Сельская Гаспадарка Германіі

Сельская гаспадарка Германіі інтэнсіўная, высокаэфектыўная і прадукцыйная.

Германія валодае спрыяльнымі для вырошчання культур умеранага пояса і жывёлагадоўлі агракліматычныя ўмовы: пераходны ад марскога да кантынентальнага клімат з дастатковай колькасцю і раўнамерным размеркаваннем ападкаў, даволі урадлівыя глебы. Раўнінны і нізкагорны рэльеф дазваляе выкарыстоўваць у сельскагаспадарчых мэтах амаль усю тэрыторыю краіны, пры гэтым пад раллю выкарыстоўваецца каля 35 % зямель. У сельскай гаспадарцы ствараецца каля 0,7 % ВУП краіны і занята 1,4 % працоўнай сілы.

Пасля аб'яднання двух Германій краіна стала найбуйнейшым сельскагаспадарчым вытворцам Еўропы, аднак нават высокаінтэнсіўная сельская гаспадарка пакрывае патрэбы насельніцтва і прамысловасці не больш чым на 80 %. Як і Японія, Германія з'яўляецца найбуйнейшым у свеце імпарцёрам сельгаспрадукцыі — мяса, харчовага і кармавога збожжа, алею, гародніны і садавіны.

Жывёлагадоўля

Больш за 3/4 кошту сяльгаспрадукцыі дае жывёлагадоўля: развядзенне малочнайбуйной рагатай жывёлы і свінагадоўля (вытворчасць цвёрдых сыроў, масла і мясапрадуктаў). Па пагалоўі свіней краіна лідзіруе ў Еўропе. Раслінаводства адыгрывае другарадную ролю і спецыялізуецца пераважна на вытворчасці кармоў: кармавых карняплодаў, кукурузы на зялёны корм і сілас, кармавых траў. Разводзяць таксама авечак і коз, вялікія тэрыторыі займаюць пашы.

Раслінаводства

Важнай прадукцыяй раслінаводства з'яўляюцца збожжавыя: пшаніца, жыта, авёс. Германію адрознівае высокая ўраджайнасць пшаніцы — да 70 ц/га, а па яе сборы Германія займае дзясятае месца ў свеце (24 млн тон у 2017). Па вырошчванні ячменю (11 млн тон) Германію апярэджваюць толькі Расія і Аўстралія. Спецыяльныя гатункi ячменю вырошчваюць для вытворчасці піва. Сярод іншых напрамкаў вылучаецца вытворчасць цукровых буракоў. Баварыя — найбуйнейшы ў свеце раѐн хмеляводства. Ва Усходняй Германіі вялікія плошчы адведзены пад бульбу. З алейных культур вырошчваюць рапс, пасевы якога значна перавышаюць пасевы сланечніка. У Заходняй Германіі вінаградарства па аб’ѐме таварнай прадукцыі пераўзыходзiць пладаводства і агародніцтва. Вінаградарства і вінаробства лепш за ўсё развіваюцца ў далінах рэк Рэйн і Мозель (знакамітыя Рэйнскія і Мозельскія віны).

Зноскі

Tags:

Германія

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Мужыцкая праўдаМузыка БеларусіЧорны замак АльшанскіЯнка ГеніюшБелгазпрамбанкМастацтва Старажытнага РымаБеларуская літаратураЯн ВермерШвейцарыяЯзэп Нарцызавіч ДраздовічЯнка КупалаАнатоль ВярцінскіЯнка СіпакоўМаці Божая Адзігітрыя Іерусалімская (Пінск)АпавяданнеАляксандр БаршчэўскіГерб Новага Двара (Сакульскі павет)МонктанЛічэбнікБеларуская фанетыкаСымон Будны26 красавікаРэпартажІсландская кронаЛюдміла РублеўскаяНароўляСымон Вікенцьевіч БарысПаводкі ў Афганістане і Пакістане (2024)Беларуская моваНацыянальны характарЯўхім Фёдаравіч КарскіПрыродны газСвятлана Аляксандраўна АлексіевічАўстраліяПолымя (часопіс)Уладзімір Мінавіч МазгоЦягнікАгнешка Рамашэўска-ГузыНавабахмуціўка (Салавёўскі сельсавет)МоваМонктанскі ўніверсітэтРасіяОўручВалерый Станіслававіч МянжынскіЭнцыклапедыяАртур ВольскіНарматыўны кантрольСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінСцяг БеларусіСпадарМы, беларусыАлег Антонавіч ЛойкаУкраінаКанадаЗямля пад белымі крыламіКіслародЮрый Уладзіміравіч ТалубееўBingXФарамірКрыж Ефрасінні ПолацкайПарадокс ФерміБелы буселТадэвуш КасцюшкаУ краіне райскай птушкіІгарыўка (Канатопскі раён)АленаУладзімір СцяпанМіхась СтральцоўКарная аперацыя «Bamberg»Радыевугляроднае датаваннеМіхась ПазнякоўФрунзенскі раён (Мінск)Ніл ГілевічАперацыйная сістэма🡆 More