Марыя Роўда

Мары́я Ро́ўда (Марыя Аляксееўна Салаўёва, нар.

26 ліпеня 1975, Мінск) — беларуская пісьменніца.

Марыя Роўда
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 26 ліпеня 1975(1975-07-26) (48 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменніца, філолаг, scholar of English, перакладчыца
Мова твораў беларуская

Біяграфія і творчасць

Вышэйшую адукацыю атрымала ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце па спецыяльнасці «выкладчык англійскай і нямецкай моў» (1992–1997). У 1996 годзе на працягу аднаго семестра стажыравалася ва Універсітэце даліны Тэмзы, Лондан.

У 2005 годзе абараніла ў МДЛУ кандыдацкую дысертацыю па германістыцы ў галіне дыскурсійна-кагнітыўнага аналізу тэксту на тэму «Роля дыстантных адносінаў у структураванні і разуменні англійскага мастацкага тэксту».

Яе творы друкаваліся ў газеце «Наша Ніва» і часопісе «ARCHE Пачатак» з сярэдзіны 1990-х гг. Проза Роўды вылучалася вытанчанай стылістыкай і ўвагай да структуры сюжэту.

У 2015 г. выйшаў яе зборнік «Клінічны выпадак, альбо дарэмныя ўцёкі».

Паводле анатацыі, у цэнтры ўвагі большасці тэкстаў — «моладзь дзевяностых, якая шукае сябе, сапраўднае каханне і свае карані на разломе часу, калі здаецца, што паўстае цалкам новая краіна». Кніга складзеная з твораў, якія выходзілі ў 1990-2000-х гг., і некаторых новых прац.

Зборнік ўвайшоў у доўгі спіс прэміі Гедройца 2016 г.

Меркаванні крытыкаў

«Стылёва піша Марыя Роўда: нервы, розум, каліва сцярвознасці, іронія, адсутнасць паныласці, нетыповасць для беларускай літаратуры — яе лірычная гераіня вырозніваецца на тле іншых лірычных гераінь. Цікава, а як бы аўтарка пісала ад мужчынскага імя? Якім бы быў яе герой у рамане?» (Наталка Бабіна).

Бібліяграфія

  • «Вырві гэта з мяне» — «Наша Ніва», (1993)
  • «Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі» («Наша Ніва», 1997)
  • «1896» (ARCHE Пачатак, № 1 2002)
  • «Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі» (Мінск, серыя «Кнігарня пісьменніка» СБП, 2015).

Зноскі

Спасылкі

Tags:

Марыя Роўда Біяграфія і творчасцьМарыя Роўда Меркаванні крытыкаўМарыя Роўда БібліяграфіяМарыя Роўда СпасылкіМарыя Роўда197526 ліпеняМінскПісьменніца

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Алесь Мікалаевіч КарлюкевічГомельская вобласцьЛюдміла РублеўскаяПаўднёвая КарэяІван ШамякінVII Усебеларускі народны сходАнглійская ВікіпедыяКрапыўныцкыУладзімір Аляксандравіч ЗяленскіМікола МаляўкаЖуравіныПрыназоўнікСпіс журчалак БеларусіГнітка, Максім ПятровічКанскі кінафестываль 1956Свабодныя матэрыялыКацярына Станіславаўна Хадасевіч-ЛісаваяЛеанід Дранько-МайсюкБярозка (часопіс)НарвасадатаТамара ХанумКірыла ТураўскіНовая зямля (паэма)Тураў2 маяНіна БадрычМайк МаерсРоднае слова (часопіс)Марыя I ЦюдарТрагедыя ў НалібокахАбарона Брэсцкай крэпасці (1941)RSSКрайняя плоцьВасіль БыкаўМікола ЯнчанкаРыгор БарадулінМікалай Ягоравіч МатукоўскіАйртан СенаVGA (раздым)СловазлучэннеКлафуціЯўгенія ЯнішчыцПол ОстэрЛексікаМіхась ЛынькоўЛірыкаНарысВіцебская вобласцьПлошча Дзяржаўнага Сцяга (Мінск)Пурпурны колерЗлыя лікіRadioheadСпіс памерлых у 2024 годзеDie ZeitДанута Іванаўна Бічэль-ЗагнетаваСтолінХраналогія суданскага канфлікту (2024)ПлоўЛюдамонтБеларуская літаратураКанфлікт у Судане (з 2023)12 маяКрыстафер КіганКвэньяМіхась БашлакоўЧарвяга кольчатаяЮн Сок ЁльТындэйлскі ўніверсітэтGemeinsame NormdateiБагуслаўскі фальварак🡆 More