Пераварот 1948 Года Ў Чэхаславакіі

Пераваро́т 1948 года ў Чэхаславакіі (чэшск.: Únor 1948, славацк.: Február 1948) — назва камуністычнага перавароту ў Чэхаславакіі 20-25 лютага 1948.

Пасля прыходу да ўлады Камуністычнай партыі адбыўся пераход ад дэмакратыі да таталітарызму і далучэнне да сацыялістычнага блоку краін. У ЧССР 25 лютага быў святочным днём.

Перадумовы

Яшчэ з ваенных часоў чэхаславацкія камуністы дамагаліся ўлады ў дзяржаве: супрацоўнічалі з СССР, пасля 1945 намагаліся сарваць дзейнасць астатніх партый, аб’яднаных у г. зв. Народным фронце. На першых паваенных выбарах у 1946 годзе камуністы атрымалі ў Чэхіі 40 % галасоў; у Славакіі ж перамагла Дэмакратычная партыя з 62 % галасоў. Разам з сацыял-дэмакратамі камуністы сфарміравалі парламенцкую большасць і паступова атрымалі кантроль над паліцыяй, войскам і работніцкімі арганізацыямі. 2 ліпеня 1946 старшыня КПЧ Клемент Готвальд стаў прэм’ер-міністрам.

13 лютага 1948 года з МУС былі звольнены 8 старэйшых афіцэраў-некамуністаў, што Нацыянальна-сацыялістычная партыя палічыла зачысткай ад непажаданых элементаў і запатрабавала прадаставіць справаздачу пра дзейнасць МУС. Калі міністэрства адмовілася выканаць патрабаванні ўраду, міністры ад Нацыянальна-сацыялістычнай, Народнай і Дэмакратычнай партый падалі ў адстаўку, каб дабіцца роспуску ўраду. Аднак Сацыял-дэмакратычная партыя і два беспартыйныя міністры адмовіліся падтрымаць гэта рашэнне. Таму ўрад Клемента Готвальда працягнуў працу і запатрабаваў ад прэзідэнта Бенеша замяніць 12 выбылых (з 26 членаў кабінета) новымі.

Хада падзей

Скарыстаўшыся момантам, кампартыя пачала ладзіць па ўсёй краіне масавыя мітынгі і страйкі ў падтрымку свайго пункту гледжання. Найбуйнейшым мерапрыемствам стаў мітынг на Старамесцкім плошчы Прагі 21 лютага, калі, нягледзячы на анамальна халоднае надвор’е (-25 градусаў), сышліся больш за 100 000 чалавек. Кампартыя пачала ствараць уласныя ўзброеныя аддзелы — народную міліцыю — і браць пад ахову масты, стратэгічныя аб’екты сталіцы на падставе чутак пра пагрозу «ўзброенага путчу».

З 23 лютага пачаліся арышты членаў партый, да якіх належалі адстаўленыя міністры, і ператрусы ў іх хатах. Астатнія партыі Народнага фронту ўсё яшчэ спадзяваліся на развязанне крызісу з дапамогай прэзідэнта Бенеша, які абвясціў, што не саступіць патрабаванням камуністаў. На яго падтрымку ў Пражскім Градзе прайшоў дзесяцітысячны студэнцкі мітынг.

На наступны дзень, 24 лютага, адбылася ўсеагульная забастоўка, у якой удзельнічалі больш за 2,5 мільёны чалавек. Запланаваная спярша як маніфестацыя з сацыяльнымі і эканамічнымі патрабаваннямі, яна ператварылася ў акцыю падтрымкі камуністаў. Кіраўніцтва Сацыял-дэмакратычнай, Нацыянал-сацыялістычнай і Народнай партый было замененае на пракамуністычнае.

25 лютага мітынг у Празе працягваўся, і ў другой палове Эдвард Бенеш падпісаў адстаўку некамуністычных міністраў і даў згоду на прызначэнне замест іх прадстаўнікоў кампартыі.

Вынікі

27 лютага новы ўрад быў прыведзены да прысягі. Адразу пачаліся ганенні на апазіцыянераў, каля 250 000 членаў партый былі пазбаўлены працы, вымушаныя былі эміграваць каля 3000 чалавек.

Ацэнкі

Лютаўскія падзеі 1948 года ў Чэхаславакіі маюць шырокі спектр ацэнак:

  • Дзяржаўны пераварот: дзеянні камуністаў былі супрацьзаконнымі, неадпаведнымі канстытуцыі, адбываліся пад пагрозай узброенага супраціву з маніпуляцыяй грамадскай думкай. У тагачасных умовах гэта было адзіным спосабам выйсця з крызісу, аднак прэзідэнт Бенеш прымаў рашэнні пад ціскам.
  • Легальны працэс у рамках тагачасных законаў: пераход улады ў рукі камуністаў быў не пераваротам, а іхнімі ўмелымі дзеяннямі ў рамках існага заканадаўства, пры гэтым структуры ўлады былі захаваны. Падтрымка войска, паліцыі і рабочых была выразам іх свабоднай волі.
  • Фармальны акт: у рэчаіснасці адбылося проста фармальнае завяршэнне працэсу прыходу да ўлады камуністаў, распачатага адразу пасля Другой сусветнай вайны, у гэтак званай дататалітарнай фазе (1945—1947). Урадавы крызіс, каталізатарам якога стала пытанне з Управай нацыянальнае бяспекі, проста паскорыў падзеі, якія былі непазбежныя раней ці пазней.

Зноскі

Tags:

Пераварот 1948 Года Ў Чэхаславакіі ПерадумовыПераварот 1948 Года Ў Чэхаславакіі Хада падзейПераварот 1948 Года Ў Чэхаславакіі ВынікіПераварот 1948 Года Ў Чэхаславакіі АцэнкіПераварот 1948 Года Ў Чэхаславакіі194820 лютага25 лютагаСлавацкая моваТаталітарызмЧэхаславакіяЧэшская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Знак бядыКаласы пад сярпом тваімЧайка (значэнні)Аляксандр Аляксандравіч ВіхорГерб БеларусіГісторыя БеларусіСібусава ЭіціТадзіяна Тодараўна КляшторнаяІгар Пятровіч ТурМазырКанюшынаКастусь ЖукАдраджэннеНацыянальная бібліятэка БеларусіУладзімір Васільевіч ГніламёдаўПаўднёвая АмерыкаУладзімір Георгіевіч МулявінРадыевугляроднае датаваннеПурпурны колерПрыслоўеАнатоль Мікалаевіч ЗэкаўМінская вобласцьЯ размалюю для цябе небаБеларуская энцыклапедыяЭякуляцыяПубліцыстычны стыльЛідская раўнінаГасцінец (дарога)M8L8THЯнка ГеніюшВасіль Аляксеевіч ЖуковічКіслародСяргей Фёдаравіч Давідовіч-ЗосінHromadske.TVЧжэн ЦзасіньЯн ЧыквінСяброўстваНапалеон ОрдаБаладаБеларусам замежжаПлошча Незалежнасці (Мінск)СвятлоСідрКалгасВерасЯпонская моваМастацкая літаратураБеларускі народны фронт «Адраджэньне»ЯндэксСімвалАлег Антонавіч ЛойкаБеларускі лацінскі алфавітVPNПольшчаГарады БеларусіТрайчасты нервПатрыятызмПеснярыКарная аперацыя «Bamberg»Беларускія народныя танцыБеларусь 2Помнік Якубу Коласу (Мінск)ДзьмухавецБарыс Іванавіч СачанкаБярэзінскае зледзяненнеГрунвальдская бітваМікалай I (імператар расійскі)Ульяна ЦвярскаяРасіяСінонімыБеларуская фанетыкаВольга Славаміраўна БондараваБарбара РадзівілШчасцеПалессе🡆 More