Рауль Гансалес

Рауль Гансалес Бланка (ісп.: Raúl González Blanco; нар.

27 чэрвеня 1977, Мадрыд, Іспанія) — былы іспанскі прафесійны футбаліст, нападнік. На працягу 16 гадоў выступаў за мадрыдскі «Рэал», дзе стаў адной з легенд клуба, некаторы час быў найлепшым яго бамбардзірам у гісторыі. Былы капітан нацыянальнай зборнай Іспаніі.

Футбол
Рауль Гансалес
Рауль Гансалес
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Рауль Гансалес Бланка
Нарадзіўся 27 чэрвеня 1977(1977-06-27)[…] (46 гадоў)
Грамадзянства Рауль Гансалес Іспанія
Рост 178 см
Вага 68 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Іспанія Рэал Мадрыд B
Пасада галоўны трэнер
Клубная кар’ера
1994 Іспанія Рэал Мадрыд C 7 (16)
1994 Іспанія Рэал Мадрыд B 1 (0)
1994—2010 Іспанія Рэал Мадрыд 550 (228)
2010—2012 Германія Шальке 04 66 (28)
2012—2014 Катар Аль-Сад 39 (11)
2014—2015 Злучаныя Штаты Амерыкі Нью-Ёрк Космас 28 (8)
Нацыянальная зборная
1994 Іспанія Іспанія (да 18) 2 (4)
1995 Іспанія Іспанія (да 20) 5 (3)
1995—1996 Іспанія Іспанія (да 21) 9 (8)
1996 Іспанія Іспанія (да 23) 4 (2)
1996—2006 Іспанія Іспанія 102 (44)
Трэнерская кар’ера
2018—2019 Іспанія Рэал Мадрыд юн.
2019— Іспанія Рэал Мадрыд B
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера

Раннія гады

Рауль нарадзіўся ў Сан-Крыстабаль-дэ-Лос-Анхелесе, раёне Мадрыда, дзе гуляў за мясцовую дзіцячую каманду да пераходу ў юнацкую каманду «Атлетыка Мадрыд». Пазней ён пераехаў у акадэмію клуба «Рэал Мадрыд» і гуляў на розных узроўнях за яе каманды. У 1994 годзе Рауль падпісаў свой ​​першы прафесійны кантракт з камандай «Рэал Мадрыд C» з чацвёртага дывізіёна і праз некаторы час ужо гуляў у першай камандзе.

«Рэал»

Дзякуючы свімі галам і выступам, Рауль лічыцца адным з самых важных гульцоў у гісторыі мадрыдскага «Рэала» і еўрапейскага футбола. Акрамя таго, ён лічыцца найвялікшым іспанскім футбалістам у гісторыі. Рауль правёў 16 гадоў сваёй кар’еры, гуляючы за «Рэал Мадрыд», і стаў найлепшым бамбардзірам клуба з 323 галамі, апярэдзіўшы Альфрэда Ды Стэфана, які забіў 307 мячоў (пазней гэты рэкорд быў пераўзыйдзены Крыштыяну Раналду). Ён таксама правёў за мадрыдскі «Рэал» рэкордную колькасць матчаў — 741, апярэдзіўшы Мануэля Санчыса з 700 гульнямі. Сярод яго тытулаў 6 чэмпіянатаў Іспаніі, 3 перамогі ў лізе чэмпіёнаў (вызначаўся ў двух фіналах), 4 Суперкубка Іспаніі, Суперкубак Еўропы і 2 Міжкантынентальных кубка. Акрамя таго, Рауль — рэкардсмен па галам у лізе чэмпіёнаў і другі ў спісе гульцоў, якія адыгралі найбольшая колькасць матчаў у Лізе чэмпіёнаў (пасля Раяна Гігза). У 2003 годзе ён быў прызначаны капітанам Рэала і прабыў ім да свайго сыходу ў 2010 годзе.

Рауль з’яўляецца чацвёртым бамбардзірам у гісторыі чэмпіянату Іспаніі з 228 галамі пасля Тэльма Зары, Х’юга Санчэса і Ліянеля Месі. Ён таксама з’яўляецца найлепшым іспанскім бамбардзірам у еўрапейскіх нацыянальных чэмпіянатах з 256 галамі, забіўшы 228 мячоў у чэмпіянаце Іспаніі і 28 мячоў у чэмпіянаце Германіі. Больш за тое, Рауль з’яўляецца другім гульцом у спісе гульцоў, якія адыгралі найбольшую колькасць матчаў у чэмпіянаце Іспаніі пасля Андоні Субісарэты (622 гульні).

Што да яго асабістых узнагарод, ён быў найлепшым нападнікам ў свеце па версіі IFFHS у 1999 годзе. Рауль з’яўляецца адзіным футбалістам, якога УЕФА тройчы называла найлепшым форвардам года (2000, 2001 і 2002). Ён заняў другое месца ў галасаванні на Залаты мяч ў 2001 годзе і трэцяе месца ў галасаванні на ўзнагароду найлепшага гульца года па версіі ФІФА ў 2001 годзе. У 2004 годзе ФІФА ўключыла Рауля ў спіс 100 найвялікшых футбалістаў, а УЕФА — у спіс 50 найлепшых еўрапейскіх футбалістаў у перыядзе з 1954 па 2004 гады. Ён тройчы ўваходзіў у сімвалічную зборную Еўропы па версіі European Sports Media у 1997, 1999 і 2000 гадах. Двойчы выйграваў трафей Пічычы (1999 і 2001), двойчы станавіўся найлепшым бамбардзірам лігі чэмпіёнаў (2000 і 2001), пяць разоў выйграваў прэмію «Дон Балон» (1997, 1999, 2000, 2001 і 2002), а таксама быў прызнаны найлепшым гульцом Міжкантынентальнага кубка 1998.

Познія гады

Пасля няўдалага сезона Рауль пакінуў мадрыдскі «Рэал» і перайшоў у «Шальке 04», які выступае ў нямецкай Бундеслізе, у 2010 годзе. Неадназначна пачаўшы сезон, ён здолеў набраць форму і дапамог камандзе выйграць кубак Германіі і суперкубак Германіі, забіўшы галы ў вырашальных момантах. За 2 гады, праведзеных у «Шальке», Рауль забіў 40 галоў у 98 матчах. У лютым 2012 года, ён забіў 400-й гол у сваёй кар’еры ў матчы супраць «Вольфсбурга». Пасля заканчэння двухгадовага кантракту з «Шальке» ў 2012 годзе Рауль перайшоў у «Аль-Сад», каманду з Катара, і ўжо ў першым сезоне атрымаў перамогу ў чэмпіянаце Катара, а таксама сыграў 1000-ы матч у сваёй футбольнай кар’еры.

З восені 2014 года выступаў за амерыканскі клуб «Нью-Ёрк Космас». У кастрычніку 2015 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры ў лістападзе. 16 лістапада 2015 года правёў свой апошні матч у прафесійнай кар’еры, калі дапамог «Нью-Ёрк Космас» перамагчы «Атава Ф’юры» ў фінале NASL (Паўночнаамерыканскай футбольнай лігі).

Міжнародная кар’ера

Хоць ён не выйграваў на буйных спаборніцтвах са зборнай Іспаніі, у 102 матчах за нацыянальную каманду Рауль забіў 44 галы (да 2010 года быў рэкардсменам па колькасці галоў за зборную), выступіўшы на трох чэмпіянатах свету і двух чэмпіянатах Еўропы. У 2002 годзе ён быў прызначаны капітанам зборнай і быў ім да 2006 года, калі згуляў свой апошні матч за нацыянальную зборную.

Трэнерская кар’ера

У жніўні 2018 года стаў трэнерам каманды «Рэала» да 15 гадоў. У чэрвені 2019 года быў прызначаны галоўным трэнерам «Рэал Мадрыд Кастылья».

Зноскі

  • Raúl // Brockhaus Enzyklopädie
  • http://www.transfermarkt.com/raul/profil/spieler/7349
  • Рауль намерен завершить карьеру в ноябре
  • Рауль возглавил «Кастилью»
  • Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Рауль Гансалес, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Рауль Гансалес Клубная кар’ераРауль Гансалес Міжнародная кар’ераРауль Гансалес Трэнерская кар’ераРауль Гансалес СпасылкіРауль Гансалес197727 чэрвеняІспанская моваІспаніяЗборная Іспаніі па футболеМадрыдФК Рэал МадрыдФутбол

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    БільбааФра Беата АнджэлікаМіхась ЗарэцкіВасіль БыкаўЭндрэ ДаманаўскіХто смяецца апошнім (п’еса)Зміцер ВайцюшкевічМаксім Філімонавіч УсПнеўманіяУнікодДжуліяна МурМаксім БагдановічГроднаЖуан ПерэйраБеларускі нацыянальны касцюмПеніс чалавекаТадэвуш КасцюшкаМасавы расстрэл дзеячаў Беларусі ў 1937 годзеТобі АлдэрвейрэлдПаўночная АмерыкаГызыларбатБеларускі полк «Пагоня»Аўген КалубовічСан-Луіс-АбіспаФанемаАнтон АўсянікГісторыя БеларусіЯдзерная рэакцыяУладзімір СцяпанБеларуска-літоўскія летапісыЦнатлівасцьБен БарнсНацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі КупалыТэрмінСтарабеларуская моваХаджКарлес ПучдэмонЮгаславіяПрудок (Гомель)Уладзімір Уладзіміравіч ПуцінЯварЖак-Луі ДавідHTMLАляксандр Іванавіч ГаўрылаўІсакратПадляшскія мучанікіКсенія Дзягілева-БяляеваГомельЖуліу БаптыстаАгнэта ФэльтскугПарэміялогіяНа ростаняхКуклічы (Свіслацкі раён)СалонікіЖалезаКаірКарл X БурбонБясхвостыя земнаводныяАзотЗолтан ЛаціновічАлесь Уладзіміравіч РашчынскіСалах аль-МухтарРэкі і каналы Беларусі216 да н.э.Творны склонСпіс вуліц МінскаТэхасРадыё Свабодная Еўропа/Радыё СвабодаБеларусыГуцулыВалерый Станіслававіч МянжынскіЧыанджурЖазефіна БагарнэАдольф Гітлер УунонаУльтраправыяЕва Вежнавец🡆 More