Новаюліянскі Каляндар

Но́ваюлія́нскі калянда́р — мадыфікацыя юліянскага календара, распрацаваная сербскім астраномам, прафесарам матэматыкі і нябеснай механікі Бялградскага ўніверсітэта Мілуцінам Міланкавічам.

Каляндар
Звесткі аб календары
Тып
календара

Сонечны

Каляндарная
эра
Устаўка
высакосных
218/900

Іншыя календары
Армеліна · Армянскі: паганскі, хрысціянскі · Асірыйскі · Ацтэкскі · Бахаі · Бенгальскі · Будысцкі · Вавілонскі · Візантыйскі · В'етнамскі · Гільбурда · Галацэнскі · Грыгарыянскі · Грузінскі · Старажытнагрэчаскі · Старажытнаегіпецкі · Старажытнаіндыйскі · Старажытнакітайскі · Старажытнаперсідскі · Старажытнаславянскі · Зараастрыйскі · Індыйскі · Інкі · Іранскі · Ірландскі · Ісламскі · Кітайскі · Конта · Копцкі · Малайскі · Мая · Непальскі · Новаюліянскі · Рымскі · Сіметрычны · Савецкі · Стабільны · Тамільскі · Тайскі: месяцавы, сонечны · Тыбецкі · Трохсезонны · Туркменскі · Французскі · Ханаанейскі · Хараппскі · Чучхэ · Шведскі · Шумерскі · Эфіопскі · Юліянскі · Яванскі · Японскі · Яўрэйскі

Памылка ў адны суткі ў параўнанні з годам раўнадзенстваў у грыгарыянскім календары набярэцца прыкладна за 10 000 гадоў (у юліянскім — прыкладна за 128 гадоў). Часцяком трапляецца ацэнка, якая прыводзіць да велічыні ў 3000 гадоў, што атрымліваецца падчас параўнання даўжыні года ў юліянскім календары з сярэдняй бягучай астранамічнай даўжынёй трапічнага года. Такая лічба звязана з недакладным вызначэннем апошняй даўжыні як інтэрвалу паміж раўнадзенствамі і з'яўляецца сталай памылкай.

Структура календара

Новаюліянскі каляндар заснаваны на больш складаным, 900-гадовым цыкле. На працягу гэтага перыяду скасоўваюцца 7 з 9 векавых высакосаў. Высакоснымі гадамі лічацца тыя векавыя гады, падчас дзялення парадкавага нумара якіх на 900 у астачы застаецца 200 ці 600. Пачынаючы з 200 года такімі з'яўляюцца сам 200, 600, 1100, 1500, 2000, 2400, 2900, 3300, 3800 і г. д.

Такім чынам, год лічыцца высакосным, калі:

  • а) яго нумар без астачы дзеліцца на 4 і не дзеліцца на 100 ці
  • б) яго нумар дзеліцца на 900 с астачай 200 ці 600.

Усяго на 900 гадоў прыпадае 682 простых і 218 высакосных гадоў (у юліянскім 400-гадовым цыкле маецца 300 простых і 100 высакосных, у грыгарыянскім — 303 простых і 97 высакосных гадоў).

Грыгарыянскі год: 365,2425 = 365 + 0,25 − 0,01 + 0,0025 = 365 + 1/4 − 1/100 + 1/400.

Новаюліянскі год: 365,242222 = 365 + 0,25 − 0,01 + 0,002222 = 365 + 1/4 − 1/100 + 2/900.

Сярэдняя працягласць года ў новаюліянскім календары складае 365,242222 сутак. Гэта больш сапраўднай працягласці трапічнага года (365,24219880 сутак) усяго на 0,000023 сутак, ці менш чым на 2 секунды. Разыходжанне ў адны суткі набіраецца прыкладна за 43 500 гадоў. Але дакладнасць новаюліянскага календара вышэй чым грыгарыянскага, толькі калі лічыць трапічны год у атамным ці эфемерыдным часе, не прывязваючыся да абарачэння Зямлі. Але ў любым рэальным годзе колькасць сутак ад усхода да ўсхода — цэлая, і асобныя секунды не з'яўляюцца вырашальнымі (важныя толькі асобныя суткі). Таксама перыяд восевага абарачэння Зямлі змяняецца, працягласць трапічнага года, адлюстраваная ў сонечных сутках (а не ў сутках СІ, роўных 86 400 атамным секундам), цяпер бліжэй да 365,2424; гэтая велічыня на працягу некалькіх тысячагоддзяў вагаецца паміж 365,2423 і 365,2424; і, верагодна, наступныя некалькі тысяч год будзе паводзіць сябе падобным жа чынам. Сярэдняя працягласць каляндарнага года ў грыгарыянскім календары роўная 365,2425 суткам. Да таго ж сусветны час перыядычна карэктуецца — да яго дадаюць секунду.

Выкарыстанне

Цяперашнім часам Руская, Іерусалімская, Грузінская і Сербская цэрквы, а таксама афонскія манастыры для вылічэння нерухомых святаў карыстаюцца юліянскім календаром, усе астатнія памесныя цэрквы — новаюліянскім, які да 2800 года будзе цалкам супадаць з грыгарыянскім, таму прынятую імі каляндарную сістэму часам клічуць грыгарыянскай. Пры гэтым паўсюль, акрамя Фінскай праваслаўнай царквы, Пасхалія вылічваецца паводле юліянскага календара (Александрыйская пасхалія).

Новаюліянскі каляндар быў фармальна ўведзены патрыярхам Ціханам для выкарыстання Патрыяршай Царквой 15 кастрычніка 1923 года — абнаўленцы перайшлі на яго яшчэ раней. Але гэтая навізна, хоць і была прынятая практычна ўсімі маскоўскімі прыходамі, увогуле выклікала непаразуменне ў царкве, таму ўжо 8 лістапада 1923 года патрыярх Ціхан распарадзіўся «паўсюднае абавязковае ўвядзенне новага стылю ў царкоўны ўжытак часова адкласці». Такім чынам, новы стыль дзейнічаў у Рускай праваслаўнай царкве толькі 24 дні.

Табліца адпаведнасці календароў

Графа «стагоддзе» адпавядае перыяду часу паміж 1 сакавіка апошняга года папярэдняга стагоддзя і апошнім днём лютага (28 ці 29) апошняга года азначанага стагоддзя.

Астатнія тры графы азначаюць розніцу (ў днях) адпаведна паміж новаюліянскім і юліянскім, грыгарыянскім і юліянскім, новаюліянскім і грыгарыянскім календарамі.

Стагоддзе новаюліянскі - юліянскі грыгарыянскі - юліянскі новаюліянскі - грыгарыянскі
I -2 -2 0
II -1 -1 0
III -1 0 -1
IV 0 +1 -1
V +1 +1 0
VI +2 +2 0
VII +2 +3 -1
VIII +3 +4 -1
IX +4 +4 0
X +5 +5 0
XI +6 +6 0
XII +6 +7 -1
XIII +7 +7 0
XIV +8 +8 0
XV +9 +9 0
XVI +9 +10 -1
XVII +10 +10 0
XVIII +11 +11 0
XIX +12 +12 0
XX +13 +13 0
XXI +13 +13 0
XXII +14 +14 0
XXIII +15 +15 0
XXIV +16 +16 0
XXV +16 +16 0
XXVI +17 +17 0
XXVII +18 +18 0
XXVIII +19 +19 0
XXIX +20 +19 +1
XXX +20 +20 0
XXXI +21 +21 0
XXXII +22 +22 0
XXXIII +23 +22 +1
XXXIV +23 +23 0
XXXV +24 +24 0
XXXVI +25 +25 0
XXXVII +26 +25 +1
XXXVIII +27 +26 +1
XXXIX +27 +27 0
XL +28 +28 0

Гл. таксама

  • Праваслаўны каляндар

Зноскі

Спасылкі

Tags:

Новаюліянскі Каляндар Структура календараНоваюліянскі Каляндар ВыкарыстаннеНоваюліянскі Каляндар Табліца адпаведнасці календароўНоваюліянскі Каляндар Гл. таксамаНоваюліянскі Каляндар СпасылкіНоваюліянскі КаляндарБялградскі ўніверсітэтМілуцін МіланкавічЮліянскі каляндар

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Пагром грамадскіх арганізацый у Беларусі (2021)Streit Group SpartanБаладаІгар Міхайлавіч ПракаповічТлумачальны слоўнік беларускай мовыДудка беларускаяДзеячы навукі і культуры Беларусі, рэпрэсаваныя пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 годаАлесь ПетрашкевічСтатуты Вялікага Княства ЛітоўскагаРасіяАркадзь КуляшоўВ’етнамГенадзь Васільевіч КастырчанкаПадзеі МіякеУ краіне райскай птушкіСінтаксіс мовыReform.byМікола МятліцкіДзяржаўная прэмія Рэспублікі БеларусьЛюдміла РублеўскаяКанстанцін Сяргеевіч ЗаслонаўНазоўнікЮрась ШамецькаМаскоўская вобласцьМедаль Францыска СкарыныФранцішак БагушэвічМужыцкая праўдаСучаснасцьРагнеда РагвалодаўнаБеларуская Народная РэспублікаВянок (зборнік)СексАлесь ПісьмянкоўКолеры нацыіМіхась БашлакоўОршаГродзенская вобласцьІрына Уладзіміраўна ДрыгаУладзімір ДубоўкаРыгор БарадулінСяргей Аляксандравіч ПадсасонныПулемецкае возераХрыстос прызямліўся ў ГародніПлошча Незалежнасці (Мінск)Стары замак (Гродна)Публіцыстычны стыльСправа студэнтаў і выкладчыкаў ВНУПапараць-кветкаМінскі метрапалітэнМаксім БагдановічВасіль Ісакавіч ТалашБярэзінскае зледзяненнеНавум Якаўлевіч ГальпяровічГабелен векуУладзімір Уладзіміравіч ПуцінАнатоль Мікалаевіч ЗэкаўРамантызмРадыевугляроднае датаваннеПаўстанне 1794 годаВерасРуская моваГалоўная старонкаАнглійская моваКрывічыСпадар25 красавікаЗмагары (палітычнае клішэ)Hippomane mancinellaБеларуская вёскаВялікая Айчынная вайнаПершы падзел Рэчы ПаспалітайЮрка ГолубВісарыён Сцяпанавіч ГарбукVII Усебеларускі народны сходГаўрыіла (Глухава)Васіль Зуёнак🡆 More