Плацыд Янкоўскі

Плакід (Плацыд) Янкоўскі (20 верасня 1810, в.

Войская, цяпер Камянецкі раён — 11 сакавіка 1872, Жыровічы; Псеўданімы: Віталіс; John of Dycalp) — святар, празаік, паэт, публіцыст і перакладчык. Пісаў на польскай і рускай мовах. Магістр тэалогіі.

Плацыд Янкоўскі
польск.: Placyd Jankowski
Плацыд Янкоўскі
Асабістыя звесткі
Псеўданімы John of Dycalp
Дата нараджэння 20 верасня (2 кастрычніка) 1810
Месца нараджэння
Дата смерці 28 лютага (11 сакавіка) 1872 (61 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, перакладчык, прэсвітар, паэт, протаіерэй, Асэсар, настаўнік, праваслаўны святар
Мова твораў польская
Узнагароды
ордэн Святой Ганны 2 ступені ордэн Святой Ганны 3 ступені
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям'і ўніяцкага святара. Яго бацька Габрыэль — удзельнік паўстання пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі, паходзіў з беднай шляхецкай сям'і, пазней стаў уніяцкім святаром. Маці Плакіда Янкоўскага звалі Ганнай, паходзіла з роду Лыткоўскіх. У іх было чацвёра дзяцей: Ян — 1803 года нараджэння, Ганна, Кацярына і самы меншы Плакід. Першапачатковую адукацыю атрымаў дома, з 8 да 14 гадоў навучаўся спачатку ў Свіслацкай гімназіі, а затым (з 1818) у базыльянскай школе ў Брэсце.

У 1826 распачаў навучанне ў Галоўнай семінарыі ў Вільні, якая была пры Віленскім універсітэце на правах багаслоўскага факультэта. Быў прыняты на вучобу за казённы кошт. У Віленскім універсітэце вучыўся таксама родны брат Плакіда Ян Янкоўскі. Ян удзельнічаў у тайным студэнцкім таварыстве філаматаў, за процізаконную дзейнасць быў высланы ў Волагду, дзе і памёр. У 1830 Плакід Янкоўскі з адзнакай скончыў Віленскі ўніверсітэт і Галоўную семінарыю пры ім.

У 1831 ажаніўся з дачкой старшыні Літоўскай кансісторыі Гэленай Тупальскай, з якой пражыў 35 гадоў, меў трох сыноў і двух дачок. Пазней святар узяў на выхаванне яшчэ шасцёра дзяцей роднай сястры Ганны, якая была замужам за Іпалітам Гамаліцкім, рэктарам Літоўскай духоўнай семінарыі і памерла ў 1846.

20 жніўня 1833 Плакід Янкоўскі высвячаны на ўніяцкага святара, потым стаў праваслаўным святаром, протаіерэем. Магістр тэалогіі, прафесар дагматычнай тэалогіі і лацінскай мовы ў Літоўскай духоўнай семінарыі. Віцэ-старшыня Літоўскай кансісторыі. Падпісаў акт аб ліквідацыі Уніяцкай Царквы ў 1839. Протаіерэй Плакід Янкоўскі быў узнагароджаны нагрудным залатым крыжам, ордэнамі Святой Ганны 2-ой і 3-яй ступені.

З пераносам у 1845 з Жыровічаў у Вільню Літоўскай духоўнай кансісторыі і семінарыі жыў у Вільні, з'яўляўся настаяцелем віленскай саборнай царквы Свяціцеля і Цудотворцы Мікалая. Паводле ўласнага жадання ў 1846 пакінуў Вільню. З'яўляўся благачынным, жыў у в. Бялавічы Слонімскага ўезда. З 1858 перабраўся ў Жыровічы, дзе пражыў апошнія 14 гадоў жыцця. Памёр 28 лютага (11 сакавіка) 1872. Яго труна была змешчана ў могілкавай царкве Св. Юрыя ў Жыровічах побач з жонкай.

Пасля смерці яго архіў доўгія гады захоўваўся ў Варшаве ў яго дачкі Тэафіліі (у замужжы Васільевай). Там знаходзіліся лісты да Ю. Крашэўскага, А. Плуга, М. Баброўскага, Г. Ржэвускага.

Валодаў замежнымі мовамі: англійскай, французскай, нямецкай, італьянскай, чэшскай, свабодна карыстаўся рускай, польскай, лацінскай, старажытна-яўрэйскай. З сялянамі размаўляў на беларускай мове, заняткі ў семінарыі праводзіў на рускай, польскай, лацінскай.

Аўтар аповесцей, апавяданняў, гумарэсак (вядомы больш за 20 твораў) і краязнаўчых, біяграфічных і інш. нарысаў, якія былі папулярнымі ў Беларусі і Літве. Выдаў кнігі прозы на польскай мове «Засценак» (1841), «Хвілінка» (1842), «Апавяданні» (1843), «Складзеная аповесць» (1843, разам з Юзафам Крашэўскім), «Універсітэцкія ўспаміны» (1849), «Крыніцы» (1853), «Адась» (1856), «Фанаберыя пана старосты Канеўскага» (1873), камедыю «Прадчуванне» (1842) і іншыя. Аўтабіяграфічны нарыс «Пасхальныя кулічы» раскрывае пастырскае служэнне протаіерэя Плакіда Янкоўскага ў Бялавічах. Пераклаў на польскую мову асобныя творы Шэкспіра, Гётэ і інш. На рускай мове (у «Літоўскіх епархіяльных ведамасцях») з 1864 года друкаваў апавяданні, нарысы, жыццяпісы, успаміны.

Псеўданім Янкоўскага — John of Dycalp. Прачытаўшы Dycalp справа налева, атрымаем імя пісьменніка, а John (Ян) — выводзіцца з яго прозвішча — Янкоўскі. Яшчэ адзін літаратурны псеўданім — Віталіс Камаед паходзіць з першага твора Янкоўскага «Хаос, тры пальцы фіміяму, расказаныя рыфмаплётам ад Віталіса Камаеда», выдадзенага ў Вільні ў 1835 годзе.

У 2006 у Беларусі ўпершыню выдадзены «Записки сельского священника» Плакіда Янкоўскага, дзе сабраныя нарысы і ўспаміны з апошняга перыяду жыцця, напісаныя пераважна па-руску.

Зноскі

  • а б в г д е ё ж Янковский, Плакид Гаврилович // Русский биографический словарьСПб.: 1913. — Т. 25. — С. 141–143.
  • Літаратура

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Плацыд Янкоўскі, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    11 сакавіка1810187220 верасняВойская (Камянецкі раён)ЖыровічыКамянецкі раёнПаэтПеракладчыкПразаікПубліцыст

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Беларуская моваСтакгольмKFCДыяна (прынцэса Уэльская)Рэйчэл КарсанВіктар Дзмітрыевіч ДаніленкаЭўкарыётыКарыбут АльгердавічКаляндрыАнатоль Арцёмавіч БрытунEdisonPtsЭтнагенез беларусаўНацыянальная парламенцкая бібліятэка ЯпонііМагній2004Разбітае сэрца пацанаЯварТэатры БеларусіToyota Motor CorporationНастаўніцкая газетаУладзімір Пятровіч ЖданаўІван ШамякінПятрусь БроўкаЦнатлівасцьПнеўманіяCreative CommonsСтаніслаў Аўгуст ПанятоўскіМоўная нормаТэракт у «Крокус Сіці Холе»ПарагвайАлісія ВікандэрЮджынія ЧарлзУладзімір Пятровіч СаламахаПрыметнікАфра БазальдэлаЧабор звычайныЦыянабактэрыіІнструкцыя па транслітарацыіПаўстанне 1830—1831 гадоўГенры ФордТаджыкіРаян РэйнальдсЗборная Расіі па футболеДжэніфер ЛоўрэнсПалівальны панядзелак20232011Каласы пад сярпом тваімКлаўдзій Сцяпанавіч Дуж-ДушэўскіЭякуляцыяРасліныСтаматалогіяЦыбуля мядзведжаяУвасабленне66-я цырымонія «Грэмі»Уітні Х’юстанМішэль АбамаНанатэхналогіяКарлес ПучдэмонСанцэнаБеларуская ВікіпедыяКацярына Ігараўна ГумянюкМіхась ЗарэцкіСцяг Вялікага Княства ЛітоўскагаСухапутныя войскі Рэспублікі БеларусьКсенія Дзягілева-БяляеваДжуліяна МурЗміцер СаўкаРазалінд ФранклінЛявон ВольскіЗлучнік🡆 More