Югаславы

Югасла́вы, або югаславе́ны (сербахарв.: Jugoslaveni, Југославени) — сукупнасць паўднёваславянскіх народаў (сербаў, харватаў, баснійцаў-мусульман, чарнагорцаў, славенцаў і македонцаў), якія складалі насельніцтва колішняй Югаславіі, а таксама прадстаўнікі гэтага насельніцтва.

У канцы 1940-х гадоў колькасць югаславаў, якія пражывалі ў краіне (гэта значыць без уліку значнай дыяспары), перавышала 16 млн чалавек. Да пачатку 1980-х яна ўзрасла да 22,3 млн. У 1987 годзе натуральны прырост складаў 7 на 1000 чал., нараджальнасць — 15 на 1000 чал., смяротнасць — 9 на 1000 чал., дзіцячая смяротнасць — 25 на 1000 нованароджаных. Сярэдняя працягласць жыцця — 72 года.

Югаславы
Этнічная карта СФРЮ на 1991 год

Як этнонім

У паваеннай сацыялістычнай Югаславіі паняцце «югаславы» набыло квазіэтнічнае значэнне і стала пазначаць магчымасць альтэрнатыўнага нацыянальнага самавызначэння жыхароў краіны, незалежна ад нацыянальнасці — гэта значыць уключаючы як славянскія, так і неславянскія этнасы, напрыклад косаўскых албанцаў, венграў Ваяводзіны, нямецкай меншасці ў Славеніі, далмацінскіх італьянцаў і інш. Самавызначэнню югаславаў, у прыватнасці, спрыяла дзяржаўная падтрымка атэізму, паколькі асноўныя адрозненні паміж сербамі, харватамі і баснійцамі ляжалі менавіта ў рэлігійнай плоскасці (праваслаўе, каталіцтва і іслам).

Увядзенне і прасоўванне этноніма адлюстроўвала імкненне кіраўніцтва Югаславіі да большай уніфікацыі насельніцтва, развіццю наднацыянальнай самасвядомасці ва ўсіх народаў, якія насялялі саюзную федэратыўную дзяржаву (палітыка «братэрства і адзінства»). Глава югаслаўскай дзяржавы Іосіп Броз Ціта пісаў:

Я жадаю ўбачыць той дзень, калі Югаславія зліецца ў адзіную агульнасць, калі яна больш не будзе толькі афіцыйна адзінай, але стане супольнасцю адзінай югаслаўскай нацыі.

З 1961 слова «югаславы» атрымала ў СФРЮ афіцыйнае прызнанне як этнонім. Дзяржаўны курс на паступовае пераасэнсаванне этнічнай прыналежнасці знаходзіў пэўнае паразуменне і падтрымку, асабліва ў нашчадкаў ад змяшаных шлюбаў. Калі паводле перапісу 1971 югаславамі сябе вызначылі 273 077 чалавек (1,3 %), то ў 1981 — ужо 1 216 463 чалавека (5,4 %). Такім чынам, югаславаў у Югаславіі апынулася тады ўдвая больш, чым чарнагорцаў, адной з тытульных нацый федэрацыі (577 298 чал.). Найбольшая доля іх у той час была ў Сербіі (36 %) і Босніі і Герцагавіне (26 %). Паводле даных часопіса «Эксперт», у пачатку 1990-х гадоў, гэта значыць напярэдадні распаду Югаславіі, да 7 % яе насельніцтва вызначала сябе як югаславы.

Югаславы 
Паштовая марка СССР, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння Ціты, 1982 год, 6 капеек (ЦФА 5269, Скот#5019)

Гл. таксама

Югаславы і югаславены

Югаславы — агульная для ўсіх народаў Югаславіі назва, якая ўключала сербаў — 8,1 млн чалавек (39,7 % усяго насельніцтва; даныя перапісу 1971 г.), харватаў — 4,5 млн. (каля 22 %), славенцаў — 1,7 млн, «мусульман» (этнічных) — 1,65 млн, македонцаў — 1,2 млн, чарнагорцаў — 0,5 млн. Пад югаславамі таксама могуць разумецца паўднёвыя славяне і зрэдку югаславены (этнонім югаславены зрэдку выкарыстоўваўся ў савецкай навуковай літаратуры пачынаючы з 1980-х гадоў, але больш масавым быў і працягвае выкарыстоўвацца этнонім — югаславы). Напрыклад, у выдадзеным у 1988 годзе выдавецтвам «Савецкая энцыклапедыя» гісторыка-этнаграфічным даведніку «Народы свету» югаславены характарызаваліся як «новая этнічная агульнасць, якая ўзнікла ва ўмовах сацыялістычнай Югаславіі». Але ў масавых выданнях для назвы народаў Югаславіі і як этнонім як правіла ўжываецца — «югаславы».

Сучаснасць

Распад краіны і крывавыя міжэтнічныя сутыкненні 1990-х гадоў пазней прывялі да пэўнага адраджэння паняцця як праявы юганастальгіі па мірным даваенным жыцці, спосабу заявіць пра палітычную пазіцыю непрымання этнанацыяналізму. Дакладных звестак пра колькасць югаславаў у 2000-х гадах няма, сукупна яна ацэньваецца ў дыяпазоне ад 600 тысяч да 1,2 млн.

Паводле даных перапісу насельніцтва незалежнай Сербіі, у 2002 годзе югаславенамі лічылі сябе 3 % ці 80 721 чалавек. У той жа час паводле перапісу таго ж года ў Славеніі югаславаў усяго 527, а ў 2001 годзе ў Харватыі — 176 чалавек. Гэтаму спрыяў афіцыйны курс новых уладаў. Напрыклад, прэзідэнт Харватыі Франья Туджман, заклікаючы 14 снежня 1998 года да яднання народа, адначасова адзначыў неабходнасць скарачэння колькасці сербаў і «асоб, што лічаць сябе югаславамі» (на той момант апошнія складалі 9 % насельніцтва рэспублікі), якія пражываюць у краіне. Моцныя нацыяналістычныя настроі і ў Сербіі. Напрыклад, Сербская радыкальная партыя рэзка асуджае «югаславізм» як «гістарычную хваробу» і лічыць утварэнне югаславянскай дзяржавы памылкай.

Вялікая колькасць югаславаў традыцыйна ездзіць на заробкі і пражывае па-за межамі былой Югаславіі, у дыяспары. Сярод найбольш значных для югаславаў краін:

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі

Tags:

Югаславы Як этнонімЮгаславы і югаславеныЮгаславы СучаснасцьЮгаславы Гл. таксамаЮгаславы СпасылкіЮгаславыБаснійцыМакедонцыПаўднёвыя славянеСербахарвацкая моваСербыСлавенцыХарватыЧарнагорцыЮгаславія

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

ІндыяЛіса (рэперка)Статуты Вялікага Княства ЛітоўскагаЯзэп Нарцызавіч ДраздовічАлена Сямёнаўна ВасілевічЎВільнюсКастусь КаліноўскіЭдзі АгняцветБеларуская тэрміналогіяМузей старажытнабеларускай культурыКітайЦаляСакураКапэльбрукеАрганізацыя Аб’яднаных НацыйПулкава (аэрапорт)Эндру Джон УайлсБальшавік (Мінскі раён)НарвасадатаЖыве Беларусь!Моўная інтэрферэнцыяІнструкцыя па транслітарацыіМінскПрыметнікСпіс самых высокіх людзейBrockhaus EnzyklopädieВаршаваНаталля Аляксееўна АрсенневаПаўстанне 1830—1831 гадоўБараўНародБукакэМТБанкАперацыя «Арго»ФК Майнц 05Эштан КутчэрАперацыя «Цыклон»ВейшнорыяФранцішак БагушэвічМоваМір (арбітальная станцыя)Расійская акупацыя КрымаДзікае паляванне караля Стаха (опера)Новая зямля (паэма)Фелікс Эдмундавіч ДзяржынскіФакультэт пачатковай адукацыі БДПУ імя М. ТанкаБерлінСёмухаСамаліПершая сусветная вайнаСпіс вуліц МінскаКастрычнікКлаўдзій Сцяпанавіч Дуж-ДушэўскіУННВЮрась СвіркаБразіліяТарашкевіцаЗлучнікДжон Рональд Руэл ТолкінГубыРасіяВялікае Княства ЛітоўскаеГрупавы сексНапады на пасольства Лівіі ў МінскуСвятлана Іванаўна Калыванава7Другая сусветная вайнаАбарона Брэсцкай крэпасці (1941)Завеі, снежань🡆 More