Жалезны Век На Беларусі

Жалезны век — трэці перыяд у гісторыі чалавецтва (пасля каменнага і бронзавага вякоў).

На тэрыторыі Беларусі пачаўся ў VIIVI ст. да н. э., калі плямёны, што жылі тут, навучыліся здабываць жалеза і вырабляць з яго прылады працы, зброю, упрыгожанні. Працягваўся да канца V ст. н. э.

Жалезны Век На Беларусі
Жалезныя нажы. Позні жалезны век. Знойдзены на тэрыторыі Беларусі.

Агульныя звесткі

Жалеза выплаўлялі з балотнай руды ў невялікіх паўшарападобных печах-домніцах. У працэсе археалагічных даследаванняў на гарадзішчах каля вёсак Лабэншчына Мінскага, Свідна Лагойскага, Канькі Віцебскага раёнаў выяўлены амаль цэлыя печы-домніцы, каля вёсак Урагава Верхнядзвінскага і Новы Болецк Гарадоцкага раёнаў — майстэрні, у якіх апрацоўвалі жалеза.

3 вынаходствам жалеза галоўным заняткам старажытных плямён станавілася ляднае (падсечнае) земляробства, а з яго развіццём павысілася гаспадарчае значэнне жывёлагадоўлі. Паляванне, рыбалоўства і збіральніцтва паступова ператвараліся ў дапаможны занятак. Развівалася рамяство — апрацоўка дрэва і косці, бронзаліцейная справа, прадзіва, ткацтва, пляценне, ганчарства. Людзі пачалі будаваць больш складаныя жылыя і гаспадарчыя пабудовы.

Археалагічныя культуры на тэрыторыі Беларусі

У 7—3 ст. да н. э. тэрыторыю сучасных Гомельскай, Магілёўскай, поўдня Мінскай і Брэсцкай абласцей займалі плямёны мілаградскай культуры. Яны выраблялі жалезныя прылады працы і зброю, бронзавыя ўпрыгожанні, карысталіся кругладонным гладкасценным посудам, верхнюю частку якога арнаментавалі ямкамі і насечкамі. Своеасаблівая рыса гэтай культуры — гліняныя фігуркі жывёл, якія, відаць, мелі культавае прызначэнне.

На захадзе Брэсцкай вобласці, дзе ў пачатку жалезнага веку жылі позналужыцкія плямёны, у 4—2 ст. да н. э. з тэрыторыі Польшчы пашырыліся плямёны паморскай культуры (усходнепаморскай культуры). Іх помнікі — неўмацаваныя паселішчы і бескурганныя могільнікі з 4 відамі пахаванняў: абкладзеныя камянямі, урнавыя, падклёшавыя (урна накрыта вялікім гаршком — «клёшам») і ямныя. Большасць даследчыкаў лічыць паморскую культуру славянскай.

На тэрыторыі сучасных Гомельскай, Магілёўскай, большай часткі Брэсцкай і поўдня Мінскай абласцей, дзе раней жылі плямёны мілаградскай і паморскай культур, у 3 ст. да н. э. склалася зарубінецкая культура. Яе насельніцтва карысталася сякерамі-кельтамі, сярпамі, лістападобнымі наканечнікамі коп'яў, дроцікамі скіфскага і кельцкага тыпаў, вырабляла грубаляпны і глянцаваны посуд, падтрымлівала сувязі са скіфамі, сарматамі, кельтамі, гарадамі Паўночнага Прычарнамор'я і інш. На думку многіх даследчыкаў, гэта культура таксама належала славянам.

Жалезны Век На Беларусі 
Падвеска-лунніца з выемкавай чырвонай эмаллю. І — ІІІ ст. Бронза, эмаль. Кіеўская культура. Селішча Адаменка, Быхаўскі раён, Магілёўская вобласць. Археалагічныя раскопкі Л. Д. Побаля.

У 2-й чвэрці 1-га тысячагоддзя н. э. у Верхнім і Сярэднім Падняпроўі з'явіліся плямёны кіеўскай культуры (Адаменка, Новы Быхаў, Тайманава, Чырвоная Зорка Быхаўскага раёна). У яе генезісе некаторыя даследчыкі адзначаюць важнае значэнне зарубінецкіх старажытнасцей і нават вылучаюць яе ў позні этап зарубінецкай культуры або ў самастойную позназарубінецкую культуру.

На тэрыторыі Паўднёвай Беларусі ў 5—7 ст. жылі плямёны калочынскай культуры (Калочын Рэчыцкага, Шчаткава Бабруйскага, Нісімкавічы Чачэрскага раёнаў).

Жалезны Век На Беларусі 
Фібула падковападобная з выемкавай чырвонай эмаллю. І — ІІІ ст. Бронза, эмаль. Культура штрыхаванай керамікі. Гарадзішча Малышкі, Вілейскі раён, Мінская вобласць. Археалагічныя раскопкі А. Р. Мітрафанава.

У 7—6 ст. да н. э. — 4—5 ст. н. э. тэрыторыю Цэнтральнай Беларусі насялялі плямёны культуры штрыхаванай керамікі. Яны выраблялі жалезныя прылады працы і зброю, бронзавыя ўпрыгожанні, карысталіся слоікападобнымі пасудзінамі і вастрарэбрымі гаршкамі са штрыхаванай паверхняй.

Жалезны Век На Беларусі 
Фібула з выемкавай чырвонай і аранжавай эмаллю. І — ІІІ ст. Бронза, эмаль. Лукомль, Чашніцкі раён, Віцебская вобласць. Археалагічныя раскопкі Г. В. Штыхава.

На тэрыторыі Паўночнай Беларусі ў 8 ст. да н. э. — 4 ст. н. э. жылі плямёны днепра-дзвінскай культуры, якія на раннім этапе выраблялі прылады працы і ўпрыгожанні з каменю і косці, на познім — з жалеза і бронзы, а таксама гладкасценныя слабапрафіляваныя і слоікападобныя пасудзіны.

У 2-й пал. 2 — канцы 4 ст. н. э. у заходнія раёны Беларускага Палесся праніклі плямёны вельбарскай культуры (Брэсцкі бескурганны могільнік).

3 6 ст. на поўдні Беларусі рассяліліся плямёны пражскай культуры (культура тыпу Карчак), якія выраблялі высокія слабапрафіляваныя ляпныя гаршкі з максімальна расшыраным тулавам у верхняй частцы, звужанымі горлам і дном, апушчаным плечуком, кароткай прамой або ледзь адагнутай шыйкай.

Жалезны Век На Беларусі 
Рэканструкцыя інгумацыі жалезнага века ў музеі гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

У 8—9 ст. посуд набыў больш развітую прафіляваную форму: адагнутую шыйку, прыўзнятыя плечукі, больш пукатае тулава, шмат пасудзін арнаментавана (культура тыпу Лукі Райкавецкай). У цэнтральнай частцы і на поўдні тэрыторыі Беларусі, а таксама ў суседніх раёнах Верхняга Падняпроўя ў 3-й чвэрці 1-га тысячагоддзя н. э. пашырыліся помнікі банцараўскай культуры, для якой характэрны слабапрафіляваныя ляпныя пласкадонныя гаршкі з крыху адагнутым венчыкам, слабавыражанай шыйкай, моцна апушчаным плечуком, злёгку пукатым тулавам, а таксама круглабокія цыліндраканічныя і міскападобныя пасудзіны.

У 6—9 ст. у славян, якія насялялі тэрыторыю Беларусі, адбываўся пераход ад першабытнаабшчыннага ладу да феадальнага.

Літаратура

  • Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкал.: В. В. Гетаў [і інш.]. — Мн.: БелЭн, 1993.
  • Жалезны век // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 305. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкі

Tags:

Жалезны Век На Беларусі Агульныя звесткіЖалезны Век На Беларусі Археалагічныя культуры на тэрыторыі БеларусіЖалезны Век На Беларусі ЛітаратураЖалезны Век На Беларусі СпасылкіЖалезны Век На БеларусіV стагоддзеVI стагоддзе да н.э.VII стагоддзе да н.э.Бронзавы век на БеларусіЖалезаЖалезны векКаменны век на Беларусі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

YouTubeВасіль ЦяпінскіАгнешка Рамашэўска-ГузыГерб Новага Двара (Шчучынскі раён)Знак бядыПагром грамадскіх арганізацый у Беларусі (2021)Уладзімір ДубоўкаНапалеон ОрдаКанавалавэ (Канатопскі раён)Наша Ніва (1906)Максім ТанкБеларусь 2Мы ідзём шырокімі паляміiwde3ПрыпяцьФрэдэрыктанскі ўніверсітэтАнтон Гадзімавіч МатолькаМастацкая літаратураMuhriaВялікая Айчынная вайнаІрына Уладзіміраўна ДрыгаГеоргій МарчукКобрынОршаЗямля пад белымі крыламі383-і знішчальны авіяцыйны полк СПАІгар Хведаравіч СідарукКолеры нацыіКалізейПрэдыкатывыПалесцінцыЧас UnixБеларускі ПЭН-цэнтрЗаслужаны дзеяч культуры Рэспублікі БеларусьНарысІсландская кронаАндрэй Мікалаевіч МукавозчыкПрыгоннае праваРэпартажХрыстос прызямліўся ў ГародніЧжэн ЦзасіньАлесь ТаболічПаўстанне 1863—1864 гадоўJava (мова праграмавання)ПалессеАнальны сексКансорцыум Сусветнага павуцінняДзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі БеларусьBingXАлесь КажадубНасельніцтва БеларусіКальварыйскія могілкіЗапазычаныя словыКарлес ПучдэмонВасіль ВіткаФранцішак БагушэвічТраецкае прадмесцеКіеўская РусьАдвакаты, пазбаўленыя ліцэнзіі ў час палітычнага крызісу ў БеларусіУліковы запіс MicrosoftМайЧырвоная кніга Рэспублікі БеларусьВілейкаБеларускі алфавітБеларускія народныя танцыbyovqГасцінец (значэнні)Бярозка (часопіс)Юрый Уладзіміравіч ЖыгамонтВікіДом урада (Мінск)НароўляКвэньяУльяна Цвярская🡆 More