Нацыянальны музей мастацтва Каталоніі (катал.: Museu Nacional d’Art de Catalunya, ісп.: Museo Nacional de Arte de Cataluña, скар.
MNAC) — музей у Барселоне, створаны ў 1990 годзе ў выніку аб'яднання калекцый Музея сучаснага мастацтва і Музея мастацтва Каталоніі.
Нацыянальны музей мастацтва Каталоніі | |
---|---|
Museu Nacional d’Art de Catalunya Museo Nacional de Arte de Cataluña | |
Заснаваны | 1990 |
Адкрыты | 1934 |
Месцазнаходжанне | Барселона Palau Nacional Parc de Montjuïc 08038 Barcelona |
Наведвальнікі |
|
Праезд | метро Pl. Espanya |
Дырэктар | Josep Serra i Villalba[d] |
Адкрыты | аўт-сб 10-19, няд 10-14.30 |
museunacional.cat/… (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Музей з'яўляецца кансорцыумам горада Барселона і міністэрства культуры Каталоніі. Яго штаб-кватэра размяшчаецца ў Нацыянальным палацы ля падножжа гары Манжуік, адкрытым у 1929 годзе да Сусветнай выставе ў Барселоне. У склад MNAC таксама ўваходзяць яшчэ тры ўстановы культуры ў Вілановэ-і-ла-Жэльтру, Алотэ і Сіджэсэ.
Калекцыя раманікі лічыцца адной з самых поўных у свеце. Яе аснову ўтварае унікальны аддзел раманскіх фрэсак, экспануемых на адпаведным архітэктурным фоне. Некаторыя буйныя творы насценнага жывапісу XII і XIII стагоддзяў былі вывезены ў 1920-я гады з маленькіх цэркваў у Пірэнеях і былі адпаведнай кансервацыі. Акрамя таго ў калекцыю ўваходзіць аб'ёмны збор жывапісу па дрэве і драўлянай скульптуры.
Ядро гатычнай калекцыі музея ўтвараюць Каталонскі станковы жывапіс і скульптура, прадстаўленая некалькімі працамі Берната Мартарэля, Хаймэ Угу і Луіса Далмаў.
Мастацтва барока і рэнесансу прадстаўлена больш сціпла з прычыны меншай значнасці Каталоніі ў той перыяд, але тым не менш музей валодае значнымі творамі мастацтва XVI-XVIII стагоддзяў і не толькі каталонскага. Заслугоўваюць увагі працы Эль Грэка і Веласкеса. Калекцыя «Llegat Cambó» уяўляе выбітныя ўзоры італьянскага і французскага барочнага жывапісу, у прыватнасці, ранняга нідэрландскага жывапісу і італьянскага кватрачэнта. У экспазіцыю ўключаны таксама некаторыя экспанаты з фондаў Музея Ціс-Барнемісы.
Збор жывапісу мадэрну аб'ядноўвае вядомыя творы каталонскага мастацтва XIX і першай паловы XX стагоддзяў.
У музеі працуюць нумізматычны і гравюрны аддзелы, а таксама універсальная і мастацкая бібліятэкі. Акрамя выставачнай дзейнасці ў пастаяннай і зменнай экспазіцыях музей займаецца рэстаўрацыйнымі і кансервацыйнымі работамі.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Нацыянальны музей мастацтва Каталоніі, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.