Мінскі Аддзел Беларускага Таварыства Дапамогі Пацярпелым Ад Вайны

Мінскі аддзел Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны — дабрачынная арганізацыя для дапамогі бежанцам Першай сусветнай вайны; адзін з цэнтраў беларускага нацыянальнага руху.

Існаваў у Мінску з ліпеня 1915 па 1917 г. як аддзел Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны, створанага ў Вільні ў красавіку 1915 г.

Гісторыя

Дабрачынная і культурная дзейнасць

Аддзел налічваў каля 50 чалавек (снежань 1916). У камітэт праўлення аддзела ўваходзілі В. Чавусаў (старшыня), А. Лявіцкі (Ядвігін Ш.), У. Голуб (У. Галубок), А. Астрамовіч (А. Зязюля), В. Лявіцкая, Л. Сівіцкая (З. Верас) і яе маці Э. Сівіцкая, У. Фальскі, сярод актывістаў П. Аляксюк, М. Багдановіч, С. Плаўнік (З. Бядуля), А. Смоліч.

Аддзел адкрыў некалькі начных прытулкаў для бежанцаў, дзіцячы прытулак у Ратамцы (каля Мінска), 2 бясплатныя сталовыя, «Беларускую хатку», заснаваў 2 майстэрні. У красавіку-маі 1916 г. дзейнічалі курсы па садаводстве, гародніцтве і пчалярстве. У снежні 1916 г. хадайнічаў перад мінскім губернатарам аб правядзенні лекцыі Максіма Багдановіча «Беларускае адраджэнне» (хадайніцтва адхілена).

Ператварэнне ў мінскі Нацыянальны камітэт (1917)

У студзені 1917 г. аддзел узначаліў Раман Скірмунт, а намеснікам стаў Усевалад Фальскі.

Пасля Лютаўскай рэвалюцыі (1917) у Расіі аддзел аб'явіў сябе Нацыянальным камітэтам (на чале з Раманам Скірмунтам), ад імя якога ў Мінску была распаўсюджана ўлётка да працоўных аб неабходнасці ўтваварэння ўласнай беларускай дзяржаўнасці — у той час, калі ўсходняя і цэнтральная БеларусьМінскам) была пад кантролем Часовага ўрада Расіі, а заходняя — пад кантролем нямецкіх войскаў. Як вынікае з тэксту ўлёткі, галоўнай перашкодай на гэтым шляху кіраўнікам камітэта бачылася амаль поўная адсутнасць нацыянальнай свядомасці беларусаў і пачуцця народа адзінай зямлі з-за рознасці канфесій: «Мы не палякі і не рускія, мы ад вякоў сядзім тут. Мы гаспадары на сваёй роднай зямельцы. Мы, гаспадары гэтага краю, не будзем лічыцца парабкамі другіх народаў, як нас дагэтуль лічылі. Беларусы, мы адзін народ. Дык злучайцеся ў адно, бо ў еднасці сіла. Няхай нас ніхто не раздзяляе, хай не будзе сваркі між беларусам праваслаўным і католікам, бо ўсе мы дзеці адной маткі — Беларусі. Гняздом нашым хай будзе мінскі Беларускі камітэт».

4 сакавіка 1917 г. Раман Скірмунт на паседжанні Мінскага аддзела Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны выказаў прапанову абраць Лявона Зайца дэлегатам для кантактаў з Мінскім Саветам рабочых дэпутатаў. Сувязь гэтая, праўда, была непрацяглай. Пазней (за памкненні Скірмунта наладзіць сувязь таварыства і нацыянальнага камітэта з рабочымі Мінска для кансалідацыі сіл для дасягнення аўтаноміі Беларусі) сацыяліст Леанід Заяц абразліва абзаве Рамана Скірмунта «старым палітыкам і далёкабачным буржуем».

Першай палітычнай нацыянальнай акцыяй камітэта стала арганізацыя і правядзенне ў Мінску шматлюднай маніфестацыі 6 сакавіка 1917 г. у зале мінскай губернскай управы, дзе арганізатары выступілі з прамовамі на беларускай мове пра будучыню беларускага народа і «высокія чалавечыя ідэалы». неўзабаве яшчэ адной акцыяй Нацыянальнага камітэта стаў мітынг у Мінску, на якім выступілі Павел Аляксюк, Аркадзь Смоліч, Усевалад Фальскі і Фабіян Шантыр, якія віталі расійскую дэмакратыю, Мінскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў і заклікалі беларусаў да адзінства і арганізаванасці.

12 сакавіка 1917 г. у мінскім кінатэатры «Гигант» камітэт арганізаваў мітынг, на якім выступілі (на беларускай мове) Раман Скірмунт, доктар філасофіі Масоніус, Аркадзь Смоліч, Лявон Заяц, Павел Аляксюк, Фабіян Шантыр і Касцецкі. Сход, выказаўшы вітанне ветэранам беларускага руху (паручніку Шаблоўскаму і капітану Адамовічу, якія пацярпелі ад царскай улады), упершыню адкрыта выказаў патрабаванне аб афармленні палітычнай суб'ектнасці Беларусі ў форме аўтаноміі ў складзе федэратыўнай Расіі. Гэта быў максімум, чаго можна было патрабаваць у тагачасных умовах ад Часовага ўрада Расіі, які неафіцыйна стаяў на прынцыпе «адзінай і недзялімай Расіі». Патрабаванне планавалася агучыць і на Устаноўчым сходзе Расіі, які Часовы ўрад Расіі абвясціў правесці восенню 1917 г. — па пытанні дзяржаўнага ўладкавання новай Расіі: у рэзалюцыі мінскага схода было запісана: «Беларусы, стоячы на грунце краёвай аўтаноміі, будуць выбіраць ва ўстаноўчы сход грамадзян, якія падзяляюць гэты прынцып». Пасля мітынгу камітэт правёў кампанію «Дзень беларускага значка» па збору сродкаў на беларускі нацыянальны друк: прадаваліся беларускія нацыянальныя значкі з нацыянальных колераў Беларусі — чырвонага і белага. Газета «Минская газета» ад 14 сакавіка 1917 г. паведамляла, што ў гэты дзень на вуліцах Мінска «ўпершыню забытая мова забытай беларускай вёскі дамінавала ўсюды: на вуліцах, у кавярнях, кінематографах».

Паводле ўспамінаў Вінцэнта Гадлеўскага, выступленні Рамана Скірмунта на беларускіх сходах «выдзяляліся і зместам і формай. Яны былі заўсёды высокапатрыятычныя з беларускага пункту гледжання і часам нават проста рэвалюцыйныя, што выклікала ў прысутных буру воплескаў». Відавочнай бачылася сучаснікам падзей мэтанакіраванасць Скірмунта ў адносінах палітычнай суб'ектнасці Беларусі. Макар Краўцоў (Касцевіч) успамінаў пазней: «Калі Скірмунт у кожнае слова стараўся ўлажыць праграму, дык Шантыр спяваў гімны рэвалюцыі проста за тое, што яна ўжо сталася, што яна ёсць. Абодва яны былі тады разам, за адным столікам прэзідыуму».

Праграма камітэта, дзе пераважалі прадстаўнікі Беларускай сацыялістычнай грамады, выказвала патрабаванне 8-гадзіннага працоўнага дня, гарантавання мінімуму зарабатнай платы, але з падачы яго кіраўніцтва на чале са Скірмунтам імкнулася не падкрэсліваць класавых адрозненняў, а акцэнтаваць увагу на патрабаванні аўтаноміі Беларусі ў складзе Расіі.

Нацыянальны камітэт у сярэдзіне сакавіка 1917 г. у Мінску прыцягнуў актывістаў БСГ да стварэння цэнтра асветы навакольнага сялянства. Таксама ў выніку агульнага сходу служачых губернскага камітэта ўдалося арганізаваць спецыяльную камісію, якая стварыла Часовы мінскі камітэт прапаганды асноў новага грамадскага ладу (Сяргей Кавалік, Павел Аляксюк, У. Марзон і інш.) і пачаць збор ахвяраванняў для арганізацыі такой прапаганды на рускай і беларускай мовах. Першы мітынг з такой тэматыкай быў арганізаваны 27 сакавіка 1917 г. у Смалявічах.

Самай галоўнай акцыяй беларускага Нацыянальнага камітэта ў Мінску, які станавіўся важным палітычным цэнтрам беларускага руху па стварэнні палітычнай суб'ектнасці Беларусі (ва ўмовах калі Вільня знаходзілася пад нямецкай уладай), было правядзенне 25-27 сакавіка 1917 г. З'езда беларускіх нацыянальных арганізацый (1917), які абраў Беларускі нацыянальны камітэт.

Зноскі

Літаратура

Tags:

Мінскі Аддзел Беларускага Таварыства Дапамогі Пацярпелым Ад Вайны ГісторыяМінскі Аддзел Беларускага Таварыства Дапамогі Пацярпелым Ад Вайны ЛітаратураМінскі Аддзел Беларускага Таварыства Дапамогі Пацярпелым Ад Вайны19151917Беларускае таварыства дапамогі пацярпелым ад вайныВільняМінскПершая сусветная вайна

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Дэвід Лойд ДжорджКупаллеГалілеа ГалілейНарвасадатаАляксей ДудараўМішэль АбамаВыклічнікЗборная Расіі па футболеПрэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2025)Карэнныя амерыканцы ЗШАПутумаёНасякомыяАнтон АўсянікУітні Х’юстанФанемаAv.byІсакратБаальбекM8L8THТадэвуш ТышкевічГенры ФордРадаводСвяшчэнная Рымская імперыяДагавор аб забароне выпрабаванняў ядзернай зброі ў атмасферы, касмічнай прасторы і пад вадойВалянцін Паўлавіч ТаўлайПалавы актНазоўнікКузьма ЧорныКірыла ТураўскіТомас МорМонатэізмСяргей ШупаМіхась СтральцоўМарфінСтакгольмАлесь РазанаўНіл ГілевічАлесь АдамовічЧабор звычайны.tgШарашоваGoogleРадучы (вёска)Луі ДавуДоцішкіМарына Вітальеўна ВасілеўскаяПнеўманіяКаскадныя табліцы стыляўЛа-Хоя (Каліфорнія)Полк КаліноўскагаМексікаПадобнасць (геаметрыя)EdisonPtsЭдуард Сямёнавіч НіканораўКузьмінічы (Чавускі раён)Палівальны панядзелакМіцыпсаМіхась ЗарэцкіПарэміялогіяСтаніслаў Нікадзімавіч Булак-БалаховічБеларускі полк «Пагоня»Вялікая пандаПанграмаАмерыканскае матэматычнае таварыстваКарл X БурбонЗмітрок БядуляСёмы сынСяргей Пятровіч ГурулёўМесны склонАсіміляцыя талышоўБеларуская мова🡆 More