЛявон ВольскіІзяславічы ПолацкіяБаявік (кінажанр)Алаіза ПашкевічДзідаЗавеі, снежаньЯнка БрыльКароткая гісторыя БеларусіРэч ПаспалітаяЕўрапейскі СаюзНіл ГілевічУкраінаРаЯпоніяНержавеючая стальЛічэбнікКіеўскі нацыянальны гандлёва-эканамічны ўніверсітэтУладзімір СцяпанПольшчаХто смяецца апошнім (п’еса)Onliner.byСакураГульня тронаў (раман)Ангкор-Ват1Phoenix theophrastiiХрыстос прызямліўся ў ГародніПравы рэваншЛех ВаленсаРуская мова🡆 More