Хроніка Вялікага Княства Літоўскага, Рускага І Жамойцкага

«Хроніка Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага» — летапісны звод з ліку беларуска-літоўскіх летапісаў.

У літоўскай гістарыяграфіі азначаецца таксама як «2-я рэдакцыя Літоўскай хронікі». Звод быў складзены ў 1520-я гг., магчыма, у Вільні, а яго аўтар быў набліжаным да магнатаў Гаштольдаў. Апісваюцца гістарычныя падзеі ў ВКЛ з часоў легендарнага князя Палемона да часоў князя Гедзіміна.

Хроніка Вялікага Княства Літоўскага, Рускага І Жамойцкага
Хроніка Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага
Літоўская нацыянальная бібліятэка імя Марцінаса Мажвідаса
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

На думку Ежы Ахманьскага, твор складзены асобай блізка звязанай з Паўлам Гальшанскім і Альбрэхтам Гаштаўтам паміж 1522-1527 гадамі.

Стварэнне зводу было выклікана тым, што ўладныя колы ВКЛ больш не былі задаволеныя летапісам 1446 года, як агульнадзяржаўным летапісным зводам, бо там гісторыя ВКЛ з'яўлялася арганічным працягам гісторыі Кіеўскай Русі, і літоўскія князі выступалі носьбітамі агульнарускіх тэндэнцый. Новыя ж грамадска-палітычныя тэндэнцыі, што аформіліся пад пач. 16 ст., вымагалі ідэйнай падтрымкі для адасаблення літоўскай арыстакратыі ад усходняй традыцыі, абгрунтавання літоўскай этнічнай самабытнасці, і пацвярджэння гістарычнага права літоўскай арыстакратыі на беларускія і ўкраінскія землі.

У аснове летапісу ляжыць легенда пра паходжанне літоўскіх князёў ад рымскіх арыстакратаў. Улада літоўскіх князёў на Русі тлумачылася наступствамі мангола-татарскага нашэсця і шлюбамі з дачкамі мясцовых князёў. Назіраецца антыпольская скіраванасць зводу: так, Ягайла называецца клятвапарушальнікам і забойцам.

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

  • Белазаровіч В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: вучэб. дапаможнік; Установа Адукацыі «Гродзенскі Дзярж. Ун-т імя Я. Купалы». — Гродна : ГрДУ, 2006. — 345 с. — ISBN 985-417-858-7. — С. 52.
  • Латышонак, А. Палямон. Коды легенды / А. Латышонак // Наша ніва. — 2006. — №1 (6 студзеня). — С. 30—36.
  • Латышонак, А. Палямон. Коды легенды / А. Латышонак // Нацыянальнасьць — беларус / А. Латышонак. — Вільня : Інстытут беларусістыкі. Беларускае гістарычнае таварыства, 2009. — С. 65—72.

Tags:

Беларуска-літоўскія летапісыВКЛВільняГаштольдыГедзімінЛегенда аб ПалемонеЛітоўская хроніка

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Публіцыстычны стыльНа ростаняхРуская ВікіпедыяТрасянкаУільям ШэкспірКандрат КрапіваБеларуская фанетыкаЖФК Універсітэт ВіцебскАнастасія Леанідаўна ХаванскаяБальшавік (Мінскі раён)МінскЕфрасіння ПолацкаяФК Майнц 05Knowledge GraphМаскваКастрычніцкая рэвалюцыяАўстра-ВенгрыяТадэвуш КасцюшкаАлена Віктараўна АтрашкевічКаралеўства Італія (1861—1946)Кароткая гісторыя БеларусіМіхась ПазнякоўСацыялістычная Савецкая Рэспубліка БеларусіСанкт-ПецярбургЭнцыклапедыяВуліца Дворышчы (Мінск)Мікола ГусоўскіДжонатан СвіфтМінай Піліпавіч ШмыроўМудранкаБакштаўскі сельсавет (Іўеўскі раён)Вялікае Княства ЛітоўскаеВадзім КабанчукАндрэй МакаёнакNode.js1984Рымская рэспублікаДзятлаваПротазаалогія27 сакавіка1 красавікаХто смяецца апошнім (п’еса)Песня пра зубраКорпус марской пяхоты ЗШАЕгіпетМагіла льва (паэма)ВікіПАЗ-3205КрасавікКастэль-НуоваБарані (Астравецкі раён)Фанетычная транскрыпцыя беларускай мовыМахатма ГандзіКнут ВіксельТрасцянецПавел Антонавіч ШурмейПолацкі езуіцкі калегіумМаша і МядзведзьСтарыя ДарогіБарыс Аляксеевіч КрэпакТайландБерлінКаранёвыя атожылкіАрганічныя рэчывыФінляндыяАлесь БачылаНаша Ніва (1991)Навум Якаўлевіч ГальпяровічФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіПошукавая аптымізацыяGemeinsame Normdatei🡆 More