Султанат Матарам

Матарам (індан.: Kesultanan Mataram) — манархічная дзяржава на востраве Ява (1587 — 1755 гг.).

Гістарычная дзяржава
Матарам
Сцяг
Сцяг
Султанат Матарам
1587 — 1755

Сталіца Картасура, Кота-Гедэ
Мова(ы) Яванская мова
Афіцыйная мова Яванская мова
Грашовая адзінка Гульдэн Нідэрландскай Індыі[d], Дынар і Дырхем
Форма кіравання манархія

Пасля заняпаду індуісцкай імперыі Маджапахіт у 1527 г. на Яве склалася некалькі дробных дзяржаўных утварэнняў, кіраўнікі якіх спавядалі іслам і індуізм. Для сярэдзіны — другой паловы XVI ст. характэрны сталыя міжусобіцы. У іх выніку адбылося ўзвышэнне султаната Матарам, кіруючая дынастыя якога паходзіла з дробных феадальных колаў. Першым тытул султана афіцыйна атрымаў Агунг Вялікі (1613 - 1645 гг.). У 1625 г. ён далучыў да сваіх валоданняў багаты горад Сурабая і такім чынам распаўсюдзіў сваю ўладу на ўсю Усходнюю Яву. Аднак яго спробы ў 1628 г. і 1629 г. захапіць Батавію скончыліся паражэннем ад Галандскай Ост-Індскай кампаніі. Ён спрыяў пашырэнню іслама і пранікненню мусульманскай культуры ў паўседзённае жыццё.

Амангкурат II (1677 - 1703 гг.) у барацьбе з сваякамі быў вымушаны абапірацца на дапамогу галандцаў. Наступныя султаны таксама атрымоўвалі прастол з дапамогай Ост-Індскай кампаніі. Падчас паўстання кітайскіх перасяленцаў на тэрыторыях кампаніі ў 1741 - 1743 гг. Матарам заключыў саюз з паўстанцамі, аднак пасля яго развалу сам быў вымушаны весці супраць іх ваенныя дзеянні. Кітайцы на кароткі час захапілі сталіцу султаната. Яна была вызвалена з дапамогай галандскіх войск. Пасля задушэння паўстання дзяржава працягвала сваё існаванне, аднак страціла значныя землі, якія перайшлі да Ост-Індскай кампаніі.

11 снежня 1749 г. хворы султан Пакубувана II падпісаў пагадненне аб перадачы суверынітэта над рэшткамі султаната Ост-Індскай кампаніі. Гэта выклікала паўстанне, што завершылася ў 1755 г. падзелам на некалькі дробных дзяржаў, у тым ліку султанаты Джак’якарта і Суракарта, залежныя ад кампаніі.

Спасылкі

Tags:

15871755Інданезійская моваВостраў ЯваДзяржаваМанархія

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

СтаматалогіяГрузіяGmail557-я інжынерная брыгадаФістынгСпіс вуліц МінскаНавуковы стыльВасіль ВіткаЖуліу БаптыстаГіпатаніяЛявон ВольскіАдольф Гітлер УунонаПралескаЕгіпетMrBeastБеларуская Народная РэспублікаКаляндрыБэці ЛавэтРэспубліканскі тэатр беларускай драматургііІрына ПаляшчукВялікдзень ва УкраінеПеруВольха чорнаяКасцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Заслаўе)ТэрміналогіяVolkswagen PassatУнікодКсенія Дзягілева-БяляеваПаліваСымон БудныЯўрэіВялікае БушкаваНанатэхналогіяЧарадзейныя казкіКсенія ПазнякБеларускае нацыянальнае адраджэннеSkypeБеларускі лацінскі алфавітКанадаГроднаЗгуртаванне беларусаў КанадыФранцішак БагушэвічСтарабеларуская моваАфіцыйна-дзелавы стыльШываФК МіланРымска-Каталіцкая ЦаркваДжэрэмі РэнерЗміцер СаўкаПапараць-кветкаНазоўнікПедра ПаскальАб’яднаныя Арабскія ЭміратыРазбуры турмы мурыВозераЗборная Расіі па футболеIva SativaТэорыя адноснасці1576Эталонная мадэль OSIСадружнасць Развіцця краін Паўднёвай АфрыкіВасіль ЦяпінскіВалерый Дзмітрыевіч МаракоўРаскіданае гняздо (п’еса)Крыс ЭвертМарыя Віктараўна ВасілевічДыялекты беларускай мовыНавелаМалітва ГасподняяРаберту РывелінуФабіа КанавараАнальны секс🡆 More