Мікель Артэта

Міке́ль Артэ́та Аматрыяі́н (баскск.: Mikel Arteta Amatriain; нар.

26 сакавіка 1982, Сан-Себасцьян, Іспанія) — іспанскі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. Паводле нацыянальнасці з’яўляецца баскам. У цяперашні час з’яўляецца галоўным трэнерам лонданскага «Арсенала».

Футбол
Мікель Артэта
Мікель Артэта
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Мікель Артэта Аматрыяін
Мянушка Артыст (ісп.: El Artista)
Нарадзіўся 26 сакавіка 1982(1982-03-26) (42 гады)
Грамадзянства Мікель Артэта Іспанія
Рост 175 см
Вага 65 кг
Пазіцыя цэнтральны паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Англія Арсенал
Пасада галоўны трэнер
Маладзёжныя клубы
1994—1997 Іспанія Антыгуока
1997—1999 Іспанія Барселона
Клубная кар’ера
1999—2002 Іспанія Барселона 0 (0)
1999   Іспанія Барселона C 5 (1)
1999—2001   Іспанія Барселона B 42 (3)
2001—2002   Францыя Пары Сен-Жэрмен 31 (2)
2002—2004 Шатландыя Рэйнджэрс 50 (12)
2004—2005 Іспанія Рэал Сасьедад 15 (1)
2005   Англія Эвертан 12 (1)
2005—2011 Англія Эвертан 174 (28)
2011—2016 Англія Арсенал (Лондан) 110 (14)
Нацыянальная зборная
1998—1999 Іспанія Іспанія (да 16) 10 (4)
1999 Іспанія Іспанія (да 17) 7 (0)
1999—2001 Іспанія Іспанія (да 18) 13 (1)
2002—2003 Іспанія Іспанія (да 21) 12 (2)
Трэнерская кар’ера
2016—2019 Англія Манчэстэр Сіці трэнер
2019— Англія Арсенал (Лондан)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пачаўшы дарослую кар’еру ў «Барселоне», пазней змяніў некалькі клубаў, а з 2005 года стала гуляў у англійскім «Эвертане», пакуль у апошнія дні трансферанага акна на пачатку сезона 2011/12 не быў падпісаны «Арсеналам». У маі 2016 года пакінуў «Арсенал» па заканчэнні кантракта і завяршыў кар’еру.

Клубная кар’ера

Мікель пачаў футбольную кар’еру ў клубе «Антыгуока» ў родным горадзе Сан-Себасцьян, дзе пасябраваў з паўабаронцам Хабі Алонса з той прычыны, што яны разам гулялі кожныя выходныя. У хуткім часе Мікель з’ехаў у «Барселону», дзе гуляў за рэзервовую каманду, але прабіцца ў галоўную каманду клуба не здолеў, пасля чаго з’ехаў у шатландскі «Рэйнджэрс».

У шатландскім клубе Артэта атрымаў шэраг трафеяў, а таксама любоў заўзятараў брытанскага клуба. Аднак у 2004 годзе ігрок вярнуўся на радзіму, каб выступаць за «Рэал Сасьедад» разам са сваім сябрам Хабі Алонса, які аднак з’ехаў у тым сезоне ў «Ліверпул». На наступны год, Артэта далучыўся да складу англійскага «Эвертана», дзе паводле задумы Дэвіда Моеса, павінен быў замяніць дацкага паўабаронцу Томаса Гравесена. У хуткім часе ігрок стаў футбалістам асноўнага складу клуба, артымаўшы шэраг узнагарод лепшага іграка клуба.

31 жніўня 2011 года склаў 4-гадовы кантракт з лонданскім «Арсеналам», які заплаціў за іспанца 10 мільёнаў фунтаў. Пазней паўабаронца стаў капітанам «Арсенала». У маі 2016 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры.

Трэнерская кар’ера

Пасля заканчэння гульнявой кар’еры ў 2016 годзе стаў памочнікам трэнера Хасепа Гвардыёлы ў «Манчэстэр Сіці». У снежні 2019 года ўзначаліў лонданскі «Арсенал», падпісаўшы кантракт да 2023 года.

Дасягненні

«Рэйнджэрс»:

  • Чэмпіён Шатландыі: 2003
  • Уладальнік Кубка Шатландыі: 2003
  • Уладальнік Кубка лігі Шатландыі: 2003

«Арсенал»:

Зноскі

  • Arteta joins Arsenal on a four-year deal. Arsenal.com.
  • Микель Артета объявил о завершении карьеры. football.by.
  • Артета возглавил «Арсенал». Контракт на 3,5 года. by.tribuna.com.
  • Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Мікель Артэта, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Мікель Артэта Клубная кар’ераМікель Артэта Трэнерская кар’ераМікель Артэта ДасягненніМікель Артэта СпасылкіМікель Артэта198226 сакавікаІспаніяБаскская моваБаскіСан-СебасцьянФК Арсенал Лондан

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    11-я асобная механізаваная брыгадаМарыя ГжэгажэўскаяOnliner.byСцяг БеларусіНазоўны склонКрэўская уніяКупаллеАтамная арбітальХайкуЛарыса ГеніюшРэчыцаЭсэСлонімТалеркаПітэр ФондаПрэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2025)БелсатКафедральны касцёл Святога Францішка КсаверыяМагіла льва (паэма)HahniidaeАлесь БачылаМікола ГамолкаАлесь АркушВялікабрытаніяЖавальная гумкаАнтыінтэлектуалізмСтоле СандбекФранцішак БагушэвічСуспензіяБеларускі дзяржаўны ўніверсітэтКалыханка (тэлеперадача)Другая сусветная вайнаПрылівы і адлівыБульбаФелікс МендэльсонТочка BYГарады БеларусіТыянептынКазімір Вікенцьевіч КамейшаAvesПаводка на Урале (2024)АдраджэннеЧасопісМезонРыфмаЛітаграфіяNürnbergГальяш ЛеўчыкЛявон ВаласюкПародыяВіленская беларуская гімназіяУладзімір Пятровіч БутрамееўТаварыства вольных літаратараў1943Анатоль Мікалаевіч ЗэкаўІрына Уладзіміраўна ДрыгаХто смяецца апошнім (п’еса)Леанард Габрыэль ПацейВіктар КазькоУніверсітэт Султана КабусаGoogleЯнка КупалаАзартная гульняБеларускі нацыянальны касцюмЛітаратура і мастацтва (газета)Трусы (жывёлы)ПесахЗакаханасцьЗінаіда Іосіфаўна ДудзюкШыманаў КутУсход АФКНідэрландская моваШвагерМірскі замакСымон БудныКлаўдзіа МантэвердзіXXI стагоддзе🡆 More