Саравак

Саравáк (малайск.: Sarawak, джаві: سراوق; код: SWK) — адзін з двух штатаў Усходняй Малайзіі, размешчаны на паўночным захадзе вострава Калімантан.

Саравак — самы вялікі штат у Малайзіі. Суседні штат на востраве — Сабах. Саравак мяжуе з Інданезіяй і султанатам Бруней.

Саравáк
малайск.: Sarawak
джаві: سراوق
Герб[d] Сцяг[d]
Герб[d] Сцяг[d]
Краіна Саравак Малайзія
Гімн Ibu Pertiwi Ku
Статус штат Малайзіі
Уваходзіць у
Уключае 11 раёнаў
Адміністрацыйны цэнтр Кучынг
Дата ўтварэння 22 ліпеня 1963 і 16 верасня 1963
Губернатар T.Y.T Tun Datuk Patinggi Abang Muhammad Salahuddin
Галоўны міністр Y.A.B. Datuk Patinggi Tan Sri Haji Abdul Taib Bin Mahmud / Pehin Sri Dr. Hj. Abdul Taib b. Mahmud
Насельніцтва (2010) 2 471 140
Шчыльнасць 19,86 чал./км² (16-е месца)
Плошча 124 450
(1-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
 • Найвышэйшы пункт


 2423 м
Саравáк на карце
Саравáк, карце
Часавы пояс +8
Абрэвіятура SWK
Код ISO 3166-2 MY-13
Тэлефонны код 082, 083, 084, 085 і 086
Паштовыя індэксы 93000–98999
Код аўтам. нумароў Q
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Адміністрацыйны цэнтр Саравака — горад Кучынг насельніцтвам каля паўмільёна, даслоўна Каціны Горад. Найболей буйныя гарады — Сібу (200 000), Міры (202 000) і Бінтулу (102 761). Агульнае насельніцтва штата перавышае два мільёны чалавек. Саравак — шматкультурны штат без выяўнай этнічнай большасці. Кіруецца губернатарам, прызначаным цэнтральным урадам Малайзіі. У 1988 годзе быў прыняты сцяг штата Саравак.

Геаграфія

Берага Саравака абмывае Паўднёва-Кітайскае мора. Берагавая лінія зрэзана слаба — ёсць толькі два залівы: Дату — на захадзе і Бруней — на поўначы. Уздоўж узбярэжжа працягваецца нізінная алювіяльна-марская раўніна. Ва ўнутраных раёнах уздоўж мяжы з Інданезіяй працягваюцца горы, якія дасягаюць 2423 метраў (найвыйшэйшы пункт — гара Муруд). Найбуйнымі рэкамі з’яўляюцца Раджанг, Барам і Лімбанг. Дзякуючы дастатку атмасферных ападкаў, рэкі паўнаводныя круглы год, у нізоўях яны маюць шмат буйнымі дэльтамі і расцякаюцца на мноства рукавоў і праток, і на значным працягу суднаходныя. Клімат экватарны, гарачы і вільготны. Тэмпература паветра круглы год 26—28 °З. Ападкаў да 4000 мм у год.

Гісторыя

Белы раджа

Саравак 
Сэр Джэймс Брук

Белы раджа

Саравак 
Сэр Джэймс Брук

Аж да XIX стагоддзя ўсім востравам Барнэа кіраваў султан, аднак ва ўмовах бездарожжа і непраходнасці джунгляў яго кіраванне было не вельмі моцным, а месцамі зусім намінальным. З розных бакоў на востраў прыязджалі каланісты — кітайцы, малайцы, філіпінцы, жыццё было свабодным і насычаным. Але асноўнае насельніцтва вострава складалі даякі — шматлікія ваяўнічыя мясцовыя плямёны, што жылі (і якія жывуць дасёння) натуральным жыццём, і якія праводзяць час у бясконцых войнах з сабе падобнымі.

Племя ібан (марскія даякі ці марскія піраты — хоць жывуць яны пераважна глыбока ў джунглях) — адно з самых шматлікіх даякскіх плямён.

У 1839 годзе сэр Джэймс Брук, ўрадовец Брытанскай Ост-Індскай кампаніі, які выйшаў у адстаўку, па збегу абставін адправіўся на Барнэа з даручэннем ад кіраўніка Сінгапура. У яго быў добра абсталяваны ваенны карабель. Чалавек дасведчаны, ён хутка заваяваў давер султана, які стаў з ім раіцца з нагоды падаўлення мяцяжу, паднятага малайцамі і даяками у Сараваку. Атрымаўшы паўнамоцтвы ад султана, Джэймс Брук высадзіўся ў Сараваку і правядучы невялікую вайсковую аперацыю і ўмелую дыпламатычную місію, за дзесяць дзён навёў парадак, спыніўшы мяцеж. Па дамоўленасці з султанам, Джэймс Брук атрымаў у валоданне невялікую вобласць на рацэ Саравак, дзе ён заснаваў горад Кучынг у 1842 і паклаў пачатак дынастыі мясцовых кіраўнікоў (т.зв. Белых Раджаў).

Белыя раджы, карыстаючыся палітыкай «падзяляй і пануй», заваявалі высокі аўтарытэт у плямён і змаглі навядзі парадак.

Сярод даякаў быў пашыраны звычай паляванні за галовамі, які прыводзіць да самавынішчэння, з якімі спрабавалі змагацца белыя раджы.

З 1868 па 1917 краінай кіраваў другі раджа — Чарлз Энтані Джонсан Брук, пляменнік Джэймса. Ён шляхам прадуманых і строгіх мер змог спыніць паляванне за галовамі і прывесці Саравак да мірнага развіцця.

Трэці Раджа Чарлз Вайнер Брук правіў аж да японскай акупацыі Саравака ў 1941.

Японская акупацыя

Японія заняла Саравак у 1941 і ўтрымвала ўсю вайну, пакуль Саравак не быў вызвалены аўстралійскімі войскамі ў 1945.

Японская акупацыя Саравака была нечаканай і цяжкай, асабліва для англічан. Пацярпеўшы нечаканую і знішчальную паразу, англічане не прыдумалі нічога разумнейшага, чым абвясціць татальную партызанскую вайну супраць японцаў, апелюючы да старых даякскіх традыцый. За галаву кожнага японца належала ўзнагарода ў дзесяць долараў.

Японцы нечакана заўважылі, што адзінкавыя патрулі, што скіроўваюцца ў джунглі, сталі знікаць. Стаіўшыся ў джунглях, даякі з жыгучымі трубкамі з прагнасцю чакалі сваіх 10 долараў, але ніводным рухам не паказвалі японцам нелаяльнасці ці варожасці. Японцы не хутка зразумелі, што адбываецца, і сталі патруляваць лясы добра ўзброенымі кампактнымі групамі, з-за чаго прыбыткі даякаў сталі рэзка падаць. Тады заміж японцаў даякі сталі паляваць за кітайскімі фермерамі, і англічане ў спешным парадку скасавалі свой тарыф і паспрабавалі зноў скасаваць паляванне за галовамі.

У складзе брытанскай імперыі

Пасля капітуляцыі Японіі ў 1945 белы раджа не стаў вяртацца з Аўстраліі, а параіў ураду перадаць краіну пад валоданне брытанскай кароны. Раджа фармальна перадаў уладу брытанскай кароне ў 1946 пад уплывам асяроддзя і жонкі, атрымаўшы за гэта багатае ўтрыманне.

Насельніцтва

Саравак 
Парламент Саравака.
Саравак 
Сучасны лонгхаус (доўгы дом) народа ібан.

У Сараваку жывуць 28 народаў з рознымі культурамі, мовамі і стылем жыцця.

30 % насельніцтва складае народ ібан, што належыць да даякскіх першабытнікаў. Кітайцы, якія жывуць пераважна ў гарадах, складаюць чвэрць насельніцтва. Прыкладна чвэрць насельніцтва складаюць таксама малайцы, засяроджаныя ўздоўж узбярэжжа. У штаце жывуць народы бідаю, меланау і іншыя першабытнікі.

На Сараваку вызнаюцца розныя рэлігіі — іслам, хрысціянства, рэлігіі Кітая (канфуцыянства, даасізм, будызм) і мясцовыя анімістычныя вераванні. Частка даякаў — хрысціяне.

Эканоміка

Саравак — высокаразвіты штат, багаты рэсурсамі. Наяўнасць нафты абумаўляе высокі дабрабыт. Апроч таго Саравак з’яўляецца экспарцёрам драўніны і мэблі, аднак урад абмяжоўвае нарыхтоўку драўніны для падтрымання самаўзнаўлення лесу. Адным з найважнейшых артыкулаў экспарту таксама з’яўляецца чорны перац.

Зноскі

Літаратура

  • L. W. W. Gudgeon (1913). British North Borneo. London, Adam and Charles Black.
  • S. Runciman (1960). The White Rajahs: a history of Sarawak from 1841 to 1946. Cambridge University Press
  • Chin, Ung Ho(1997) Chinese Politics in Sarawak: a Study of the Sarawak United People’s Party (SUPP) (Kuala Lumpur, New York: Oxford University Press, 1997)(ISBN 983-56-0039-2)

Спасылкі

Tags:

Саравак ГеаграфіяСаравак ГісторыяСаравак НасельніцтваСаравак ЭканомікаСаравак ЛітаратураСаравак СпасылкіСаравакІнданезіяБрунейКалімантанМалайзіяМалайская моваСабах

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

ВасінаМахачкалаБеларуская народная дэманалогіяДасакратыкіНджаменаЭндру Джон УайлсРучнікМіхась ЧаротТадэвуш КасцюшкаЛандшафтны заказнікБабінавічы (Лёзненскі раён)Гарады БеларусіІлюстрацыяПрамысловасць БеларусіКастэль-НуоваКастрычніцкая (станцыя метро, Мінск)ВенаАзербайджан39Міхась ПазнякоўАрлан-даўгахвостКірыліцаМянтузПотэрАфрыкаБасяГерб СеўтыПімен ПанчанкаСакавікАльгерд АбуховічКітайДарожныя знакі БеларусіПапараць-кветкаВалерый Станіслававіч МянжынскіАлесь БачылаЧэхіяСлоўнік «Мультитран»Шэрлак ХолмсАляксандр Сяргеевіч ПалышэнкаўСвіслацкая гімназіяЗычныяРасціслаў ЛапіцкіПолацкі езуіцкі калегіумАлена Віктараўна АтрашкевічБеларускі арабскі алфавітДаведнікВуліца Дворышчы (Мінск)Святлана Міхайлаўна ЛясовічМарыя ПшаздзецкаяМастацкі стыльПаўднёвая КарэяПалессе18Эштан КутчэрЛявон ВольскіАнджэла БадаламенціКіеўскае дзяржаўнае харэаграфічнае вучылішчаПрыказкаСпіс самых старых сабак у свецеКакаФёдар Іванавіч Прывалаў29 красавікаЗабруджваннеБеларускія імёныКаралеўства Італія (1861—1946)Мастурбацыя2001 год у гісторыі астраномііЗянон ПазнякБелсатБрэстБрэсцкая крэпасцьФранцішак БагушэвічБеларуская літаратура канца XVIII — XIX стагоддзяў🡆 More