Індуісцкія Календары

Індуісцкія календары — календары, пашыраныя на тэрыторыі сучаснай Індыі.

Да іх ліку адносяць: Бікрам Самват, Індыйскі нацыянальны каляндар (Эра Сака), эра Калі-юга, эра Нірвана, эра Фазлі, Індыйскі грамадзянскі каляндар і іншыя.

Каляндар
Звесткі аб календары
Тып
календара

Сонечны, Месяцавы, Месяцава-сонечны

Каляндарная
эра
Устаўка
высакосных

Іншыя календары
Армеліна · Армянскі: паганскі, хрысціянскі · Асірыйскі · Ацтэкскі · Бахаі · Бенгальскі · Будысцкі · Вавілонскі · Візантыйскі · В'етнамскі · Гільбурда · Галацэнскі · Грыгарыянскі · Грузінскі · Старажытнагрэчаскі · Старажытнаегіпецкі · Старажытнаіндыйскі · Старажытнакітайскі · Старажытнаперсідскі · Старажытнаславянскі · Зараастрыйскі · Індыйскі · Інкі · Іранскі · Ірландскі · Ісламскі · Кітайскі · Конта · Копцкі · Малайскі · Мая · Непальскі · Новаюліянскі · Рымскі · Сіметрычны · Савецкі · Стабільны · Тамільскі · Тайскі: месяцавы, сонечны · Тыбецкі · Трохсезонны · Туркменскі · Французскі · Ханаанейскі · Хараппскі · Чучхэ · Шведскі · Шумерскі · Эфіопскі · Юліянскі · Яванскі · Японскі · Яўрэйскі

Гісторыя

На тэрыторыі сучанай Індыі яшчэ ў старадаўнія часы ўтварылася шмат плямёнаў і народнасцей, якія доўгі час былі раз’яднаныя. Трывалая ізаляцыя індыйскіх княстваў адзін ад аднога прывяла да таго, што амаль у кожным з іх была свая мясцовая каляндарная сістэма. Да нядаўняга часу ў краіне выкарыслоўваліся некалькі афіцыйных грамадзянскіх календароў і каля трыццаці мясцовых, якія выкарыстоўваліся для вызначэння часу розных рэлігійных святаў і абрадаў. Сярод іх можна сустрэць сонечныя, месяцавыя і месяцава-сонечныя календары.

Агульныя асновы падліку

Сувязь з рухам сонца палягае ў тым, што даўжыня года ў календары роўная працягласці часу, пасля заканчэння якога сонца вяртаецца да той жа зоркі, ад якой пачало рух. Гэты прамежак часу называецца зорным годам. Ён даўжэйшы за трапічны год на 20,4 хвіліны і, паводле сучасных звестак, складае 365,25636 сярэдніх сутак.

Старадаўнія індыйскія астраномы не ведалі дакладнай даўжыні зорнага года і прымалі яе роўнай 365,25876 сутак. Гэтая велічыня пазначаная ў старадаўнім індыйскім атранамічным трактаце «Сур'я-сідханта», аўтарам якога з’яўляецца выдатны атраном і матэматык Арыябхата. Гэтая велічыня выкарыстоўвалася цягам амаль пятнаццаці стагоддзяў у шмат якіх індыйскіх календарох. Як вынік гэтага індыйскі каляндарны год, які 1500 гадоў таму пачынаўся ў дзень вясенняга альбо асенняга роўнадзення (21 сакавіка альбо 23 верасня), цяпер надыходзіць на 22-23 дні пазней, гэта значыць каля 12—13 мая альбо 15—16 кастрычніка.

Вынікам сувязі календара з бачным рухам сонца таксама з’яўляецца падзел года на 12 месяцаў з колькасцю дзён ад 29 да 32, а таксама на 6 сезонаў. Гэтыя наступныя сезоны, кожны з якіх доўжыцца два месяцы:

  1. Вясна (васант): месяцы Чайтра (сакавік — красавік, 30 дзён) і Вайшакха (красавік — май, 31 дзень).
  2. Спякотны сезон (грышма): Дж'яйштха (май — чэрвень, 31-32 дні) і Ашадха (чэрвень — ліпень, 32 дні).
  3. Сезон дажджоў (варша): Шравана (ліпень — жнівень, 31-32 дні) і Бхадра (жнівень — верасень, 31-32 дні).
  4. Восень (шарат): Ашвіна (верасень — кастрычнік, 30-31 дзень) і Карціка (кастрычнік — лістапад, 30 дзён).
  5. Зіма (хемаіта): Маргашырша (лістопад — снежань, 29 дзён) і Паўша (снежань — студзень, 29-30 дзён).
  6. Халодны сезон (шышыра): Магха (студзень — люты, 29-30 дзён) і Пхальгуна (люты — сакавік, 30 дзён).

Розная працягласць месяцаў складалася яшчэ ў тыя часы, калі індыйскія астраномы разбілі экліптыку на 12 роўных частак і лічылі, што кожную з іх сонца праходзіць цягам аднаго месяца. Але сваю ролю адыграла тое, што рух Зямлі вакол сонца нераўнамерны: у розныя перыяды года яно рухаецца з рознай хуткасцю. Таму ў індыйскім календары летнія месяцы з’яўляюцца даўжэйшымі, а зімовыя — карацейшымі.

Індыйскі каляндар таксама звязаны з працягласцю месяцавага месяца. Пачатак кожнага месяца прыпадае на наступны дзень пасля надыходу поўнага месяца альбо маладзіка. Як вядома, 12 месяцавых месяцаў утвараюць толькі 354 дні. Таму для ўзгаднення іх працягласці з сонечным годам у кожны трэці год устаўляецца дадатковы 13-ы месяц (адыкмас), а каб зрабіць роўнымі месяцавыя і сонечныя месяцы, былі ўведзены дадатковыя дні (тытхы).

Кожны месяцавы месяц падзяляецца на дзве паловы: першая пачынаецца на наступны дзень пасля надыходу поўнага месяца і называецца «Паловай, якая цямнее», а другая пачынаецца з маладзіка і называецца «Паловай, якая робіцца святлейшай». У межах кожнай паловы падлік дзён вядзецца ад 1 да 15.

Усе рэгілійныя святы вызначаюцца паводле аднаго з месяцава-сонечных альбо месяцавых календароў. Так, свята «Дзівалі», прысвечанае багіні дабрабыту Лакшмі і богу Вішну, прыпадае на дзень маладзіка месяца Картыка. Падобна ў шмат якіх месцах Індыі вызначаюць пачатак новага года. У штаце Мадрас новы год сустракаюць на 15-ы дзень пасля «Дзівалі», гэта значыць калі надыходзіць поўны месяц.

Іншыя календары

У Індыі доўгі час выкарыстоўваліся і іншыя эры, як, напрыклад, эра Калі-юга, якая пачынаецца з 18 лютага 3102 года да н.э.; эра Нірвана, якая вядзе свой пачатак ад 543 года да н.э. — меркаванай даты смерці буды Сак'я-муні. Выкарыстоўвалася і эра Фазлі — адна з апошніх гістарычных эраў у Індыі. Яна была ўведзена падыхашахам Акбарам (1542—1606), але ёй карысталіся толькі ў афіцыйных дакументах. Пачаткам эпохі гэтай эры з’яўляецца дата 10 верасня 1550 года.

Гл. таксама

  • Індыйскі нацыянальны каляндар
  • Індыйскі грамадзянскі каляндар
  • Бікрам Самват

Літаратура

Tags:

Індуісцкія Календары ГісторыяІндуісцкія Календары Агульныя асновы падлікуІндуісцкія Календары Іншыя календарыІндуісцкія Календары Гл. таксамаІндуісцкія Календары ЛітаратураІндуісцкія КалендарыІндыяКаляндар

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Адам МіцкевічГеоргій МарчукАстравецМіжнародны жаночы дзеньВялікдзень1918АблігацыяПалац Румянцавых — ПаскевічаўМіхась СтральцоўБеларуская АЭСЛошыцкі сядзібна-паркавы комплексСімяон ПолацкіМінскае капішчаАбарона Брэсцкай крэпасці (1941)ГарбатаНіл ГілевічКазімір Вікенцьевіч КамейшаДзятлаваПабеда (Пухавіцкі раён)Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайныДзятлаўскі раёнЗапазычаныя словыКуфарВясёлкаСяброўстваПлошчы МінскаХто смяецца апошнім (п’еса)ПенякіНёманСпіс вуліц МінскаБайкаPornhubПаўстанне 1830—1831 гадоўПалессеЛюдзі на балоце (фільм)Беларуская моваПарламенцкія выбары ў Фінляндыі (1927)КанчатакПраспект Дзяржынскага (Мінск)Пятро ЖаўняровічУ краіне райскай птушкіКупаллеКастрычніцкая (станцыя метро, Мінск)Герб Беларускай Народнай РэспублікіБеларускі полк «Пагоня»ФК СмаргоньБрэстТалкачоваГядзімінас КіркіласПётр Міронавіч МашэраўКіраўнікі МінскаРэч ПаспалітаяІерусалімУсходнія могілкіСекс без пранікненняІван ЛуцкевічIva SativaДзве душыБеларускі аўтамабільны заводГерб АстраўцаAv.byМагіла льва (паэма)Беларускі фальклорВасіль ЦяпінскіВіцебскМанумент Перамогі (Мінск)ХезбалаАнальны сексЭякуляцыяСукенкаБерасцянка🡆 More