Спадарожнік сувязі — штучны спадарожнік Зямлі, спецыялізаваны для рэтрансляцыі радыёсігналу паміж пунктамі на паверхні Зямлі, якія не маюць бачнасці прамога тыпу.
Спадарожнік сувязі прымае спектр частот з сігналамі наземных станцый, накіраваных на яго, узмацняе і выпраменьвае назад на Зямлю.
Зона, у якой магчымы прыём спадарожнікавага сігналу, называецца зонай пакрыцця. Зона пакрыцця вызначаецца размяшчэннем на арбіце, арыентацыяй і тэхнічнымі характарыстыкамі спадарожніка.
Выкарыстоўваючы розныя мадуляцыі, праз спадарожнік можна перадаваць як інфармацыю лічбавага тыпу, так і аналагавыя сігналы.
Большасць спадарожнікаў маюць некалькі перадатчыкаў — транспондараў, кожны з якіх пакрывае некаторую паласу частот. Таксама транспондары адрозніваюцца палярызацыяй і дыяпазонам (C ці Ku), з якімі яны працуюць.
Спадарожнікі размяшчаюцца ў трох зонах, абумоўленых існаваннем паясоў Ван Алена. Геастацыянарныя спадарожнікі ўзвышаюцца над Зямлёй на вышыні 35786 км, сярэдневышынныя спадарожнікі займаюць дыяпазон ад 5000 да 15000 кіламетраў, для пакрыцця ўсёй зямной паверхні такіх спадарожнікаў патрабуецца каля 10, такія спадарожнікі знайшлі прымяненне ў сістэме GPS; завяршаюць класіфікацыю нізкаарбітальныя спадарожнікі, якіх для пакрыцця сувяззю ўсёй Зямлі трэба прынамсі пяцьдзясят.
Можна арганізаваць радыёсувязь, прымаючы адлюстраваны ад Месяца радыёсігнал. Пры гэтым Месяц павінен быць бачны і ў пункце перадачы, і ў пункце прыёму сігналу. Такая сувязь выкарыстоўваецца ваеннымі і радыёаматарамі (гл. EME).
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Спадарожнік сувязі, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.