Парменід

Парменід з Элеі (грэч.

або 520 да н.э. — каля 450 да н.э.) — старажытнагрэчаскі філосаф і палітычны дзеяч. Займаўся пытаннямі быцця і пазнання, падзяліў ісціну і суб’ектыўнае меркаванне.

Парменід
стар.-грэч.: Παρμενίδης
Парменід
Дата нараджэння не раней за 515 да н.э. і не пазней за 510 да н.э.
Месца нараджэння
Дата смерці каля 470 да н.э.
Род дзейнасці філосаф, пісьменнік, паэт, заканадавец
Навуковая сфера філасофія і ancient Greek philosophy[d]
Школа/традыцыя Элеаты
Кірунак Заходняя філасофія
Перыяд Дасакратыкі
Асноўныя інтарэсы Метафізіка
Значныя ідэі Быццё
Аказалі ўплыў Ameinias
Зведалі ўплыў Платон, Зянон Элейскі, Меліс
Вядомыя вучні Зянон Элейскі, Euclid of Megara[d] і Эмпедокл
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Прадстаўнік элейскай школы. Аўтар філасофска-дыдактычнай паэмы «Аб прыродзе», якая складаецца з дзвюх частак: «Шлях ісціны» і «Шлях поглядаў» (захавалася каля 160 вершаў). Абгрунтаваў адрозненне паміж мысленнем і пачуццёвасцю, сфармуляваў ідэю тоеснасці быцця і мыслення. У сваім разуменні свету трымаўся думкі пра існаванне апошняй мяжы, усебаковай замкнёнасці быцця, якое прымае форму аднароднага шара з правільным цэнтрам унутры. Праўдзівае быццё лічыў адзіным, вечным, непадзельным, нязменным і нерухомым; непраўдзівае — рухомымі, дзялімымі рэчамі з пустотай паміж імі. Яго вучэнне пра размежаванне быцця і небыцця, ісціны і меркавання было накіравана супраць дыялектычных падыходаў да тлумачэння свету, якія назіраліся ў старажытнай філасофіі; гэта дае падставу лічыць Парменіда пачынальнікам метафізікі ў якасці пазнавальнай альтэрнатывы дыялектыкі. Паводле Парменіда, крыніцай праўдзівых ведаў аб свеце можа быць толькі розум; пачуцці прыводзяць да непраўдзівых і супярэчлівых меркаванняў (гэта ўносіла ў яго вучэнне элементы рацыяналізму). Сцвярджаў, што ў аснове светабудовы ляжыць супрацьстаянне двух пачаткаў: актыўнага — святла-агню і інертнага — цемры.

У ХХ ст. працы Парменіда даследаваліся экзістэнцыяльнай фенаменалогіяй (М. Хайдэгер) і англа-амерыканскай аналітычнай філасофіяй.

Зноскі

  • Curd, Patricia (2011). A Presocratics Reader. Selected Fragments and Testimonia (2nd ed.) // (unspecified title)Кембрыдж: Hackett Publishing Company. — С. 53–63. — ISBN 978-1-60384305-8
  • Czech National Authority Database Праверана 9 мая 2023.
  • Любкер Ф. Empedocles // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 468.
  • Літаратура

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Парменід, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Грэчаская моваФілосаф

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Лаўрынас КашчунасНапалеон I БанапартПрудок (Гомель)Куклічы (Свіслацкі раён)Барацьба з тэрарызмам у Іраку пасля 2017 годаАркадзь КуляшоўЧэске-БудзеёвіцыДавід Бен-Гурыён2016Борыс ДжонсанБальніца.tgГідрапонікаМесны склонПратэсты ў Беларусі (2020—2021)Дзяржаўны ўніверсітэт інфраструктуры і тэхналогійМар’інагорская гімназіяКаласы пад сярпом тваімМастурбацыяМастацкі стыльГерб БеларусіГамеланЗлучнікАЧырвоным па БелымАнальны сексЭтымалогіяНацыяналізмМарыя Віктараўна ВасілевічСанцэнаАлегзандрыяБэці ЛавэтСцяг ІрландыіЗабалацце (Чавускі раён)Іосіф ФлавійМонатэізмПагоня (гімн)1984 (раман)Уітні Х’юстанГістарычны горад СукатаіСловазлучэннеГеорг Вільгельм Фрыдрых ГегельАнатоль Іванавіч НічкасаўСласцёны (Дрыбінскі раён)Магілёўская вобласцьПрыметнікГенрых II ВалуаРаскіданае гняздо (п’еса)Каскадныя табліцы стыляўЮджынія ЧарлзМіхась ЗарэцкіНазоўнікДыялекты беларускай мовыСяргей Пятровіч ГурулёўГедзімінРымская квадрыеналеБраніслаў Адамавіч ТарашкевічГерманіяМікола ХведаровічНапалеон IIЯўген Васільевіч МаўлееўАляксандр Іванавіч ГаўрылаўВасіль ЦяпінскіВольха чорная216 да н.э.ГольмійМоўная інтэрферэнцыяАсташынАфіцыйна-дзелавы стыльМішэль АбамаM8L8THHTMLБрытва ОкамаЧыанджур🡆 More