Ерэванскі Метрапалітэн

Ерэванскі метрапалітэн, поўная назва Ерэванскі метрапалітэн імя Карэна Дземірчана (арм.: Կարեն Դեմիրճյանի անվան Երևանի Մետրոպոլիտեն) — лінія метрапалітэна ў Ерэване (Арменія).

Ерэванскі метрапалітэн
Ерэванскі Метрапалітэн
Інфармацыя
Краіна Ерэванскі Метрапалітэн Арменія
Горад Ерэванскі Метрапалітэн Ерэван
Дата адкрыцця 7 сакавіка 1981
Даўжыня ліній 12,1 км
Колькасць станцый 10
Колькасць ліній 1 (падзяляецца на 2)
Пасажырапаток за дзень 40000
Пасажырапаток за год 14929100
Схема ліній
mini
Ерэванскі Метрапалітэн
Давідашэн
Ерэванскі Метрапалітэн
Назарбекян
Ерэванскі Метрапалітэн
Ачапняк
Ерэванскі Метрапалітэн
абаротны тупік
Ерэванскі Метрапалітэн
Дружба
Ерэванскі Метрапалітэн
Маршал Баграмян
Ерэванскі Метрапалітэн
Маладзёжная
Ерэванскі Метрапалітэн
Плошча Рэспублікі
Ерэванскі Метрапалітэн
Заравар Андранік
Ерэванскі Метрапалітэн
Ерэванскі Метрапалітэн Ерэванскі Метрапалітэн
Давід Сасунскі
Ерэванскі Метрапалітэн Ерэванскі Метрапалітэн
ПТО «Давід Сасунскі»
Ерэванскі Метрапалітэн
Ерэванскі Метрапалітэн
Ерэванскі Метрапалітэн
Завадская
Ерэванскі Метрапалітэн
Ерэванскі Метрапалітэн
Шэнгавіт
Ерэванскі Метрапалітэн Ерэванскі Метрапалітэн
Плошча Гарэгіна Нждэ
Ерэванскі Метрапалітэн
Ерэванскі Метрапалітэн Ерэванскі Метрапалітэн
ТЧ-1 «Шэнгавіт»
Ерэванскі Метрапалітэн
Чарбах

Гісторыя

Будаўніцтва пачата ў 1972 годзе як лінія метратрама, па ходзе перапланавана ў метрапалітэн.

Адкрыццё адбылося 7 сакавіка 1981 года.

Апісанне

Налічвае 10 станцый, размешчаных на адной лініі і адной аднакалейнай галіне «Шэнгавіт» — «Чарбах», агульная працягласць ліній — 12,1 км. Лінію абслугоўвае адзінае электрадэпо «Шэнгавіт».

Рух цягнікоў па асноўнай лініі ад станцыі «Дружба» да станцыі «Плошча Гарэгіна Нждэ» ажыццяўляецца па звычайнай схеме. Ад станцыі «Шэнгавіт» да станцыі «Чарбах» ходзіць цягнік-човен. Для гэтага цягніка не прадугледжана асобнай каляі, таму выкарыстоўваецца правая пры руху ад цэнтра каляя. Цягнік ад станцыі «Чарбах» прыбывае на станцыю «Шэнгавіт» у інтэрвале паміж прыбыццём цягнікоў па асноўнай лініі. Пасля гэтага машыніст пераходзіць у іншую кабіну і цягнік адпраўляецца назад на станцыю «Чарбах».

Аб’явы ў метро гучаць на армянскай і англійскай мовах, назвы станцый напісаны на армянскай і рускай мовах, шыльды з указаннем кірункаў руху цягнікоў напісаны на армянскай, рускай і англійскай мовах. Пасля роспуску СССР у эмблеме ерэванскага метрапалітэна літара «М» заменена на армянскую літару «Մ».

Рухомы састаў

На лініі выкарыстоўваюцца двухвагонныя цягнікі, якія складаюцца з галаўных вагонаў тыпу 81-717, то бок без прамежкавых вагонаў тыпу 81-714, якія знаходзяцца ў дэпо на кансервацыі. З верасня 2011 года пачалася мадэрнізацыя вагонаў 81-717.

На адгалінаванні «Шэнгавіт» — «Чарбах» выкарыстоўваецца аднавагонны цягнік.

Гл. таксама

Зноскі

Tags:

Ерэванскі Метрапалітэн ГісторыяЕрэванскі Метрапалітэн АпісаннеЕрэванскі Метрапалітэн Рухомы састаўЕрэванскі Метрапалітэн Гл. таксамаЕрэванскі МетрапалітэнАрменіяАрмянская моваЕрэванМетрапалітэн

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Gemeinsame NormdateiБеларускі алфавітЖураўліны крыкМарокаЗлучаныя Штаты АмерыкіПавятовы соймікРаман Аляксандравіч СкірмунтЯзэп Нарцызавіч ДраздовічЗюзяГерб СеўтыРыгор БарадулінІталіяГрэцыяКандрат КрапіваДжэрсіНаша Ніва (1991)Палавыя губыДжон Рональд Руэл ТолкінЛідаВ’етнамРэфармацыяРуская ВікіпедыяВялікдзеньЗагляне сонца і ў наша аконцаСерабрыстая чайкаУругвайЭтнічная тэрыторыя беларусаўАрлан-даўгахвост\u0411\u0430\u0433\u0440\u0430\u0448\u043a\u0451\u043b\u044cВацлаў ЛастоўскіАўтамагістраль УралДыялекты беларускай мовыСнегБела-чырвона-белы сцягЛекавыя расліныГроднаСпіс самых старых сабак у свецеКалядыЯнка МаўрРэжым ЛукашэнкіАляксей Мікалаевіч СокалПортУладзіслаў СыракомляБарсукі (Боркавіцкі сельсавет)СёмухаІван ШамякінКанфесійная сітуацыя ў Вялікім Княстве Літоўскім XVI—XVIII стагоддзяўСацыял-дэмакратычная партыяБеларуская літаратура канца XVIII — XIX стагоддзяўУзбуйненне БССРМастурбацыяДасакратыкіНаталля Уцелеўна АрынбасараваПенабскотСяргей БульбаБеларуская літаратураПершая сусветная вайнаАнглійская моваАкупацыя Ірака (2003—2011)Іван ЧыгрынаўГарэлкаБалты (дынастыя)Расціслаў ЛапіцкіРасійска-ўкраінская вайнаBrockhaus EnzyklopädieВосіп Вікенцьевіч ТурчыновічДругая сусветная вайнаКастэль-НуоваПары-МатчНікала Леанар Садзі Карно🡆 More