Себасцьян Курц

Себасцьян Курц (ням.: Sebastian Kurz; нар.

27 жніўня 1986, Вена, Аўстрыя) — аўстрыйскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, юрыст, дыпламат. Міністр замежных спраў і інтэграцыі Аўстрыі з 16 снежня 2013 па 2017 год. Самы малады міністр замежных спраў у свеце. Федэральны канцлер Аўстрыі з 2017 па 2019 год, паўторна з 2020 да 9 кастрычніка 2021 года.

Себасцьян Курц
ням.: Sebastian Kurz
Себасцьян Курц
міністр замежных спраў Аўстрыі[d]
16 снежня 2013 — 18 снежня 2017
Папярэднік Michael Spindelegger[d]
Пераемнік Карын Кнайсль
member of the regional parliament of Vienna[d]
2010 — 2011
Secretary of State[d] (Federal Ministry of the Interior[d])
21 красавіка 2011 — 16 снежня 2013
Chairman of the Austrian People's Party[d]
14 мая 2017 — 3 снежня 2021
Папярэднік Reinhold Mitterlehner[d]
Пераемнік Карл Нехамер
14-ы федэральны канцлер Аўстрыі
18 снежня 2017 — 28 мая 2019
Папярэднік Крысціян Керн
Пераемнік Hartwig Löger[d]
член Нацыянальнага савета Аўстрыі[d]
9 лістапада 2017 — 22 студзеня 2018
член Нацыянальнага савета Аўстрыі[d]
29 кастрычніка 2013 — 16 снежня 2013
член Нацыянальнага савета Аўстрыі[d]
23 кастрычніка 2019 — 7 студзеня 2020
Пераемнік Irene Neumann-Hartberger[d]
федэральны канцлер Аўстрыі
7 студзеня 2020 — 11 кастрычніка 2021
Папярэднік Брыгітэ Бірляйн
Пераемнік Аляксандр Шаленберг
член Нацыянальнага савета Аўстрыі[d]
14 кастрычніка 2021 — 8 снежня 2021
Папярэднік Irene Neumann-Hartberger[d]
Пераемнік Irene Neumann-Hartberger[d]
Нараджэнне 27 жніўня 1986(1986-08-27)[…] (37 гадоў)
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера палітык, дыпламат, прадпрымальнік і палітыка
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Order of the Republic of Serbia
Сайт sebastian-kurz.at (ням.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1986 годзе ў Вене ў сям’і інжынера і настаўніцы. Адразу пасля школы пайшоў адслужыць тэрміновую службу ў войску. Пасля службы паступіў на юрфак Венскага ўніверсітэта.

У Аўстрыйскую народную партыю Курц уступіў у 17 гадоў. А ў 23 гады, студэнтам, стаў лідарам моладзевага крыла АНП. У красавіку 2011 стаў дзяржаўным сакратаром па справах інтэграцыі, а праз два гады, у 26 гадоў, узначаліў аўстрыйскае Міністэрства замежных спраў. Адметна, што на момант прызначэння міністрам Себасцьян Курц яшчэ з’яўляўся студэнтам і не меў скончанай вышэйшай адукацыі. Ён быў вымушаны пакінуць універсітэт на 13-м семестры, не давучыўшыся да дыплома.

15 кастрычніка 2017 года ў Аўстрыі прайшлі парламенцкія выбары. Першае месца заняла кансерватыўная Аўстрыйская народная партыя. Яе лідар, 31-гадовы Себасцьян Курц стаў Федэральным канцлерам Аўстрыі.

Новы канцлер Аўстрыі ў снежні заявіў, што Еўрасаюз павінен перагледзець сваю палітыку ў пытанні размеркавання мігрантаў. «Мігранты на сваім шляху ў Еўропу не хочуць у Балгарыю ці Венгрыю — з большага яны жадаюць трапіць у Германію, Аўстрыю ці Швецыю», — адзначыў Курц. Ён лічыць, што паколькі мяжа паміж эканамічнымі мігрантамі і ўцекачамі размытая, то лепш дапамагаць ім унутры іх уласных краін, а калі не атрымліваецца гэта — то ўнутры іх краін-суседак.

У студзені 2018 года Федэральны канцлер Аўстрыі Себасцьян Курц выступіў за паэтапную адмену санкцый, уведзеных у дачыненні да Расіі.

На выбарах у Еўрапарламент 26 мая 2019 года Аўстрыйская народная партыя перамагла з 35,4 % галасоў.

27 мая 2019 года парламент Аўстрыі вынес вотум недаверу канцлеру Себасцьяну Курцу на фоне ўрадавага крызісу. Рашэннем парламента Себасцьяна Курца і членаў яго ўрада адхілілі. Урадавы крызіс разгарэўся ў Аўстрыі пасля таго, як нямецкія журналісты апублікавалі відэа, на якім віцэ-канцлер Аўстрыі і лідар ультраправай Аўстрыйскай партыі свабоды (якая ўваходзіла ў кіруючую кааліцыю) Хайнц-Крысціян Штрахэ перад выбарамі ў парламент 2017 года вядзе перамовы з нібыта пляменніцай расійскага алігарха на Ібіцы; меркавалася, што тая павінна была дапамагчы віцэ-канцлеру перамагчы на ​​выбарах, за што ён паабяцаў перадаць ёй частку дзяржзамоў ў галіне будаўніцтва.

Аднак АНП перамагла на датэрміновых выбарах, набраўшы 38,4 % галасоў. Яе лідар змог дамовіцца аб урадавай кааліцыі з «Зялёнымі». 7 студзеня 2020 года Себасцьян Курц ізноў узначаліў Аўстрыю, заняўшы пасаду канцлера краіны.

У 2021 годзе Пракуратура Аўстрыі заявіла, што вядзе расследаванне ў дачыненні да Себасцьяна Курца і дзевяці яго набліжаных па справе аб карупцыі і хабарніцтве. Сутнасць абвінавачванняў у тым, што ў 2016—2018 гадах «сродкі Міністэрства фінансаў былі выкарыстаныя для фінансавання часткова падтасаваных апытанняў грамадскай думкі, якія служылі выключна палітычным і партыйным інтарэсам». У прыватнасці, па версіі пракуратуры, урад купляў у СМІ рэкламу ў абмен на размяшчэнне выгадных для партыі Курца публікацый. 9 кастрычніка 2021 года Канцлер Аўстрыі Себасцьян Курц абвясціў аб зыходзе ў адстаўку на фоне расследавання пракуратуры супраць яго. Яго сыходу з пасады патрабавалі апазіцыйныя партыі — Сацыял-дэмакратычная партыя Аўстрыі (СПА), ліберальная «Новая Аўстрыя» і правапапулісцкая Аўстрыйская партыя свабоды (АПС).

Зноскі

  • а б в Sebastian KurzÖsterreichisches Parlament, 2014. Праверана 28 мая 2016.
  • Sebastian Kurz // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  • а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  • orf.at
  • Канцлера Аўстрыі Себасцьяна Курца адправілі ў адстаўку пасля скандалу з «пляменніцай расійскага алігарха», nashaniva.by
  • Канцлер Аўстрыі Себасцьян Курц сышоў у адстаўку, nashaniva.by
  • Курц — зноў самы малады кіраўнік урада ў свеце. Яму ўсяго 33, nashaniva.by
  • Nashaniva.com
  • Канцлер Аўстрыі Себасцьян Курц сыходзіць у адстаўку пасля абвінавачвання ў карупцыі, Радыё Свабода, 9 кастрычніка 2021
  • This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Себасцьян Курц, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    198627 жніўняАўстрыяВенаДыпламатНямецкая моваЮрыст

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Полацкае княстваКрыптавалютаЗычныяNode.jsРасійская Савецкая Федэратыўная Сацыялістычная РэспублікаПольшчаВадзім КабанчукРадыеактыўны распадМарыэль ГуашэльБарсукі (Боркавіцкі сельсавет)БукакэПаўднёвая КарэяGemeinsame NormdateiДзідаБілінгвізмПаўлінка1706Эмілія ПлятэрДэйр-эз-ЗорПрыметнікСеулБеларускі полк «Пагоня»БрагінСтатуты Вялікага Княства ЛітоўскагаБеларускі фальклорБеларускія татарыДэвід КроненбергЧабор звычайныСпіс самых высокіх людзейНашвілЭтнічная тэрыторыя беларусаўРэзюмэKnowledge GraphБарнсНідэрландыБеларускі лацінскі алфавітРаскіданае гняздо (п’еса)Алена Віктараўна АтрашкевічВера Аляксандраўна Палякова-МакейМігель СерветПятро ВасючэнкаРэкі і каналы БеларусіАлесь Мікалаевіч КарлюкевічБеларускі нацыяналізмРуская ВікіпедыяУладзімір ДубоўкаЯн ПятроўскіВітаўтРыгор БарадулінКапэльбруке7Эякуляцыя на чалавекаВаршаваАзербайджанШаманізмГарбачэва (Вілейскі раён)Павел Антонавіч ШурмейБеларуская літаратура канца XVIII — XIX стагоддзяўСлоўнік «Мультитран»ПрыматалогіяДзеепрыметнікСвятлана Міхайлаўна ЛясовічЯкуб КоласАмерыканскі варыянт англійскай мовыАрганічныя рэчывыАлесь БачылаЦім Скарэнка🡆 More