1481 Змова Князёў Вялікага Княства Літоўскага

Змова князёў Вялікага Княства Літоўскага, выкрытая ў Кіеве ў 1481 годзе, складзеная ў колах арыстакратыі Вялікага Княства Літоўскага, узначаленая слуцкім князем Міхаілам Алелькавічам, яго стрыечным братам Фёдарам Іванавічам Бельскім і Іванам Гальшанскім-Дубровіцкім.

Змоўшчыкі планавалі забіць вялікага князя і польскага караля Казіміра Ягайлавіча, калі той прыедзе ў Кобрын на вяселле Фёдара Бельскага і Ганны Кобрынскай, і ўзвесці на велікакняжацкі сталец Міхаіла Алелькавіча. Змова была выкрыта, і 30 жніўня 1481 года ў Вільні Міхаіл Алелькавіч і Іван Гальшанскі-Дубровіцкі прылюдна пакараны адсячэннем галавы. Бельскі здолеў уцячы ў Маскву.

Змоўшчыкі і тая частка буйных феадалаў Вялікага Княства Літоўскага, на каго яны абапіраліся, былі незадаволеныя ўнутранай палітыкай Казіміра Ягайлавіча, адначасова і польскага караля — занядбаннем ім праблем Княства, яго нязгодай саступіць велікакняжацкі сталец, прыніжэннем ім палітычнай ролі буйной арыстакратыі.

Адносна ролі нацыянальна-рэлігійнага фактару ў змове думкі разыходзяцца — адны аўтары мяркуюць, што аснова незадаволенасці вычэрпвалася крыўдай старой арыстакратыі за ліквідацыю ўдзелаў, а ўся акцыя была родавай акцыяй Алелькавічаў. Які-небудзь нацыянальны або рэлігійны характар у такім выпадку адмаўляецца цалкам. Іншыя аўтары ўказваюць на падтрымку змовы з боку пэўнага кола феадалаў, якія былі ў апазіцыі да пракаталіцкіх кіраўнікоў Вялікага Княства Літоўскага, і сярод якіх былі адчувальным сепаратысцкія прамаскоўскія настроі.

Адпаведна, і планаваны пераход змоўшчыкаў са сваімі землямі «да ракі Бярэзіны» пад уладу маскоўскага вялікага князя называецца, або рэакцыяй змоўшчыкаў на выкрыццё, або загадзя запланаванымі дзеяннямі па выхадзе з-пад улады вялікага князя літоўскага.

Зноскі

Літаратура

  • Нарысы гісторыі Беларусі. У 2-х ч. Ч. 1. М. П. Касцюк, У. Ф. Ісаенка, Г. В. Штыхаў і інш. — Мн.: Беларусь, 1994. — 527 с.: іл. ISBN 5-338-00929-3 (ч. 1), ISBN 5-338-01083-6
  • Сагановіч Г. Нарыс гісторыі Беларусі ад старажытнасці да канца XVIII стагоддзя. — Мінск: Энцыклапедыкс, 2001. — 412 с. — ISBN 985-6374-34-2
  • Чыгрынаў П. Г. История Беларуси с древности до наших дней: Учеб. пособие / П. Г. Чигринов. — Мн.: Книжный Дом, 2004. — 672 с. ISBN 985-428-804-8

Tags:

Іван Юр’евіч Гальшанскі-ДубровіцкіВялікае Княства ЛітоўскаеКіеўМіхаіл АлелькавічФёдар Іванавіч Бельскі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Алег Антонавіч ЛойкаКрыптавалютаБайкаБеларусь перадусім!Амерыканскія грыфы1107Пагоня (гімн)ГарабурдаВальпургіева ночТрусы (жывёлы)2011 год у гісторыі кіноРуская літаратураЕўрапейскі СаюзЗмітрок БядуляВялікае Княства ЛітоўскаеПалавыя губыФранцішак БагушэвічЭнрыка КарузаВінцэнт Дунін-МарцінкевічПолацкПрыгажосцьАдам МіцкевічСкланеннеСказФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіЯцвягіПеніс чалавекаВясёлка (часопіс)Хто смяецца апошнім (п’еса)Анатоль Мікалаевіч ЗэкаўНатуралізм (жывапіс)Тадзіяна Тодараўна КляшторнаяФК СандэрлендMediaWikiПалескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнікАрына Сяргееўна СабаленкаБарыс Ісакавіч НасоўскіУніверсітэтРэкі і каналы БеларусіПлошча Незалежнасці (Мінск)Медаль Францыска СкарыныКастусь ЖукДыялекты беларускай мовыТраецкае прадмесцеСідрАбарона Брэсцкай крэпасці (1941)УвасабленнеЗыслаў востраўРэгіянальная газетаСкаўцкі рух18У краіне райскай птушкіДавід ГільбертМытваWordPressКот свойскіПрэзідэнт АфганістанаЗубр у БеларусіПомнік Якубу Коласу (Мінск)Каталін НовакУладзімір КараткевічПятрусь БроўкаТадэвуш КасцюшкаПратэсты ў Беларусі (2020—2021)МінетАльгерд БахарэвічМайкл Кларк ДунканСымон БудныПершая сусветная вайнаАнатоль ВярцінскіПравы ЛГБТ у БеларусіДзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі БеларусьКрэўская унія🡆 More